Старадарожскі мастацкі музей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 622 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Старадарожскі мастацкі музей (да 10-годдзя адкрыцця)

 

Старадарожскі музей выяўленчага мастацтва быў заснаваны ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці ў 1990 годзе. У аснову музея пакладзена асабістая калекцыя Анатоля Яўхімавіча Белага. Ствараўся музей на працягу 10 гадоў. Нараджэнне новага, невядомага – заўсёды цяжкі працэс. Здараецца шмат нечаканасцей, падвохаў і нават здрады. Урачыстае адкрыццё музея адбылося 11 снежня 1999 года, на другі дзень пасля 60-годдзя А.Я.Белага.

 

Месціцца музей у чатырох  двухпавярховых дамах, зведзеных пад адзін дах. Плошча экспазіцыі каля 500 кв.м. Мае каля 4 тысяч экспанатаў. Экспазіцыя размешчана ў 8 тэматычных залах і помнікі ў дворыку музея. Аснову мастацкай калекцыі складае прыватны збор А.Я.Белага: жывапіс, графіка, скульптура, медальерны збор (каля 600 экз.), нумізматычны збор.

Яшчэ з маладых гадоў А.А.Белы актыўна займаўся калекцыяніраваннем, спачатку графічных твораў, потым медальернага мастацтва і жывапісу. Да 1970-х гадоў у яго склаліся добрыя калекцыі. І як кожнаму калекцыянеру яму захацелася не толькі паказаць іх людзям, але расказаць аб ролі мастацтва ў духоўным жыцці краіны. Свае першыя крокі ў гэтым накірунку ён пачаў рабіць, калі працаваў выкладчыкам філасофіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Менавіта жаданне праводзіць не эпізадычныя выстаўкі калекцый, а мець пастаянную сістэматызаваную экспазіцыю аб гісторыі Беларусі, аб рэвалюцыйным змаганні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага, пра іншых дзеячаў, прывяла А.Я.Белага да думкі атрымаць памяшканне, каб зрабіць там цікавую экспазіцыю. Спачатку ён меў намер паказваць яе па месцы жыхарства школьнікам і студэнтам. А пасля задумалася арганізаваць гурток аднадумцаў і разам з імі праводзіць мэтанакіраваную дзейнасць па вывучэнню і прапагандзе нашай багатай спадчыны, якая ў тыя часы была “совершенно секретной” не толькі для простых людзей Беларусі, але і для большай часткі творчай інтэлігенцыі . А.Я.Беламу ўдалося ажыццявіць сваю задуму напярэдадні “гарбачоўскай перабудовы”. У той час ён быў для ўладных органаў чалавек лаяльны – выкладчык філасофіі, змог расказаць раённаму і гарадскому начальству аб сваёй мастацкай калекцыі і паказаць некаторыя экспанаты. Удалося зацікавіць чыноўнікаў Партызанскага райвыканкама горада Мінска, і ў сакавіку 1984 года яны далі дазвол і нават выдзелілі памяшканне пры ЖЭСе на вуліцы Мендзялеева для арганізацыі клуба “Спадчына”. “Спадчынай” назвалі клуб таму, што ўсе беларусы – нашчадкі беларускай спадчыны, якую трэба захаваць, адрадзіць і прымножыць.

У канцы 1980-х гадоў у Мінску сябры клуба ўдзельнічалі ў правядзенні народных свят: Гуканне вясны, Купалле, Калядаванне і інш. 6 ліпеня 1986 года сябры клуба адзначылі Купалле ў Вязынцы, на радзіме Янкі Купалы. Адразу пасля гэтага іх пазбавілі памяшкання, але А.Я.Белы змог атрымаць другое на вуліцы Адоеўскага, 18. Пасля таго, як рэзка павысілі арэндную плату, сябры клуба мусілі ад яго адмовіцца. Памяшкання свайго клуб не мае. Збіраюцца дзе давядзецца, дзе дамовяцца.

