Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 472 госцяў анлайнРЭУТ (ГаздаваРэут) |
Вінцэнты [Вікенцій Уладзіслававіч; 1812(?)— пазней 1883]
Фалькларыст, пісьменнік, прадстаўнік рамантызму. Нарадзіўся на Віцебшчыне, жыў у маёнтку Мосар у Полацкім павеце. У 1827—34 дробны чыноўнік у Віцебску, у 1839—42 полацкі павятовы прадвадзіцель дваранства (маршалак). Збіраў i публікаваў беларускі фальклор, шырока выкарыстаў яго ў вершаванай аповесці «Жонка» (1844). Свае творы i фальклорныя запісы друкаваў у альманахах «Niezabudka» («Незабудка»), «Rocznik literacki" («Літаратурны штогоднік»), «Rubon» («Рубон»). У публіцыстычных артыкулах заклікаў развіваць на Беларусі прамысловасць. У паэме «Летуценнік» (1849) выказаў сімпатыі да вызваленчай барацьбы грэчаскага народа. Прыхільна ставіўся да паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі, у Літве, за што прыцягваўся да следства i быў пад наглядам паліцыі. Пакінуў запіс у «Альбоме» АЛ.ВярыгіДарэўскага. У пісьме да І.Легатовіча расказаў пра сувязі беларусаў, што жылі ў Пецярбургу, з Т.Шаўчэнкам. Літ.: Тарас Шаўчэнка i беларуская літаратура. Мн., 1964. С. 31; Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 39; Пачынальнікі. Мн., 1977. |