Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 454 госцяў анлайнСЛОНІМСКІ Зіновій |
(Хаім Зэлік) Якаўлевіч (1810—?)
Вучоны, вынаходзец, пісьменнік. Нарадзіўся ў Беластоку. За вынаходніцтва лічыльнай машыны ў 1845 атрымаў Дзямідаўскую прэмію. Калі ў 1844 быў у Берліне, на таленавітага вынаходніка звярнулі ўвагу вядомыя вучоныя, у т.л. А.Гумбальт, які прадставіў яго прускаму каралю. Меркавалася забяспечыць С. матэрыяльнымі сродкамі, каб ён змог пасяліцца ў Берліне i потым заняць кафедру матэматыкі ў адным з прускіх універсітэтаў, але сямейныя абставіны перашкодзілі. С. прыдумаў таксама маленькую прыладу для складання i адымання, якая была больш зручная для ўжывання, чым звычайныя рускія лічыльнікі. У 1859 надрукаваў «Апісанне спосабу перадачы дзвюх розных дэпеш i ў той самы час прыём дзвюх іншых дэпеш па адным правадніку». Свае працы ён пісаў пераважна на старажытнаяўрэйскай мове. Матэматычныя здольнасці i вынаходніцтвы, якімі ён у маладосці ўражваў вучоныхтэарэтыкаў, не знайшлі належнага прымянення часткова з прычыны неспрыяльных умоў тагачаснага выхавання i побыту, а таксама зза спецыфічных асаблівасцей яго характеру. Ен вырас у артадаксальнай сям'і з яе старазапаветнымі звычкамі i побытам, таму знаёміцца з кнігамі замежных аўтараў мог толькі патаемна. Каб займацца любімай справай, вымушаны быў развесціся з жонкай i пераехаць з Беластока ў Варшаву. Многія са сваіх вынаходстваў ён так i не змог укараніць у вытворчасць, а яго задумкі былі выкарыстаны замежнымі вучонымі. У 1861 С. заснаваў у Варшаве навуковапапулярную газету на старажытнаяўрэйскай мове «Гацэфіры» («Світанак»). Яе выданне спынілася ў сувязі з падзеямі 1863. Да пачатку 1870х гадоў С. быў інспектарам равінскага вучылішча ў Жытоміры, пасля чаго аднавіў выданне газеты спачатку ў Берліне, потым у Варшаве. Надрукаваў у ёй шмат артыкулаў па розных питаниях прыродазнаўства. Асобна ім выдадзены працы «Аб бессмяротнасці душы», «Асновы яўрэйскага календаре» (абедзве 1852), «Геаметрыя» (1866) І інш. Г.А.Маслыка.
|