Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 533 госцяў анлайнЯНУШКЕВІЧ Адольф |
Міхал Валяр'ян Юліян (9.6.1803— 6.6.1857)
Падарожнік, пісьменнік. Нарадзіўся ў Нясвіжы. Брат Я.Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы, у 1823 скончыў філалагічны факультэт Віленскага універсітэта. Быў членам таварыства блакітных (блізкія да філарэтаў). У 1823—26 жыў у Камянцы, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Падарожнічаў па Італіі, Германіі, Францыі, сустракаўся з А.Міцкевічам, Ю.Славацкім (падаў яму ідэю напісаць рэвалюцыйнапатрыятычны верш «Песня літоўскага легіёна» як водгук на паўстанне 1830— 31; напісаны ў 1831), І.Гётэ. У 1830 вярнуўся на радзіму. У час паўстання 1830—31 быў адным з кіраўнікоў легіёна Літвы, Валыні, Падоліі i Украіны. У. 1832 сасланы ў Сібір. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі. У 1856 вярнуўся на Беларусь у маёнтак бацькоў Дзягільна (Дзяржынскі раён). У студэнцкія гады пісаў на польскай мове сентыментальныя вершы (дума «Мелітон i Эвеліна», 1821), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А.Цьера. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій, выдаў Ф.Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча i яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (кн. 1— 2, Парыж, 1861). У дзённікавых запісах i лістах раскрыўся яго талент апавядальніка i сумленнага даследчыка. У ix апісаў побыт казахаў, ix духоўную культуру, выступаў як абаронца казахаў ад самавольства баяў i царскай адміністрацыі. Я. паслужыў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме Міцкевіча «Дзяды».
Тв.: Рус. пер. — Дневники и письма из путешествия по казахским степям. АлмаАта, 1966. Літ.: Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 138—143. |