ХРАПАВІЦКІ Ігнат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 386 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
28.1%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.2%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ХРАПАВІЦКІ Ігнат

Яўстахавіч (31.7.1817 — 25.12.1893)

 

Паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Каханавічы Верх, нядзвінскага раёна. Пісаў на польскай мове. У 1840я гады актыўна супрацоўнічаў у альманаху «Rubon» («Рубон»), першы нумар якога пачынаўся з яго праграмнага верша «Дзвіна». У гэтым вершы гучаў заклік да абуджэння ад спрадвечнага сну, каб крочыць да новага лепшага жыцця. У тым жа аль­манаху (1845, т. 5) X. надрукаваў пра­цу «Погляд на паэзію беларускага на­рода» (з дадаткам назіранняў над асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны), якая была першай гісторыкапараўнальнай характарыстыкай беларускай фальклорнай спадчыны, а таксама нізку рамантычных вершаў, переклады на польскую мову беларускіх народных песень (1843, т. 3), некаторыя гістарычныя дакументы. Рыхтаваў да друку «Поўны беларускі песнязбор», распрацаваў для яго класіфікацыю, назапашваў тэксты. У 1850 разам са сваімі аднадумцамі С.Убры i Ю.Шчытам распрацаваў праект скасавання прыгоннага права i правёў яго на губернскім дваранскім з'ездзе, пасля чаго доўті час не прымаў удзел у грамадскім жыцці. 3 1880 прадвадзіцель дваран (маршалак) Віцебскай губерні.

 

Літ.: Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Бело­руссии. М., 1972; Салавей Л.М. Ігнат Храпавіцкі беларускі фалькларыст // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1976. №4.