Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 82 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

90.1%CHINA CHINA
6.2%UNITED STATES UNITED STATES
1.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.6%CANADA CANADA
0.4%BELARUS BELARUS
0.3%GERMANY GERMANY
0.2%AUSTRALIA AUSTRALIA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"
Азначнік матэрыялу
Рэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны"
Анатоль БЕЛЫ: «Час збіраць камяні...»
Культурная общественность Беларуси отмечает 70-летие Анатоля Белого
Клуб “Спадчына”: захавальнікі ідэй, ахоўнікі традыцый Адраджэння
Інтэрнэт аб 25-годдзі
Прамова Анатоля Белага
Прамова Надзеі Сармант
Віншаванне Сержа РАМАНЮКА
Поздравления Евгения ШИРЯЕВА
Віншаванне Віктара ШНІПА
Віншаванне Уладзіміра ПЕЦЮКЕВІЧА
Віншаванне Вінцэнта Вячоркі
Выступленне В. Мазынскага
Фотаздымкі святкавання 70-годдзя Анатоля Белага
Усе старонкі

 

ПРАМОВА

кіраўніка клуба “Спадчына” Анатоля Белага 12 снежня 2009 г.

на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды 70-годдзя народзінаў, 25-годдзя клуба “Спадчына” і 10-годдзю музея ў Старых Дарогах.

 

 

 

― Шаноўныя сябры! Хочацца выказацца многа. Але я ведаю, што многа нельга гаварыць: талент ― гэта ён тады, калі сціпла і сжата выказваеш свае думкі. Так вучылі мяне мае настаўнікі. Я пастараюся быць вельмі сжатым.

Вам вядома, з якой нагоды мы сабраліся. Я паўтарацца не буду. Толькі скажу: 25 гадоў клюбу “Спадчына” ― гэта многа ці мала? Гэта сапраўды многа, таму што мы ўзніклі тады, калі да ўлады толькі прыйшоў Гарбачоў. Вось у гэты момант узнікае клюб “Спадчына”. Тут я бачу шмат людзей якія прыходзілі ў клюб “Спадчына” з пачатку яго заснавання. Мы збіраліся на Мендзелеева, 3. Вось у 1984 г. нам далі дазвол. Неяк удала склалася: перабудова, тое-сёе. Я выкладаў марксісцка-ленінскую філасофію. Вы ўсё гэта ведаеце. Мне давяралі таму, што я быў ваенны лётчык ― гэта накладывала да мяне давер з боку шаноўных чыноўнікаў. Гэта давала мне магчымасць нешта рабіць: атрымліваць памяшканне, збіраць людзей. Але гэта эпапея працягвалася кароткі час, прыкладна, два гады. Тады яны зразумелі, што не таму далі памяшканне. Пачаўся працэс траўлі. Я вам скажу, што мяне, выкладчыка універсітэта, які ні разу не спазніўся на 5 хвілін, які не прапусціў ні воднай лекцыі, ні разу не зрываў лекцый, ― тры разы выключалі з універсітэта (не выключалі, скідалі з працы). Гэта было страшна атрымліваць такое. Але ж усё гэта прышлося перацярпець. Што яшчэ?

Калі я палучаў “залаты чыст” збоку начальства, то гэта было паўбяды. Я ведаў, за што я іх атрымліваў. Калі я атрымоўваў зубатычыну ад сваіх сяброў-аднадумцаў ― гэта было для мяне не зразумела. А такіх зубатычын і такіх ран на целе “Спадчыны” было шмат. Я не буду спыняцца. Я проста расказваю рэаліі жыцця. Але пачаўся працэс пабудовы музея ў Старых Дарогах. Справа ў тым, што тройчы сустракаўся з яшчэ тады маладым Лукашэнкам з прозьбай стварыць музей у Менску. Тройчы ён абяцаў і тройчы ён не выканаў гэтае абяцанне. Перадаваў мае просьбы міністру культуры Сасноўскаму і г.д. Вось такія былі цяжкасці. Музей быў створаны. Я рады, што ён нешта ўяўляе сабой. Аб гэтым, можа, нехта скажа. І вось: музею 10 год, клюбу “Спадчына” ― 25, мне ― 70. Вось такая арыфметыка. Але я не хачу на гэтым засяроджваць увагу. Я хачу сказаць наступнае. Вось у мяне будзе іншая прамова: справа ў тым, што ўсе навукоўцы Еўропы маюць моду заяўляць не столькі, як яны прыйшлі да такога жыцця і што яны зрабілі, а колькі і што трэба зрабіць у галіне той ці іншай навукі… У нас, на вялікі жаль, гэтай практыкі няма. Я тут не раз быў, не раз прысутнічаў, чуў, як людзі расказвалі пра сваё жыццё, як пасвілі цялят, гусей і ні слова не гаварылі аб тым, што яны бачаць у перспектыве развіцця сваёй навукі. Я, менавіта, хачу на гэтым прыпыніцца.

