ЯЛЕНСКАЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 566 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯЛЕНСКАЯ

(па мужу Д м a х о ў ск а я , JeleсskaDmochowska) Эма (29.2.1864—24.1.1919)

 

Беларуская фалькларыстка i этно­граф, польская пісьменніца. Нарадзілася ў в. Камаровічы Петрыкаўскага раёна. Пад уплывам Я. Карловіча зацікавілася побытам i духоўнай культурай беларускага народа. У сваей асноўнай этнаграфічнай працы «Веска Камаровічы ў Мазырскім павеце» (часопіс «Wisіa» («Вісла»). 1891. Т. 5, кн. 1, 2] грунтоўна апісала жыццёвы уклад, працоўную дзейнасць i эстэтычныя погляды палескіх сялян. Запісала 11 сшыткаў народных песень, склала 2 рукапісныя зборнікі казак (62 творы), сабраных у Мазырскім i Навагрудскім паветах (выд. 1976, пад назвай «Беларускі казачны эпас»), а таксама «Песні, прыслоўі i загадкі з Камаровіч». У парыжскім часопісе «La tradition» («Традыцыя», 1894—95, т. 8) змясціла даследаванне «Палескі фальклор» i 8 беларускіх народных песень у перакладзе на французскую мову. Аўтар раманаў i аповесцей. Вяла асветніцкую дзейнасць на Віленшчыне, адкрывала школы, перасоўныя бібліятэкі.

 

Літ.: Васілевіч У.А. «Паненка» з вёскі Камаровічы // Работніца i сялянка. 1986. №2. У.А.Васілеві'ч.