Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 439 госцяў анлайнТРУСАЎ Антон |
Данілавіч (27.5.1835—каля 1886)
Рэвалюцыянер дэмакрат, удзельнік паўстання 1863—64 i міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Нарадзіўся ў г. Барысаве ў сям'і служачых. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1854—56, 1860—61). У пачатку 1860х гадоў блізкі да гуртка П.Р.Заічнеўскага, які быў заснавальнікам якабінскага (бланкісцкага) кірунку ў расійскім рэвалюцыйным руху; быў паслядоўнікам М.Г.Чарнышэўскага i К.Каліноўскага. У 1861—62 ён жыў i рыхтаваў паўстанне ў Мінску. У 1863 узначаліў мінскі паўстанцкі атрад, з якім далучыўся да атрада С.В.Ляснеўскага i ўдзельнічаў у баях супраць карнікаў на тэрыторыі Мінскай губ. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў. Да 1869 жыў у Парыжы, працаваў наборшчыкам, быў звязаны з французскімі сацыялістамі. У' 1869 адзін з заснавальнікаў Рускай секцыі I Інтэрнацыянала — рэвалюцыйнадэмакратычнай арганізацыі расійскіх эмігрантаўнароднікаў, мэтай якой было звязаць расійскі вызваленчы рух з еўрапейскім. У 1871 уваходзіў у жэнеўскі камітэт дапамогі парыжскім камунарам. Ён адзін з арганізатараў друкарні часопіса «Народное дело», які стаў друкаваным органам Рускай секцыі I Інтэрнацыянала. Пазней Т. быў загадчыкам друкарні, а з 1873 — яе ўладальнікам. Друкарня выпусціла ў свет каля 150 кніг, брашур, перыядычных выданняў рэвалюцыйнага зместу. У 1884 цяжка хворы Т. прадаў друкарню групе «Вызваленне працы» i вярнуўся ў Мінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі. Погляды Т., у цэлым народніцкія, развіваліся пад уплывам марксізму. Ён быў знаёмы з асноўнымі дакументамі марксізму, выказваў думку пра неабходнасць сумеснай рэвалюцыйнай барацьбы сялян i рабочых.
Літ.: К i с я л ё ў Г.В. Сейбіты вечнага. Мн., 1963; Шпадарук И.П. Борцы за народное дело. Мн., 1968. |