Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 454 госцяў анлайнРЫСІНСКІ Францішак |
[?—1830(?)]
Польскі i беларускі паэт. Біяграфічных звестак пра яго амаль не захавалася. Відаць, паходзіў з беларускай шляхты. На пачатку 19 ст. быў старшынёй цывільнай палаты ў Віцебску. Пісаў эпіграмы, іранічнафіласофскія i гумарыстычныя вершы на польскай i, як сведчаць сучаснікі, на беларускай i рускай мовах. Творы Р., прысвечаныя пэўнай рэальнай асобе, карысталіся вялікай папулярнасцю, распаўсюджваліся на Віцебшчыне ў спісах, завучваліся на памяць, але пры жыцці аўтара нідзе не друкаваліся. Частка ix трапіла ў архіў Ф.Карпінскага, частку сабраў полацкі маршалак шляхты С.Грабніцкі. Найболып верагодна, што Р. належаць макаранічныя беларускапольскія вершаваныя мініяцюры «Плач пакінутага каханай» i «За пекнай паненкай аж душа сумуе», таксама шырока вядомыя ў свой час у ВіцебскаПолацкім рэгіёне i прыведзеныя па памяці А.Рыпінскім у кнізе «Беларусь» (Парыж, 1840). У.І.Мархель. |