ФЯЛІНСКАЯ (Felinska) Ева

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
28.1%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.2%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ФЯЛІНСКАЯ (Felinska) Ева

(26.12.1793 — 20.12.1859)

 

Пісьменніца, мемуарыстка, удзельніца нацыянальнавызваленчага руху на Беларусі. Нарадзілася ў вёсцы Узнога на Случчыне (зараз Клецкі раён). Рана засталася без бацькоў i выхоўвалася пад апекай няроднай маці. Хатнюю адукацыю атрымала ў сям'і багатых сваякоў, з 11гадовага ўзросту навучалася музыцы, добра ведала французскую мову. У сталым узросце примкнула да тайнай арганізацыі Ш.Канарскага «Садружнасць польскага народа» i стварыла яе філіял «Жаночае таварыства». За ўдзел у вызваленчым руху саслана царскімі ўладамі ў г. Бярозаў (зараз Цюменская вобл.), дзе знаходзілася на працягу 1839—41, а потым у Саратаў (1841—44). Падзеі гэтых часоў i свае ўражанні Ф. апісала ў «Дзённіку...», які быў апублікаваны ў віленскім часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1846) і, паводле сведчання тагачаснай літаратурнай крытыкі, стаў упрыгожаннем гэтага часопіса. У «Дзённіку...» апісаны паўстанне хантаў i ненцаў супраць царызму, прырода i побыт паўночных жыхароў, выкарыстаны ix фальклор. У аповесцях Ф. «Пляменніца i цётка» i «Пан дэпутат» (1834), «Герсылія» (1849), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 1859—60) i інш. творах яна каларытна апісала жыццё розных слаёў беларускага гра­мадства, асабліва шляхты. Яе «Успаміны...» па праву з'яўляюцца найболын каштоўчым творам па гісторыі нораваў на Беларусі, Валыні i ў Літве канца 18 — пачатку 19 ст.

 

Tв.: Wspomnienia z podrozy do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie. Т. 1—3. Wilno, 1852—53.

Ліm.: Грицкевич В. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 185— 203, 298.