ЯНУШКЕВІЧ (Januszkiewicz) Яўстафій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 538 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯНУШКЕВІЧ (Januszkiewicz) Яўстафій

(26.11.1805—1874)

 

Кнігавыдавец, публіцыст, мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Прусы Салігорскага раёна. Брат А.Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы, скончыў Віленскі універсітэт. 3

1826 адвакат, сакратар камісіі па спадчыне Радзівілаў, уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса «Dziennik Wileсski» («Віленскі дзённік»). Адзін з арганізатараў паўстання 1830—31 на тэрыторыі Ашмянскага, Слуцкага i Навагрудскага паветаў. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе ўдзельнічаў у заснаванні польскай эмігранцкай прэсы ў Парыжы, у выданні твораў А.Міцкевіча, З.Красінскага, Ю.Славацкага, І.Лялевеля, рабіў выпіскі для лекцый Міцкевіча па гісторыі славянскіх літаратур, стэнаграфаваў ix. Аўтар «Успамінаў з часу аблогі Парыжа» (1871), «Нататак i ўспамінаў пра жыццё А.Міцкевіча» (1859), «Апошніх хвілін Іаахіма Лялевеля» (1861). Славацкі прысвяціў яму вершы «3 ліста да кнігара», «Мой Яўстаф».