Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 443 госцяў анлайн
РАДКАВЕЦ Ігнацій |
Іванавіч (1849—?)
Беларускі фалькларыст, этнограф. Нарадзіўся ў в. Аголічы Петрыкаўскага рна. Вучыўся ў Петрыкаўскім народным вучылішчы. Працаваў пісарам у ваенным ведамстве, з 1878 валасным пісарам у в. Грабаў, Дзякавічы i мяст. Лельчыцы. У 1889 запісаў вясельны абрад у в. Дзякавічы Мазырскага пав. i тэксты песень, звязаных з ім (надрукаваны ў кнізе П.В.Шэйна «Матэрыялы для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю», 1902, т. 3). Адзін з карэспандэнтаў Шэйна, у архіве якога (СанктПецярбург) зберагаюцца i іншыя запісы Р. д.Ю.Лозка. |