Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 439 госцяў анлайнРЫТАЎ Міхаіл |
Васілевіч [4(16). 1.1846—17.4.1920]
Вучоны памолаг, педагог. Нарадзіўся ў г. Наваміргарад (Украіна). У 1878 скончыў Маскоўскі унт. 3 1879 выкладаў у ГорыГорацкай земляробчай школе, з 1919 прафесар ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Пражыў у Горках каля 40 гадоў. Апрача выкладчыцкай дзейнасці вёў вялікую навуковую работу. Ён пашыраў тут эксперыментальную базу для правядзення даследаванняў па батаніцы i раслінаводстве, стварыў батанічны сад, які захаваўся да нашага часу, на ўласныя сродкі заклаў пладовы гадавальнік. Р. вылучаўся шырокім тэарэтычным i філасофскім падыходам да вырашэння спецыяльных праблем, актыўнай абаронай матэрыялістычных пазіцый прыродазнаўства, адзінства тэорыі i прыктыкі. Ён быў перакананым прыхільнікам i прапагандыстам ідэй Ч.Дарвіна аб зменлівасці арганізмаў пад уздзеяннем умоў жыцця i стваральнай ролі адбору. На аснове прызнання вызначальнай ролі ўмоў жыцця для фарміравання арганізмаў, ix зменлівасці i спадчыннасці Р. распрацоўваў спосабы акліматызацыі раслін, падкрэсліваў важнасць для гэтага ўмоў надвор'я, глебы, тэрмінаў сяўбы, святла i інш. фактараў; лічыў, што для павышэння ўрадлівасці вялікае значэнне мае вывядзенне новых гатункаў. Працуючы над тэарэтычнымі асновамі пладаводства, ён імкнуўся да практычнага выкарыстання вынікаў даследавання, адгукаўся на запатрабаванні сельскагаспадарчай практыкі, быў цесна звязаны з пладаводамі i садаводаміпрактыкамі. Аўтар амаль 1000 кніг, дапаможнікаў i артыкулаў па . пытаннях памалогіі, раслінаводства i інш.
Тв.: Краткий учебник огородничества и плодоводства... Ч. 1—2. Спб., 1895—96; Общее учение о возделываемых растениях. М., 1896; Избранные труды. М, 1956; Русские яблоки. М., 1960.
|