Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 454 госцяў анлайнСМАРОДСКІ Аляксандр |
Паўлавіч (1850—?)
Педагог, пісьменнік, краязнавец. Скончыў Пецярбургскі гісторыкафілалагічны інстытут. Працаваў выкладчыкам Мінскай гімназіі, потым быў сакратаром Мінскага губернскага статыстычнага камітэта. Пачынаючы з 1880х гадоў актыўна заняўся вывучэннем i сістэматызацыяй мінулага i сучаснага Мінскай губ., у выніку напісаў шэраг прац, якія сталі пэўным укладам у справу развіцця археалогіі i гістарычнага краязнаўства на Беларусі. Галоўныя з яго выданняў: «Дзесяць гедоў у жыцці Мінскай гімназіі» (1886), «Прастора i гарады Мінскай губерні» (1888), «3 нагоды 50годдзя ўз'яднання уніятаў з праваслаўнай царквой», «Асушэнне Палесся» (абедзве 1889), «Саматужныя промыслы ў Мінскай губерні» (1890), «Мінскі тэатр i яго мінулае» (1891), «Летапіс горада Мінска» (1891 i 1892), «Стагоддзе Мінскай губерні» (1892), «Дзевяты археалагічны з'езд у Вільні» (з бібліяграфічным паказальнікам твораў, артыкулаў, нататак, што адносяцца да предмета археелогіі па Мінскай губ., 1893), «Гееграфія Мінскай губерні» (1894). |