ЮНДЗІЛ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 530 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЮНДЗІЛ Станіслаў

Баніфацый (6.5.1761— 18.4.1847)

 

 

Прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага i жывёльнага свету Беларусь Нарадзіўся ў в. Ясенцы Лідскага пав. (цяпер Воранаўскі раён). Пачатковую адукацыю атрымаў у бацькоўскім доме. Потым вучыўся ў піярскай школе ў Лідзе, пасля заканчэння якой вырашыў прысвяціць сябе служэнню рэлігіі. У 1799 атрымаў пра­ва выкладаць i 2 гады працаваў настаўнікам у піярскіх школах мяст. Расены i ў Вільні. У 1781—82 быў слуха­чом 2гадовага курса філасофскіх навук   у   Вільні,   адначасова   наведваў

публічныя лекцыі па хіміі ў Віленскай акадэміі. У 1783 пасвячоны ў святары. У 1785 перасяліўся ў мяст. Шчучын i ў мясцовым вучылішчы займаў пасады галоўнага наглядчыка i выкладчыка. У вучылішчы ён увёў лекцыі па батаніцы, заснаваў пры ім невялікі батанічны сад. У 1786 яго адклікалі ў манастыр выкладаць логіку i метафізіку. Неўзабаве ўладальнік Шчучына Сцыпіён запрасіў Ю. ў свой маёнтак для выхавання сыноў. На гэтай службе Ю. меў даволі вольнага часу, каб займацца самаадукацыяй i навукай. Ён перакладаў з італьянскай мовы на польскую, у т.л. працу Дж. Бекары i аб штучнай i прыроднай электрычяасці, збіраў у наваколлі Вільні, Ліды i Шчучына ўзоры мясцовых флоры i :рауны (сабраныя ім багатыя калекцыі загінулі ў час паўстання 1830—31). Удасканаліўшы веды ў прыродазнаўчых навуках, Ю. пачаў чытаць лекцыі за заалогіі ў піярскіх школах. Але яго педагагічная дзейнасць ускладнялася адсутнасцю неабходных дапаможнікаў : падручнікаў. Гэта i падштурхнула яго да складання адпаведных настаўленняў, у якіх даў звесткі пра лекавыя расліны Беларусі, Літвы i Польшчы i ix выкарыстанне. Да гэтага настаўлення дадаваўся навуковы трактат па батаніцы, бібліяграфічны нарыс i біяграфія натураліста К.Лінея. Другой лрацай было сАпісанне літоўскіх раслін паводле сістэмы Лінея» (Вільня, 1811), за якую кароль Станіслаў Аўгуст Пайятоўскі ўзнагародзіў Ю. залатым медалём «Merentibus» (Ю. быў лершы, каго ўзнагародзілі гэтым меда­лём). Другі такі медаль Ю. атрымаў за даследаванне «Аб саляных радовішчах i солі ў Стоклішках» (Вільня, 1792), якое ён прадставіў каралю разам з пробамі солі, атрыманай шляхам вы­марожвання з вады. У 1792 ён прызначаны экстраардынарным прафесарам натуральнай гісторыі ў Галоўнай шко­ле Вялікага княства Літоўскага i яму былі выдаткаваны сродкі на паездку за мяжу з мэтаю ўдасканалення ў наву­ках. У Кракаве i Вене Ю. слухаў лекцыі па хіміі i мінералогіі, знаёміўся з аўстрыйскай флорай, пабываў у наваколлі Карпат, азнаёміўся з акадэмічным батанічным садам у Вене i шэрагам іншых добраўпарадкаваных садоў. Адтуль ён накіраваўся ў Саксонію, дзе вывучаў мінералогію i знаёміўся з мясцовымі горнаметалургічнымі заводамі, наведаў Прагу, Дрэздэн i інш. У 1793 ён аглядаў руднікі i горныя заводы ў Венгрыі, знаёміўся з Венскай ветэрынарнай школай, на ўзор якой меў намер стварыць школу ў Вільні. Калі Ю. сабраўся вяртацца ў Вільню, палітычныя абставіны тут ускладніліся (трэці падзел Рэчы Паспалітай). Астаўшыся ў Вене без матэрыяльных сродкаў, ён заняўся прыватнымі ўрокамі па батаніцы i мінералогіі, паралельна 2 гады вывучаў ветэрынарыю. Атрымаўшы ў 1797 паведамленне аб прызначэнні яго экст­раардынарным прафесарам на кафед

 

Батанічны сад Віленскага універсітэта. Малюнак К.Рачынскіса.

 

ры натуральнай гісторыі ў Віленскай акадэміі, ён у кастрычніку таго ж года вярнуўся з Вены ў Вільню, дзе i заставаўся да канца свайго жыцця. Тут ён заняўся арганізацыяй батанічнага саду i мінералагічнага кабінета пры Віленскай акадэміі, абсталяваў прыродазнаўчагістарычны кабінет, экспанаты для якога паступілі з калекцый i ўзораў, падараваных Ж.Жыліберам, Г.Форстэрам i былым вялікім гетманам літоўскім М.Агінскім. У 1798 яму присвоена ступень доктара філасофіі. У 1799 Ю. выдаў падручнік «Прыкладная батаніка» (Вільня). Калі'ў 1799 педагагічная камісія прыняла рашэнне пра заснаванне батанічнага саду i даручыла Ю. ўзначаліць яго, ён ахвотна згадзіўся i выконваў гэтыя абавязкі 27 гадоў. У 1800 атрымаўшы ступень док­тара багаслоўя, паралельна займаў пасаду цэнзара духоўных кніг; ад прапанаванай яму пасады віленскага кафедральнага каноніка адмовіўся зза занятасці навуковымі працамі. У 1801 ён апублікаваў у Вільні «Дысертацыю пра саранчу i сродкі яе знішчэння», у 1807 — падручнік «Заалогія» (ч. 1—3). У 1802 ён прызначаны ардынарным прафесарам Віленскай акадэміі. У 1824 выйшаў у адстаўку, але прадаўжаў навуковую дзейнасць, быў членам многіх навуковых таварыстваў. У ліку першых на Беларусі i ў Літве Ю. тлумачыў працэсы жыцця з матэрыялістычных пазіцый.