Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 47 госцяў анлайнРэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны" |
Старонка 12 з 14
Віншаванне Вінцэнта Вячоркі
Паважаны Анатоль!
Клюб “Спадчына” засведчыў фантастычную жыццяздольнасць. Нямала было згуртаванняў, суполак, клюбаў, створаных у розныя гады… “Спадчына” ёсць, “Спадчына” жыве, “Спадчына” будзе жыць… Суполкі, якія рабілі падобную справу, рабілі побач гэтую справу, то былі “Майстроўня”, “Талака”. Сёння яны ўжо гісторыя. Я з удзячнасцю ўспамінаю тыя супольныя справы, якія мы рабілі, пачынаючы з ушанавання памяці Каліноўскага. Тое, што зрабіў творца музеяў (і ў наш век), экспансія тэрыторый свабоды, тэрыторыяй Беларушчына назваць нельга. Музей, які зроблены ў Старых Дарогах ― гэта сапраўды свабодны музей. І віншуючы спадара Анатоля з ягоным юбілеем, з юбілеям яго дзейнасці, я хачу перадаць некалькі гістарычных артыфактаў, з тымі маладзёвымі суполкамі. Гэта, ці не ўпершыню, выраблены масавым накладам у 1986 годзе на “Гарызонце”, калі не памыляюся, бел-чырвона-белы сцяг і шэраг выяваў, якія вырабляліся дзеля ўшанавання Калядаў, Купалля, Гукання вясны, якія праводзілі ў тыя часы. Паводле канцэпцыі Белага ― паяднанне фальклорнага паняцця і сучаснай гарадской культуры. Я думаю, што ў вашым Старадарожскім музеі падзеі, прысвечаныя 80-м гадам мінулага стагоддзя (эпохі пачатка нашага адраджэння), будуць надалей разрастацца. Віншую вас с вашым юбілеем. Жыве “Спадчына”, жыве Белы, працуе музей. Жыве Беларусь!
Далей: Выступленне В. Мазынскага
|