Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 458 госцяў анлайнРэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны" |
Старонка 11 з 14
Уладзімір ПЕЦЮКЕВІЧ Старшыні клуба “Спадчына” Анатолю Беламу з нагоды 25-годдзя клуба
“Наша “Спадчына”
Дваццаць пяць ― ужо нямала Нашай “Спадчыне” шаноўнай, Шмат падзей адвіравала На шляху яе нястомным. Тут, як сонца веснавое, Мы да сэрца прытуляем Гераічнае былое, З небыцця яго вяртаем. Пішам песні і карціны, Ставім помнікі героям ― Змагарам за лёс Радзімы, За імя яе святое. Слуцкі збройны чын ― наш сімвал, Як жывы, ён перад намі ― Нас вядзе наперад з гімнам: “…выйдзем шчыльнымі радамі…” Мы і тых не забываем, Хто будзіў народ бяздольны Бел-чырвона-белым сцягам Родным словам, думкай вольнай. Наш Музей Старадарожскі Нават ведаюць у свеце: Беларускі дух высокі Тут знайшоў сваё бяссмерце. Хай жа будзе блаславёны Старшыня наш паважаны! ― Пад крылом яго натхнёным Мы натхняемся і самі. Час былы каго трывожыць, Хто жадае з ім спаткацца, З нашай “Спадчынаю” можа Пазнаёміцца на сайце: spadchina.ord rodnamova.narod.ru mova.belarusy.ord
9.03.2009 г. г. Менск
Далей: Віншаванне Вінцэнта Вячоркі
|