Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 531 госцяў анлайнЯРАШЭВІЧ Іосіф |
Бенядзіктавіч (1793—1.2.1860)
Беларускі i польскі гісторык, этнограф, юрыст. Нарадзіўся ў г.БельскПадляскі Беластоцкага ваяводства. У 1815 скончыў Віленскі універсітэт. У 1815—26 выкладаў у Крамянецкім ліцэі (Цярнопальская вобл.). Прафесар права Віленскага універсітэта (1826— 31). Пісаў на польскай мове. Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), «Pami№tnik Warszawski» («Варшаўскі дзённік») i інш. Аўтар навуковых прац «Пра ўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826), «Пра стан цывілізацыі Літвы перад i пасля заснавання акадэміі», «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» (т. 1—3, 1844—45), «Матэрыялы да статыстыкі i этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» (1848), публікацыі пра Бельск, Драгічын, Супрасль i інш. Апіраючыся на звесткі М.Стрыйкоўскага, А.С.Нарушэвіча, Т.Нарбута, вывучаў паходжанне плямён, што жылі на Беларусі, фальклор i этнаграфію беларускага насельніцтва. У сваіх працах часта зыходзіў з паланізатарскіх пазіцый. Г.А.Каханоўскі. |