Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 464 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"
Азначнік матэрыялу
Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"
Анатоль БЕЛЫ: «Час збіраць камяні...»
Культурная общественность Беларуси отмечает 70-летие Анатоля Белого
Клуб “Спадчына”: захавальнікі ідэй, ахоўнікі традыцый Адраджэння
Інтэрнэт аб 25-годдзі
Прамова Анатоля Белага
Прамова Надзеі Сармант
Віншаванне Сержа РАМАНЮКА
Поздравления Евгения ШИРЯЕВА
Віншаванне Віктара ШНІПА
Віншаванне Уладзіміра ПЕЦЮКЕВІЧА
Віншаванне Вінцэнта Вячоркі
Выступленне В. Мазынскага
Фотаздымкі святкавання 70-годдзя Анатоля Белага
Усе старонкі

 

 

Анатоль БЕЛЫ: «Час збіраць камяні...»

 

Аўтар: Анатоль ВАЛАХАНОВІЧ. I 11 снежня 2009 г. I Каментарыі (0)

 

Шчыра віншуючы знанага рупліўцу на абсягу нашай нацыянальнай культуры, дакладней было б сказаць не “з юбілеем”, а “з юбілеямі”. У адначассі самому Анатолю Яўхімавічу Беламу стукнула 70, створанаму ім Мінскаму культурна-асветніцкаму клубу “Спадчына” — 25, а галоўнай справе яго жыцця — Музею беларускага выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах — 10. Унікальная святочная трыяда! І сам ён — унікальная асоба.

Неяк, калі ўражаныя ўбачаным наведвальнікі музея ў Старых Дарогах дзякавалі гаспадару за незабыўную экскурсію, адна з экскурсантак скептычна ўсміхнулася: — Канечне, канечне, і я ў захапленні, але... Нешта не верыцца: няўжо і сапраўды музей — ваш уласны, прыватны, спадар Белы? Хіба здольны адзін чалавек, без падтрымкі дзяржавы, сабраць у глыбінцы такія мастацкія і гістарычныя скарбы?

— Чаму — адзін? — здзівіўся ў сваю чаргу Анатоль Яўхімавіч. — У мяне шмат сяброў, паплечнікаў, памочнікаў, аднадумцаў. Гэта яны ўдыхнулі жыццё ў маю даўнюю мару.

А яго з даўніх юначых год вабіла калекцыянаванне, збіранне старажытных рэчаў, датычных сапраўднай, але закрытай тады гісторыі Бацькаўшчыны. Цікавіў кожны прадмет, кожная з цяжкасцю здабытая звестка, што прыадчынялі тайну над мінулым Беларусі, яе амаль забытымі героямі. З цягам часу — у студэнцкія гады і калі ўжо стаў выкладчыкам філасофіі ў БДУ — гэтая захопленасць толькі мацнела. Сёння нават цяжка ўявіць, колькі працы, хвалявання і адвагі ў той, яшчэ савецкі час каштавала яму падрыхтоўка першай выставы ў гонар вялікага асветніка нашай зямлі Францішка Скарыны...

Але, ледзь паспеўшы адкрыцца для шырокай публікі, выстава тут жа была забаронена — па загадзе сталічнага гаркама КПБ. Ну як жа, прапаганда “цемрашалаў”, што нібыта ачмуралі народ “опіумам рэлігіі”. (Сёння той-сёй з тых, натуральных савецкіх ідэолагаў-цемрашалаў, стаіць у храме са свечкай у руках, толькі цяжка паверыць у іх шчырасць.) Ну, а на другой выставе — “Князі і палкаводцы Беларусі” — крыж паставіла Міністэрства культуры.

Перашкоды не спынялі, а толькі загартоўвалі ўпартага, перакананага ў сваёй праваце чалавека. Усплёск Беларускага нацыянальнага Адраджэння на пачатку 90-х гадоў памножыў яго сілы. Якраз тады і задумаў ён на бацькоўскай сядзібе ў Старых Дарогах музейны цэнтр, які дапамагаў бы нашым людзям, адарваным ад родных каранёў, праз мастацтва ўсвядоміць і адчуць адметнасць і веліч багатай айчыннай гісторыі, неацэннасць духоўных скарбаў, што завяшчалі нам у спадчыну гераічныя і таленавітыя продкі.

А раз мэта пастаўлена і падтрымана сябрамі — ён заўжды яе даб’ецца. Яго творчай энергіі і арганізатарскаму дару могуць многія пазайздросціць. “Доўгі час мы раскідвалі камяні, пара іх збіраць і будаваць наш Беларускі дом, абапіраючыся на здабыткі славутых і невядомых прашчураў”, — лічыць Анатоль Яўхімавіч.

Сёння яго музейная сядзіба — сапраўдны культурны цэнтр у беларускай глыбінцы — адчынены для гасцей з усіх куткоў Беларусі і замежжа. Наўрад ці сярод іх знойдзецца хто расчараваны. Ужо на падворку іх сустракаюць помнікі ў гонар несмяротных герояў і вялікіх гістарычных падзей у летапісе роднай зямлі. Скульптурныя выявы і партрэты на камені ўваскрашаюць абліччы вялікіх уладароў Вялікага Княства Літоўскага — Міндоўга, Вітаўта, Ягайлы, рыцараў гераічнай барацьбы за волю Бацькаўшчыны Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага, заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, выдатных творцаў і дзеячаў Беларускага Адраджэння новага часу — Максіма і Адама Багдановічаў, Мікалая Улашчыка, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава і шмат каго з іншых духоўных волатаў, якімі мы ганарымся.

У васьмі залах двухпавярховага будынка на сядзібе разгорнута найбагацейшая экспазіцыя са шматлікіх калекцый жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага мастацтва з прыватнага збору Анатоля Белага. А колькі ўбачыш цікавых рэчаў і твораў, прадастаўленых музею яго прыхільнікамі! Сярод іх — знакамітыя майстры пэндзля народныя мастакі Уладзімір Стэльмашонак і Леанід Шчамялёў, мастак Алесь Цыркуноў і дынастыя мастакоў Ціхановічаў. Каля 5 тысяч экспанатаў адлюстроўваюць гісторыю Беларусі ад далёкіх часоў да нашых дзён, подзвігі славутых сыноў Бацькаўшчыны...

Зразумела, аднаму Анатолю Яўхімавічу з такой музейнай махінай было б не справіцца. Ды ў яго надзейнае кола шчырых сяброў-рупліўцаў: актывісты клуба “Спадчына” — у тым ліку знаныя навукоўцы-гісторыкі Анатоль Грыцкевіч, Леанід Лыч і Георгій Штыхаў, сціплыя і адданыя беларушчыне інтэлігенты.

Той, хто гарыць, запальвае іншых. Менавіта таму гуртуюцца вакол няўрымслівага, безупыннага, як “перпетуум мобіле”, чалавека людзі са светлымі галовамі і гарачымі сэрцамі. Разам нястомна працуюць дзеля таго, каб вярнуць народу яго законныя духоўныя скарбы, скрадзеныя многімі дзесяцігоддзямі ідэалагічнай хлусні.

Усім, і ў першую чаргу юбіляру Анатолю Беламу, зычу моцнага здароўечка, нястрымнага імпэту ў добрых справах дзеля Беларусі.

 

 

 

 

Далей: Культурная общественность Беларуси отмечает 70-летие Анатоля Белого

 



 

Наш люстрадзён

<<  Чэрвеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
    1  2  3  4  5
  6  7  8  9101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Чэрвеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
    1  2  3  4  5
  6  7  8  9101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

Банеры