Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 439 госцяў анлайнРАДЧАНКА Зінаіда |
Фёдараўна [1839— 5(18).3.1916]
Фалькларыст i этнограф. Нарадзілася ў в. Старыя Дзятлавічы Гомельскага рна. На працягу ўсяго жыцця збірала матэрыялы духоўнай культуры беларускага народа, запісвала фальклор, асаблівасці беларускіх гаворак. Склала «Зборнік маларускіх i беларускіх песень Гомельскага павета, запісаных для голасу з акампанементам фартэпіяна» (1881), у які ўключыла 30 песень з напевамі. Самы багаты па колькасці твораў (676 песень) зборнік «Гомельскія народныя песні (беларускія i маларускія). Запісаны ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні... з дадаткам 83 мясцовых прыказак» (1888), у прадмове да якога апісаны абрады i звычаі сялян, ix матэрыяльная культура. Першая з даследчыкаў 19 ст. адзначыла двухгалоссе ў спевах беларусаў. У 1887 выбрана правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства.
Тв.: Сборник малорусских и белорусских народных песен Могилёвской губернии Гомельского уезда Дятловицкой волости (180 песен). Спб., 1911. |