Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 446 госцяў анлайнРЖАВУСКІ Адам |
Станіслававіч (10.8.1760— 12.1.1825)
Дзяржаўны дзеяч, дыпламат, паэт. Нарадзіўся ў Нясвіжы. У 22 гады выступаў на польскім сойме i звярнуў на сябе ўвагу глыбокім веданнем спраў i красамоўствам. У 1788 накіраваны пасланнікам Рэчы Паспалітай у Данію, дзе з поспехам выканаў сваю місію. Праз 2 гады за выдатную палітычную дзейнасць атрымаў званне сенатара польскага сената i кашталяна. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, калі значная яе частка далучана да Расійскай імперыі, Р. ў чыне правадзейнага стацкага саветніка быў прызначаны старшынёй цывільнай палаты ў Брацлаўскай губ. У 1808 кіеўскае дваранства абрала яго сваім губернскім маршалкам, а ў наступным годзе ён атрымаў права прысутнічаць у сенаце. Перасяліўшыся ў Пецярбург, Р. прымаў удзел у масонскім руху: быў вялікім намесным, майстрам вялікай ложы «Астрэі» i ложы «Белага арла». Напісаў некалькі твораў палітычнага характару, якія засталіся пераважна ў рукапісах. 3 ix найбольш вядомыя «Запіска аб праўленні караля СтаніславаАўгуста», «Размовы пра царства мёртвых», «Заўвагі на польскія законы», папраўкі да твораў генерала Дзюмур'е «Аб канфедэрацыі ў Бары». Вядомы i як аўтар лірычных вершаў. Перакладаў элегіі i трагедыі Тыбула. Памёр у сваім маёнтку ў Паграбішчах на Нясвіжчыне. |