ЯСЕВІЧ Казімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 519 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯСЕВІЧ Казімір

Антонавіч (1813—88)

 

Мастак, педагог. Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і ў Віленскай губ. 3 дзяцінства захапіўся жывапісам, зай­маўся ім пад кіраўніцтвам вопытнага настаўніка, a дасягнуўшы 18гадовага ўзросту, сам быў прызначаны выкладчыкам малявання ў губернскай гімназіі i гарадскім вучылішчы ў Магілёве. У 1833 паступіў у Акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1836 са званием вольнага мастака, а за натурны партрэт каноніка Гінцілы адзначаны сярэбраным медалём. У 1859 за мастацкія творы, шматгадовую працу ў галіне жывапісу i выхаванне шэрага мастакоў атрымаў званне акадэміка. Нягледзячы на недастатковую матэрыяльную забяспечанасць сваёй вялікай сям'і, Я. на працягу 30 гадоў бясплатна здаваў сваю кватэру для заняткаў вучылішчу жывапісу, а таксама ўтрымліваў за свой кошт 3 вучняў акадэміі. Сам Я. выкладаў маляванне ў дзвюх пецярбургскіх гімназіях. Акрамя партрэтнага жывапісу Я. займаўся рэстаўрацыяй ста­рых карцін (аднаўляў карціны ў Эрмітажы, у палацах членаў царскай сям'і, у галерэях вядомых калекцыянераў), маляваў абразы для храмаў. 3 яго твораў найболып адметныя карціны «Тая, што напалохала птушак», «Марскі бераг» i «Ноч пры месячным асвятленні». Апошнія гады свайго жыцця адышоў ад заняткаў мастацтвам. Памёр у вялікай нястачы.