ШЭМЕШ Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 526 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШЭМЕШ Адам

(1808—64)

 

Жывапісец партрэтыст i мастацтвазнавец. Нарадзіўся ў Слуцкім пав. Мінскай губ. ў сям'і старасты. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1826—31). Пасля заканчэння яго вярнуўся ў Мінск. Тут актыўна займаўся творчай i грамадскай дзейнасцю. У гэтыя гады ім напісаны партрэты У.Сыракомлі i С.Манюшкі . Паводле сцвярджэння гісторыка М.Балінскага, у гэты час Ш. ствараў гістарычныя i бытавыя кампазіцыі, у якіх вобразы дробнай шляхты i простага народа былі «паказаны вельмі праўдзіва». Ш. быў вялікім паклоннікам паэзіі А.Міцкевіча. На мясцовым матэрыяле ён рабіў ілюстрацыі да паэмы «Конрад Валенрод» i іншых твораў паэта. Ш. меў аўтарытэт у моладзі. За парадамі да яго звярталіся жывапісцы Я.Дамель, В.Ваньковіч, М. Кулеша i інш. За прагрэсіўныя думкі i выказванні Ш. цярпеў ганенні з боку царскага ўрада. У 1842 ён высланы ў Расію. У 1846 вярнуўся ў Мінск, потым жыў у Вільні. У Мінску намаляваў некалькі партрэтаў дзеячаў культуры, у т.л. адну з лепшых сваіх работ — партрэт Е.Фялінскай. Ш. зрабіў некалькі кампазіцый на рэлігійныя тэмы. Ён аўтар шэрага артыкулаў, «Успамінаў пра Віленскую мастацкую школу», «Успамінаў пра Дамеля» i інш., апублікаваных у 1840я гады ў віленскім час. «АШепаешп» («Атэнэум»). Ш. пакінуў праўдзівае, гістарычна дакладнае апісанне мастацкага жыцця Беларусі 1й паловы 19 ст.

 

Літ.: Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1989. Т. 3. С. 85—86. В.В.Краснова.