Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 469 госцяў анлайнСМАЛЕНСКІ Перац |
Майсеевіч (8.3.1840 або 1842—20.1.1885)
Яўрэйскі пісьменнік, публіцыст, выдавец. Нарадзіўся ў в. Манастыршчына Магілёўскай губ. Атрымаў телмудычную адукацыю ў шклоўскім ешыбоце i з 15 гадоў працяглы час вандраваў па краіне, пераважна пехатой. Быў пеўчым у сінагагальным хоры, потым выконваў абавязкі памочніка кантара, настаўніка i інш. У 1862 трапіў у Адэсу, дзе працягваў самаадукацыю i выступіў у часопісе «Гамейліц» («Абаронца») з крытычнымі артыкуламі i аповесцямі. У 1868 пераехаў у Вену, выдаваў штомесячнік «Гашахар» («Заранак»), у якім змясціў некалькі сваіх артыкулаў. У ix адстойваў яўрэйскую самабытнасць, ідэю нацыянальнапалітычнага адраджэння яўрэйскага народа, адначасова актыўна змагаўся з цёмнымі бакамі яўрэйскага жыцця. 3 1878 выдаваў штотыднёвую газету «Гамабіт» («Назіральнік»). Яго твор «Блукаючы па жыццёвых шляхах» (1871), які часткова мае аўтабіяграфічны характер , дае яскравы малюнак жыцця ў мяжы аселасці. Лічыўся стваральнікам тагачаснай яўрэйскай публіцыстыкі i крытыкі. |