Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 458 госцяў анлайнНАРКЕВІЧ-ЁДКА Якаў |
Антонавіч (8.1.1848— 19.2.1905)
Прыродазнавец, медык. Нарадзіўся ў маёнтку НадНёман на Уздзеншчыне. Паходзіў з роду Т.Касцюшкі. Атрымаўшы адукацыю ў Мінскай гімназіі (мяркуюць, што вучыўся таксама ў Маскве i Парыжы), зарэкамендаваў сябе здольным піяністам i выступаў з канцэртамі ў краінах Еўропы i Азіі. Пакінуўшы музычныя заняткі, вярнуўся ў радавы маёнтак i заняўся навуковымі даследаваннямі. Свае даследаванні прысвяціў вырашэнню неспелых прыкладных задач. Пачаў ён з таго, што авалодаў прыёмамі лячэння людзей, а таксама жывёл. Н.Ё. ўжываў перадавыя на той час прыёмы, выкарыстоўваў вакцыны, сывараткі. У сваім маёнтку ён арганізаваў санаторий «НадНёман». Распрацаваў методику лячэння нервова хворых электрычным токам (электратэрапія), выкарыстоўваў кумысалячэнне, святлолячэнне, гімнастыку, мясцовыя мінеральныя воды. У сваім маёнтку ён таксама стварыў метэаралагічную станцыю першага разраду (1886) — на той час адзіную на поўначы Міншчыны. Станцыя была абсталявана найноўшай апаратурай, у т.л. вынайдзенай Н.Ё. Атрыманыя звесткі паведамляліся ў айчынныя i замежныя цэнтры. Праз сістэму маланкаадводаў Н.Ё. вёў барацьбу з градам, чым садзейнічаў ахове палёў. За заслугі ў галіне метэаралогіі ў 1890 ён узнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства. За навуковыя працы ў 1890 зацверджаны членамсупрацоўнікам Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Пецярбургу. Неаднаразова выязджаў за мяжу з навуковымі дакладамі. Быў ганаровым доктарам Віленскага медыцынскага таварыства, членам многіх іншых еўрапейскіх i расійскіх таварыстваў, меў дыплом прафесара электраграфіі i магнетызму. Памёр у Вене ў час чарговай паездкі з паведамленнямі пра вынікі навуковых даследаванняў. Пахаваны ў сваім маёнтку.
Літ.: Грыбкоўскі В.П., Г а п о ненка В.А., К i с я л ё ў У.М. Прафесар электраграфіі i магнетызму: Якуб НаркевічЁдка. Мн., 1988. |