Вядомы гісторык, археолаг, прафесар Георг Штыхаў, наведаўшы музей, заявіў, што па экспазіцыі гэтага музея можна вывучаць гісторыю Беларусі,

Што тут чынілася

У даўнія гады,

Што думалі, чаго жадалі мы тады,

За што змагаліся, як баранілі веру.

Максім Багдановіч, “Летапісец”.

Дык чаму ж не выкарыстоўваюць такія вялікія і дзейсныя магчымасці нашы грамадскія і палітычныя дзеячы? На гэта пытанне ніхто не атрымае адказу. Ёсць пытанне і да эліты беларускага грамадства – беларускіх дзеячоў культуры. Сярод іх можна пералічыць па пальцах тых, хто наведаў музей. Гэта– кампазітар І.Лучанок, пісьменнікі Вольга Іпатава, Яўген Гучок, Віктар Хурсік, Анатоль Валахановіч, А.Саскавец – разумеюць ролю выяўленчага мастацтва ў жыцці грамадства. Прафесійная зайздрасць і фанабэрыстасць не дазваляюць многім па-сапраўднаму ацаніць гэтую з’яву.

Асветніцкую дзейнасць сяброў клуба трэба разглядаць у кантэксце  агульнай нацыянальнай культурнай работы. У клубе шмат сапраўдных энтузіястаў, такіх як  А.Валахановіч, А.Грыцкевіч, Я.Гучок, М.Лавіцкі, Л.Лыч,  А.Мяльгуй, М.Савіцкі, У.Содаль, А.Цыркуноў, Г.Штыхаў. Возьмеш газету “Наша слова”, рэдактарам якой ужо доўгі час з’яўляецца С.Суднік,  – і многія артыкулы там напісаны сябрамі клуба. Гэтыя артыкулы А.Я.Белы выразае, сістэматызуе, складае ў папкі і захоўвае ў аддзеле музея, прысвечанага гісторыі клуба “Спадчына”.

У музеі ёсць асобная зала клуба “Спадчына”, дзе змешчаны алейныя і медальерныя партрэты сяброў, стэнды, дзе размешчаны іх творы (кнігі, газетныя артыкулы, фотаздымкі, дакументы, іншыя цікавыя рэчы). Калі-небудзь гэта спатрэбіцца нашай гісторыі.

Варта нагадаць, што ў Беларусі зборам старажытных рэчаў і мастацкіх твораў займаліся і да А.Я.Белага. У Лагойску браты Тышкевічы стварылі Музей старажытнасцей, Радзівілы ў Нясвіжы – карцінную галерэю, Храптовічы ў Шчорсах – добрую бібліятэку, Аляксандр Ельскі – Музей старажытнасцей і бібліятэку ў Замосці, графы фон Гутэн-Чапскія – бібліятэку і музей у Станькаве.

Варта адзначыць, што нават у ХІХ стагоддзі ўсё нацыянальнае лічылася другарадным, нізкага гатунку, нечым плебейскім. У савецкі час Міністэрства культуры закупляла для сваіх музеяў толькі творы “сацрэалістычнага” кірунку. Аддавалася перавага “ўдарнай працы”, заможнаму калгаснаму жыццю, гераічным дзеянням Чырвонай арміі і партызан. Усё астатняе лічылася лішнім, мала патрэбным.

Першую выстаўку, прысвечаную Францыску Скарыне і адкрытую ў Палацы прафсаюзаў у 1986 годзе, Мінскі гаркам КПБ забараніў. А калі А.Я.Белы зрабіў выстаўку “Князі і палкаводцы Беларусі”, то яе забараніла Міністэрства культуры БССР. Цяпер яго калекцыя налічвае каля 5 тысяч твораў жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага мастацтва. Зразумела, кошт карцін, напрыклад, Траццякоўскай галерэі нашмат вышэйшы, чым твораў Старадарожскага мастацкага музея. Але справа тут больш глыбінная, а менавіта ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

Наведванне музея бясплатнае. Яго ахвотна наведваюць не толькі тутэйшыя школьнікі, але цэлыя калектывы з розных гарадоў Беларусі, Мінска, Слуцка, Салігорска, Асіповічаў, Бабруйска, Магілёва, Вільні, прыезджыя госці з ЗША, Аўстраліі, Італіі і іншых гарадоў і краін. Нават з Далёкага Усходу прыязджалі нашы землякі, бо бачылі гэты музей па тэлебачанні, і, напоўненыя пачуццём гонару і годнасці, вырашылі абавязкова наведаць яго.

