Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 438 госцяў анлайнТЫШКЕВІЧ Канстанцін |
Піевіч (17.2:1806—13.7.1868)
Археолаг, гісторык, этнограф, фалькларыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства (1864). Нарадзіўся ў мястэчку Лагойск Мінскай губ. Брат Я.П.Тышкевіча. Скончыў Віленскі універсітэт (1828). У 1828—36 працаваў у міністэрстве фінансаў Царства Польскага ў Варшаве. Удзельнік вызваленчага паўстання 1830—31. 3 1836 жыў у Лагойску. Заснаваў тут фабрыку льняных i баваўняных вырабаў, дзе ткалі паясы, абрусы, сурвэткі, ручнікі i інш. Але галоўным яго заняткам стала вывучэнне помнікаў старажытнасці краю. Разам з братам Яўстафіем ён раскопваў курганы, могільнікі i іншыя помнікі археалогіі. Ім даследавана каля 200 курганоў i гарадзішчаў жалезнага веку, замчышчаў ранняга сярэднявечча ў Мінскай губ. Вынікі сваіх даследаванняў ён публікаваў у польскім штотыднёвіку «Przyjaciel ludu» («Сябра народа»), у газеце «Новое время», якую выдаваў у Пецярбургу ў 1668—71 А.Кіркор. Т. перціы сфармуляваў канкрэтныя задачы раскопак, склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў i замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў, першы класіфікаваў знаходкі паводле тэхнікі апрацоўкі, матэрыялаў выканання i звёў ix у табліцы, першы звярнуў увагу на ганчарныя клеймы курганных гаршкоў, што дало магчымасць больш дакладна сістэматызаваць археалагічныя знаходкі. Багатую бібліятэку i калекцыю мастацкіх твораў у сваім радавым маёнтку ў Лагойску ён значна папоўніў, у т.л. калекцыяй унікальных старажытных рукапісаў i археалагічных матэрыялаў, выяўленых у час раскопак. У выніку гэты своеасаблівы цэнтр гістарычнай i археалагічнай навукі браты Тышкевічы пе
Лагойскі парк. 3 малюнка Н.Орды. 19 ст.
ратварылі ў 1842 у Лагойскі археалагічны музей — першы на Беларусі музей старажытнасцей. Пазней ён стаў асновай для стварэння музея старажытнасцей у Вільні. Наогул браты Тышкевічы далі прыклад не толькі навуковай i творчай сумленнасці, але i рэдкай духоўнай еднасці. У 1856 Т. арганізаваў экспедыцыю ўздоўж р. Вілія, у час якой сабраў багаты этнаграфічны, фальклорны i археалагічны матэрыял. Вынікам гэтага стала выдадзеная ў 1871 (пасмяротна) краязнаўчая манаграфія «Вілія i яе берагі». Адзін з раздзелаў гэтай кнігі «Пра курганы ў Літве i Заходняй Русі» (1865, перавыдадзена ў 1868) прысвечаны унікальным знаходкам старажытнага пісьменства славянятвягаў 10—14 ст., што былі выяўлены ў 1864 на р. Бут каля г. Драгічын. У 1859 ён выдаў працу «Гістарычныя звесткі пра старажытныя замкі, гарадзііпчы i курганы ў Літве i Літоўскай Русі», у якой увёў у навуковы ўжытак нямала раней не вядомых навуцы археалагічных матэрыялаў. Пісаў пра фальклор беларусаў, пра ix нацыянальную самабытнасць i гістарычную непаўторнасць Беларусі. І.П.Хаўратовіч. |