ЯЦКОЎСКІ Ігнат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 509 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.8%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯЦКОЎСКІ Ігнат

(?—1873)

 

Пісьменнік, мемуарыст; удзельнік паўстання 1830—31. Нарадзіўся ў Навагрудку i працаваў там адвакатам. Пасля задушэння паўстання з 1831 знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане, удзельнічаў у польскіх эмігранцкіх арганізацыях. Быў кампаньёнам А.Рыпінскага па выдавецкай справе. У 1857 вярнуўся на радзіму, выступаў у друку з публіцыстычнымі творамі, успамінамі, вершамі. Аўтар публіцыстычных кніг «Палітычныя творы» (Лондан, 1853), «Трохгадовае знаходжанне на Усходзе» (Лондан, 1857). У кнізе мемуараў «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (выйшла ананімна, 1е выд. Лондан, 1854; 2е выд. По­знань, 1858) паказаны побыт i звычаі жыхароў Беларусі, расказана пра хваляванне сялян у мястэчку Крошын Навагрудскага павета ў 1828. Гэта кніга — адна з асноўных крыніц звестак пра беларускага паэта Паўлюка Багри­ма i яго творчасць. У ёй Я. ўпершыню апублікаваў верш Багрыма «Заиграй, заиграй, хлопча малы...».

 

Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 186— 191. Г.В.Кісялёў.