ШУКЕВІЧ Вандалін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 533 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШУКЕВІЧ Вандалін

Аляксандравіч (10.12.1852— 1.12.1919)

 

Археолаг, антраполаг, краязнавец i этнограф. Нарадзіўся ў в. Нача Лідскага пав. Віленскай губ. (цяпер Воранаўскі раён Гродзенскай вобл.). Адукацыю атрымаў у Вільні. 3 1872 жыў у Начы, дзе заснаваў агранамічны турток маладых гаспадароў. 3 1883 даследаваў курганныя i бескурганныя могільнікі каля вёсак Нача, Пузелі (Пузельская гара), Апонаўцы, Гаворскія, Тоўцішкі i інш. Толькі на тэр. Лідскага пав. даследаваў 120 каменных магіл, да 1915 абследаваў 170. Першы з беларускіх археолагаў раскапаў 16 курганоў i 376 каменных магіл тыпу жальнікаў 13—14 ст. Вёў раскопкі каля Віцебска, Лепеля, Радашковіч, воз. Дрысвяты. Апублікаваў працы «Музей Федаровіча» (1900), «3 мінулага Літвы» (1906), «Успаміны з года 1863» (1907), «Даўнія каралеўскія лясы ў Літве» i «Двары, замкі i палацы» (1911), «Нарысы з Белай Русі» (1912), «Возера Дрысвяты» (1913) i інш. Першы з беларускіх археолагаў пачаў рабіць аналізы старажытных знаходак сумесна са спецыялістаміхімікамі. Запісаў шмат легенд i паданняў пра помнікі даўніны. Імкнуўся прасачыць эвалюцыю абраду пахавання ад эпохі латэну да часоў Вялікага княства Літоўскага. Першы ўзняў праблему даследавання Чорнай Русі як гістарычнай з'явы, надаваў асаблівае значэнне геаграфічнаму фактару яе засялення, спрабаваў даць прыкладную храналогію змены культур гэтага рэгіёна. Удзельнічаў у рабоце 9га Археалагічнага з'езда ў Вільні (1893). Быў членам Віленскага таварыства сяброў навукі, Варшаўскага краязнаўчага та­варыства,     членкарэспандэнт    Кра­каўскай АН. Частку матэрыялаў са сваёй багатай археалагічнай калекцыі перадаў у музеі Кракава, Пецярбурга, Масквы, Вільні. Пахаваны на радзіме.

 

Тв.: Wykopaliska w pow. Lidzkim. Tygo­dnik ilustrowany. 1885. №1; Реферат об ар­хеологических местностях в Лидском и Трокском уездах // Тр. Виленского отд. Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологиче­ского съезда. Вильна, 1893; Kurhany kamienne w powiecie Lidzkim (gub. Wileс­ska) // Swiatowit. 1899. Т. 1, 1902. T. 4.;

Przedmioty bronzowe znalezione nad Nie­mnem i Mereczankam // Там жа. 1899. Т. 1.

Літ.: Г у р е в и ч Ф.Д. Древности Бело­русского Понеманья. М.; Л., 1962; К а х а н о ў с к i Г.А. Археалогія i гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; (Спицин А.А.) Раскопки В.А. Шукевича // Известия имп. Археоло­гической комиссии. Спб., 1909. Вып. 29.

Г.А.Каханоўскі.