Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 447 госцяў анлайнТРУТНЕЎ Іван |
Пятровіч [1827—5(18)2.1912]
Жывапісец, педагог i асветнік. Нарадзіўся ў г. Ліхвін Калужскай губ. ў сялянскай сям'і. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Строганаўскім вучылішчы ў Маскве. У 1850— 58 вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне мастака 1й ступені. У 1866 ён арганізаваў i 46 гадоў узначальваў Віленскую рысавальную школу. Адкрыццё гэтай школы было выклікана выключив практычнымі меркаваннямі — патрэбай фабрычнай вытворчасці ў кадрах, якія валодалі б прыкладным маляваннем i чарчэннем. Аднак дзейнасць Віленскай школы далека сягнула за межы першапачатковага прызначэння. Пры ёй быў створаны клас жывапісу, які даваў магчымасць аматарам прыгожых мастацтваў развіваць i ўдасканальваць свае здольнасці. Сістэма навучання ў школе грунтавалася на прынцыпах рэалізму. Т. рупліва аберагаў вучняў ад уплыву фармалістычнага мастацтва. Ён пастаянна клапаціўся аб папаўненні Віленскага музея старажытнасцей лепшымі ўзорамі рэалістычнага жывапісу. Погляды i перакананні Т. знайшлі адбітак у творчасці многіх яго вучняў. Болыпасць з ix пасля заканчэння школы працавалі настаўнікамі малявання ў павятовых i губернскіх гарадах Беларусі. Т. прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краю. Ён быў у ліку заснавальнікаў віленскага мастацкага гуртка (1901), у склад якога ўваходзілі многія беларускія мастакі, вывучаў помнікі мясцовай даўніны, рабіў шматлікія замалёўкі i акварэлі помнікаў архітэктуры ў Полацку, Віцебску, Мсціславе i ў іншых гарадах Беларусі. У 1855 за карціну «Благаслаўленне сына ў апалчэнне» Т. адзначаны малым залатым медалём, a ў 1857 за карціну «Хрэсны ход на Вадохрышча ў вёсцы» (варыянт гэтай карціны захоўваецца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі) — вялікім залатым медалём. У 1868 яму присвоена званне акадэміка. Атрымаўшы права на замежную камандзіроўку, ён наведаў Вену, Дрэздэн, Парыж, Антверпен, Дзюсельдорф, Брусель, 2 гады жыў у Італіі i, не дачакаўшыся канца пенсіянерства, вярнуўся на радзіму. Т. клапаціўся пра ўладкаванне лесу сваіх выхаванцаў. Карыстаючыся асабістымі сувязямі ў Акадэміі мастацтваў, ён садзейнічаў залічэнню на «казённы кошт» у вучні Акадэміі многіх выхадцаў з Беларусь Паводле традыцыі былыя вучні пасля дасягнення пэўных поспехаў у жывапісе прысылалі ў Віленскую школу
І.П.Трутнеў. Ручай.
І.П.Трутнеў. Віленскія пакутнікі.
першыя свае працы, якія экспанаваліся на пастаянна дзеючай мастацкай выстаўцы пры Віленскім музеі старажытнасцей. Многія з ix былі адзначаны ўзнагародамі i заахвочваннямі (напр., па вышках юбілейнай выстаўкі 1894 у сувязі з 25годдзем школы). Працаваў Т. пераважна ў гістарычным i бытавым жанрах. Сярод яго твораў «Народная школа», «Унутранасць партэрнай у Антверпене» (1868), «Літоўская пагранічная карчма» (1889), «Віленскія пакутнікі Антоній i Іаан», «Сляпы кабзар». Пісаў таксама партрэты i абразы.
Літп.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974. С. 137—144, 161—164.
|