Але калі звычайныя беларусы імкнуцца наведаць музей, каб самім дакрануцца да сівой гісторыі Беларусі, то гэтага не скажаш пра многіх кіраўнікоў сучасных партый і грамадскіх арганізацый. На словах жа яны вельмі клапоцяцца аб развіцці нацыянальнай культуры Беларусі.

У 1-й зале музея  “Жывапісная Беларусь” экспануюцца творы беларускіх мастакоў Л.Дз.Шчамялёва (“Ф.Скарына”, 1987; “Ларыса Геніюш”, 1998; “Партрэт мастака Яўгена Куліка”, 1987); У.І.Стальмашонка  (“Першы і апошні каралі Рэчы Паспалітай”, 2002; “Слёзы Адама”, 1992);   дынастыі Ціхановічаў (5 мастакоў): Я.М.Ціхановіч (“Уладзіслаў Галубок”, 1994; “Партызаны ў разведцы”, 1995), Г.Я.Ціхановіч (“Веру ўваскрэснеш”, 1997), Я.Г.Ціхановіч (“Бітва пад Воршай”, 1983; “Карона Вітаўта”, 1994), Ул.І.Галубок (“Рака Цнянка”, 1927); Г.Х.Вашчанкі (“Беларускі краявід”, 1983); М.А.Карпука (“Асеннія палеткі”, 1992); В.К.Цвіркі (“Краявіды”,1983);   М.А.Назарчука (“Партрэт Францыска Скарыны”, 1986); В.П.Ціханава (“Маці касманаўта Клімука”, 1980); І.П.Рэя (“Зялёны краявід”, 1985); У.П.Кульваноўскага (эскіз да оперы Я.Цікоцкага “Міхась Падгорны”, 1953) і іншых.

У 2-й зале “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах” партрэты князёў і палкаводцаў ВКЛ, асветнікаў Беларусі,дзеячоў нашаніўскага перыяду, дзеячоў беларускага замежжа, помнікі архітэктуры старажытных гарадоў Беларусі, карта ВКЛ часоў Вітаўта і радавод полацкіх князёў і князёў ВКЛ – Беларускай дзяржавы (мастак А.І.Цыркуноў), і ў асноўным творы беларускага мастака А.З.Крывенкі. Дэманструюцца творы У.І.Стальмашонка (“Рэдакцыі газеты “Наша ніва” прысвячаецца”, 2006; “Рэдакцыі часопіса “Калоссе” прысвячаецца”, 2005); карціна А.І.Цыркунова (“Пражскім студэнтам прысвячаецца”, 2005); палатно А.С.Пушкіна (“Віленскім студэнтам прысвячаецца”, 2007) і іншых.

У 3-й зале”Творы мастака А.Р.Пятрухны” сабрана каля 150 твораў жывапісу, графікі, акварэлі.

У зале стэнды і жывапісныя творы, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры В.У.Быкаву, яго кнігі, ілюстрацыі мастакоў да яго кніг, асабістыя рэчы пісьменніка, мастацкія творы самаго В.У.Быкава (В.У.Быкаў быў таленавітым мастаком) – усяго каля 500 экспазіцыйных адзінак і 10 прыжыццёвых партрэтаў В.У.Быкава розных мастакоў Беларусі.

У 4-й зале “Сябры клуба “Спадчына” экспануюцца партрэты сяброў клуба, іх кнігі, артыкулы ў часопісах і газетах, асабістыя рэчы сяброў клуба, афішы, улёткі, дыскі, дыскеткі, запісы іх дакладаў, прамоў, выступленняў і інш. Партрэты сяброў клуба напісаны А.З. Крывенкам, А.І.Цыркуновым, А.І.Зіменкам.

