Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 443 госцяў анлайнНАГУМОВІЧ Леў |
Якаўлевіч (1792—1853)
Вучонымедык, асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Магілёўскае езуіцкае вучылішча, Віленскі універсітэт. Доктар медыцыны (1812). Служыў у Фанагарыйскім грэнадзёрскім палку, удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812 у бітвах пры Барадзіне, Малым Яраслаўцы, пад Люцэнам, Кульмам, Лейпцыгам, у 1814 разам з палком устуту у Парыж. У Парыжскай медыцынскай акадэміі прачытаў сваю працу «Аб выкарыстанні фосфару пры лячэнні перамежнай гарачкі», за якую выбраны членамкарэспандэнтам гэтай акадэміі i ўзнагароджаны сярэбраным медалём. 3 1818 ардынатар БеларускаМагілёўскага ваеннага шпіталя. Як ваенны медык прымаў удзел у турэцкай (1828), польскай (1831) i венгерскай (1848) кампаніях. У 1830 працаваў у камісіі па барацьбе з халерай у Саратаве. У 1852 паводле прашэння звольнены з арміі i неўзабаве прызначаны ганаровым членам Ваеннамедыцынскага навуковага камітэта. Быў таксама вядомы як актыўны папулярызатар медыцынскіх ведаў. Заслутоўвае ўвагі яго праца «Настаўленне для лячэння агнястрэльных ран па правілах, якія прапануюць славутыя хірургі ў Еўропе» (1822). Яму належаць 1, 7, 8ы раздзелы «Трактата аб павальнай заразней хваробе, якая называецца халера» (1831). Супрацоўнічаў у часопісах «Военномедицинский журнал», «Друг здравия» i інш. |