Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 443 госцяў анлайнСЛУПСКІ Аляксандр |
Іванавіч [4(16).4.1864—каля 1907]
Беларускі літаратар, гісторык i apхеолаг. Нарадзіўся ў Слуцку. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі універсітэт (1887). У 1880—90я гады друкаваў гісторыкакраязнаўчыя i літаратурнакрытычныя артыкулы ў перыядычных выданнях Мінска. У «ПаўночнаЗаходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізяслаўль i Тураў...». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «ПаўночнаЗаходні каляндар» на 1892 i 1893t дзе С. змясціў i свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, абрадавых песень i прыпевак, артыкулы «Гісторыя Мінска» i «Легенда пра Магілёў». У артыкуле «Стары Мінск» (1890) прывёў біяграфічныя звесткі пра В.ДунінаМарцінкевіча. 3 1893 працаваў на Урале. У 1901—05 член Пермскай губернскай архіўнай камісіі. Вывучаў архітэктуру i археалогію Паўночнага Урала («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім i ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска i Чэрдыні», 1905). |