У 5-й зале “Скульптура і медальерная кераміка” экспануюцца творы беларускіх скульптараў і мастакоў медальернага мастацтва: М.І.Кандрацьева, У.К.Лятуна, У.І.Мелехава, М.І.Інькова, М.Л.Несцярэўскага цыклы “Князі ВКЛ  (39 партрэтаў – медалёў з керамікі), “Дзеячы нашаніўскага перыяду” і “Дзеячы сучаснага нацыянальнага Адраджэння” (49 партрэтаў), “Сябры клуба “Спадчына” (каля 20 медалёў з керамікі) і іншыя.

У 6-й зале ”Гісторыя Беларусі ў графіцы” падраздзяляецца на тры перыяды: “Старажытная Беларусь”, “Змагарная Беларусь”, “Маладая Беларусь”.

У раздзеле “Старажытная Беларусь” прадстаўлены постаці дзеячоў нацыянальнай культуры і адраджэння Беларусі – Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага і іншых.

У раздзеле “Змагарная Беларусь” жывапісныя і графічныя партрэты ўдельнікаў паўстання 1794 года  Т.Касцюшкі і яго паплечнікаў, удзельнікаў паўстання 1830 –1831 гадоў, у тым ліку і Э.Плятэр, філарэтаў і філаматаў, Адама Міцкевіча, удзельнікаў паўстання 1863 – 1864 гадоў Кастуся Каліноўскага – звыш  70 твораў.

У раздзеле “Маладая Беларусь” партрэты  заснавальнікаў і ўдзельнікаў “Грамады”, урада БНР, Слуцкага збройнага чыну. На асобных стэндах раздзела творы медальернага мастацтва, прысвечаныя Янку Купалу, Якубу Коласу, Цётцы, Карусю Каганцу, Францыску Скарыне, М.Гусоўскаму і іншым,  архітэктура Беларусі, дзеячы нацыянальнай культуры – усяго каля 500 твораў мастацтва медальернай керамікі.

У 7-й зале “Любіць Радзіму, шанаваць родную мову” партрэты дзеячоў духоўнага Адраджэння, дзеячоў сучаснага нацыянальнага Адраджэння: Ф.Скарыны каля 100 твораў, М.Багдановіча каля 90 твораў. Творы заходнебеларускага мастацтва – мастакі М.Сеўрук, Я.Драздовіч, М.Сергіевіч. Асобна дэманструюцца творы беларуска-французскага мастака В.М.Жаўняркевіча. Яго творы экспанаваліся ў Версалі, займалі прызавыя месцы, і мастак узнагароджваўся каштоўнымі прызамі.

У 8-й зале экспануюцца творы жывапісу сучасных мастакоў Беларусі Б.Аракчэева, М.Гугеля, П.Драчова, А.Лось і іншых.

У дворыку музея – 77 помнікаў дзеячам беларускага нацыянальнага Адраджэння – ад Ф.Скарыны да нашага часу. Устаноўлены помнікі полацкім князям Усяславу Чарадзею, Міндоўгу, Віценю, Вітаўту, Ягайлу, Льву Сапегу, Ф.Скарыне, К.Каліноўскаму, Ф.Багушэвічу, Альгерду Абуховічу, М.В.Доўнару-Запольскаму, дзеячам нашаніўскага перыяду, заснавальнікам БНР, М. і А.Багдановічам, Б.Кіту, М.Улашчыку, М.Ермаловічу, В.Быкаву, А.Бярозку, Ларысе Геніюш і іншым.

Пра музей змешчаны шматлікія матэрыялы на гэтым сайце.

Штогод музей наведваюць тысячы жыхароў з розных куткоў Беларусі – настаўнікі, урачы, дзеячы навукі і культуры, мастакі, дзяржаўныя дзеячы і іншыя.

 

Анатоль Валахановіч,

пісьменнік, гісторык,

журналіст, краязнавец.

220075     Мінск-75

вул. Сяліцкага, д. 105, кв.  443

тэл. 344-28-81

 

 

 

Наш люстрадзён

<<  Красавіка 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Банеры