Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 594 госцяў анлайнНЯМЦЭВІЧ (Niemcewicz) Юльян |
Урсын (16.2.1758— 21.5.1841)
Польскі пісьменнік i публіцыст, гісторык. Нарадзіўся ў в. Скокі Брэсцкага рна. Вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме, Варшаўскім кадэцкім корпусе (1770—77). У час вызваленчага паўстання 1794 ад'ютант i сакратар
А.Т.Касцюшкі'. За ўдзел у паўстанні быў зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3 1796 у ЗША. У 1807 вярнуўся на радзіму, падарожнічаў па Беларуси (1809, 1816, 1819). Удзельнік вызваленчага паўстання 1830—31. У 1833 у эміграцыі. Прытрымліваўся памяркоўнарэфармісцкіх поглядаў, у літаратуры — эстэтыкі класіцызму. У адным з першых сваіх мастацкіх твораў — палітычнай камедыі «Вяртанне пасла» (1790) — выказаўся за сацыяльныя рэформы ў Рэчы Паспалітай, вызваленне сялян ад прыгону. Аўтар зборнікаў «Літоўскія пісьмы» (1812), дзе адлюстравана мясцовая беларуская тэматыка, i патрыятычнага палітычнага цыклу «Гістарычныя песні» (1816), раманаў «Два паны Сяцехі» (1815), «Ян з Тэнчына» (1825) i іншых твораў. У кнігах «Дзённікі маіх часоў» (выд. 1848), «Гістарычныя падарожжы па польскіх землях, што адбыліся ад 1811 да 1828 гг.» (выд. 1858) апісаў Брэст, Гродна, Навагрудак, жыццё беларускіх сялян. Выдаў «Збор гістарычных мемуараў пра старажытную Польшчу» (т. 1—6, 1822—33), у які ўключыў «Дыярыушы» С. i Б. Маскевічаў. У сваім маёнтку Урсынаў каля Варшавы сабраў значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), у асноўным з гістарычных кніг, польскай мастацкай літаратуры i рукапісаў. Пасля паўстання 1830—31 бібліятэка канфіскавана i прададзена з таргоў у Познані; пазней частка кніг трапіла ў кнігазбор Пазнанскага таварыства прыяцеляў навук. 3 1827 Н. быў старшынёй Варшаўскага таварыства прыяцеляў навук, якому аказаў фінансавую падтрымку i для якога склаў праект бібліяграфічнага каталога польскай літаратуры ад даўняга часу да сучаснасці. У 1838 заснаваў Польскую бібліятэку ў Парыжы, завяшчаў ёй рукапісы сваіх твораў.
Маёнтак у в.Скокі,дзе нарадзіўся Ю.Нямцэвіч.З малюнка 19ст.
Літ.: Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968. С. 76—95. |