Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 594 госцяў анлайнСАСНОЎСКІ Антон |
Юр'евіч (1775—1852)
Рэлігійны дзеяч. Паходзіў ca старадаўніх чарнігаўскіх дваран, выхаванец бельскага вучылішча i супрасльскай епархіяльнай семінарыі. Быў члейам Супрасльскага капітула, драгічынскім протапрэсвітэрам, брэсцкім канонікам, дэпутатам Драгічынскага павятовага суда, віцэстаршынёй Брэсцкай кансісторыі (прызначаны на гэту пасаду неўзабаве пасля таго, як вытрымаў экзамен на багаслоўскім факультэце Віленскага універсітэта), афіцыялам віленскай мітрапаліцкай кафедры, старэйшым саборным протаіерэем. У 1838 С. прызнаны «нядобранадзейным» i сасланы ў Кастрамскую губерню, але ў тым жа годзе памілаваны i неўзабаве адноўлены ў званні. Правёў больш за 30 гадоў у жорсткай барацьбе з базыльянамі. Змог дамагчыся пэўнага паляпшэння ў становішчы белага праваслаўнага духавенства, напісаў шэраг праектаў, частка з якіх атрымала заканадаўчую санкцыю i садзейнічала павелічэнню колькасці грэкауніяцкіх семінарый i вучылішчаў. Быў знаўцам гісторыі царквы i заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, любіў даўніну, збіраў народныя песні i апавяданні i дасылаў ix у Імператарскае геаграфічнае таварыства. У «Актах Віленскай археаграфічнай камісіі» (т. 16, 1889) надрукаваны яго «Адказы Брэсцкага капітула», у якіх выкрываў факты незаконнага спагнання каталіцкім духавенствам царкоўнай дзесяціны з беларускіх уніятаў.
Літ.: Боровский П.И. А.Ю.Сосновскйй. Вйльна, 1890. |