Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 455 госцяў анлайнФАЛЬКОЎСКІ Якаў |
Забядэвуш (24.4.1775— 2.9.1848)
Асветнік дабрачынец, адзін з пачынальнікаў на Беларусі i ў Полыпчы навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў. Нарадзіўся на Беласточчыне. Належаў да ордэна піяраў, быў рэктарам школы ў мяст. Шчучын Гродзенскай губ. У 1802 Ф. ўпершыню распачаў абучэнне мове жэстаў глуханямога ад нараджэння 7гадовага хлопчыка. Для ўдасканалення такога навучання ў 1815 ён накіраваўся з трыма глуханямымі хлопчыкамі ў Вену i прысутнічаў на занятках у інстытуце Мая, дзе глуханямых дзяцей вучылі мове жэстаў. Пазней ён наведваў i іншыя еўрапейскія установи навучання глуханямых. У 1817 Ф. адкрыў у Варшаве першую польскую школу для глуханямых, дзе ix навучалі мове жэстаў i розным рамёствам. Па яго ініцыятыве пры дапамозе дзяржавы i прыватных асоб быў пабудаваны інстытут для глуханямых. Ф. — аўтар працы «Пра пачатак i дзейнасць інстытута глуханямых» (Варшава, 1823). У знак павагі i ўдзячнасці за дабрачыннасць у Варшаўскім касцёле св. Аляксандра Ф. пастаўлены мармуровы помнік (1874), a ў інстытуцкім садзе — бюст, зроблены выхаванцамі гэтай установы (1875). |