Клуб “Спадчына” стварыў унікальны сайт. Цэлы партал. Трэба проста зайсці ў Інтэрнет і паглядзець. На сённяшні дзень у гэтым партале знаходзіцца калі сямі асобных сайтаў. Ёсць такі сайт, які звязаны з гісторыяй Беларусі. Гэта унікальна. Я вам гавару шчыра. Дзякуючы таму, што створаны такі унікальны сайт, на яго штодзённа заходзіць да тысячы наведвальнікаў. Да тысячы! Гэта дакладна, стаіць лічыльнік. Там нікога не падманіш. Вось такая лічба. Гэта значыць, што народ цікавіцца сваёй гісторыяй. Унікальная з’ява. Я хачу на ёй больш падрабязна прыпыніцца. Дзеля чаго мы працуем? Самае галоўнае, гэта фарміраванне ў людзей нацыянальнай свядомасці. Вось гэта той падмурак, на якім можа трымацца наша нацыянальнае адраджэнне. Без фарміравання нацыянальнай свядомасці, мы не ў стане перамагчы. Гэта аксіёма, запомніце гэта. Не адбылося, за намі не пайшлі народныя масы. Нацыянальная свядомасць кульгае. На чым трымаецца нацыянальная свядомасць? Тры кіты: 1) гэта гісторыя; запомніце, што ўсе рэвалюцыйныя рухі пачынаюцца з імкнення змены гістарычных накірункаў. 2) Гэта мова. Без мовы мы не здольныя нацыянальна адрадзіцца і не здольныя да перамен; 3) гэта фальклор. Вось гэта тры кіты. На гэтых трох кітах фарміруецца культура. Без гэтых трох кітоў культура не можа існаваць. На конт гісторыі я ўжо гаварыў, што ёсць вялікія зрухі. Дзякуючы Міколу Ермаловічу працэс вельмі хутка пайшоў. Ужо амаль усе гісторыкі ідуць за ім следам. Праўда, ёсць яшчэ такія “навукоўцы”, якія заяўляюць, што Мікола Ермаловіч не гісторык, ён сельскі настаўнік і г.д.

Сплош і радам! Я быў на гістарычным факульцеце БДУ, і там чуў гэта паўсюль: “Які ён гісторык, ён аматар”. Гэты гісторык (не гісторык) ― аўтар навуковай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Ніхто з нашых гісторыкаў не мае сваёй гістарычнай канцэпцыі, а Мікола Ермаловіч мае сваю канцэпцыю. Яна ўвайшла ў гісторыю, яна ўвайшла ў школьныя, вузаўскія падручнікі. Вось сіла гэтага сельскага настаўніка, якога яны не далюбліваюць і не хочуць прызнаваць за ім тую гістарычную ролю, якую ён адыграў у гэтай галіне.

Што яшчэ я хачу сказаць? Мы страшэнна адстаем у другіх накірунках. Калі гісторыя старажытнага часу больш-менш праясняецца, мы ўсе лічым, што Літва ― гэта наша зямля, наша тэрыторыя, наша дзяржава, то мы страшна адстаем у такім накірунку, як рэвалюцыйны рух на Беларусі. Тадэуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі, паўстанне 1831 г. і г.д. Мы маем тут вялікі правал. І вось што я хачу прапанаваць: ёсць некалькі чалавек, якія займаюцца Каліноўскім. Ёсць ужо сайты на гэтую тэму. Я падгаварыў гэтых хлопцаў. У аднаго я прасіў, каб ён узяўся за гэта ― стварыць народны сайт, энцыклапедычны даведнік па Кастусю Каліноўскаму. У нас ёсць сілы, у нас ёсць магчымасці. Нам толькі трэба аб’яднацца: не толькі клубу “Спадчына”, але і многім іншым. Я гатовы ўзяць на сябе гэтую місію, ці аддаць каму-небудзь, ці дапамагаць. Але такі энцыклапедычны даведнік проста неабходны. Калі будзе ў нас такі даведнік, мы зможам паказаць наш рэвалюцыйны рух. Без гэтага рух гістарычны не магчымы. Другая праблема гісторыі, на якую нам трэба звярнуць увагу і дапамагаць гэтай справе ― гэта стварэнне, таксама энцыклапедычнага даведніка, прысвечанага стварэнню БНР. Вось стварылі 2-томнік ВКЛ. Трэба па такому ўзору ствараць энцыклапедычны даведнік БНР. Тады перастануць ісці ўсялякія спекуляцыі. Спачатку трэба прылажыць усе намаганні на сайце, у электроннай сістэме. І трэцяе. Я хацеў бы бачыць стварэнне такога гістарычнага даведніка, прысвечанага Заходняй Беларусі. Гэта неверагодны рух, гэта неверагодныя намаганні, гэта змаганне, гэта турмы ― гэта ўсё разам узятае патрабуе вось такіх высілак. Шкада, што тут не прысутнічае Арсень Ліс, я з ім гаварыў. Ён мог бы ўзяцца за такое стварэнне.

 

 

І апошняе. Што хацелася б бачыць у гістарычным жыцці, гістарычнай навуцы? Які б яшчэ хацелася мець гістарычны даведнік? Здаецца, аб Міколе Ермаловічу напісана шмат. Але мала хто ведае, што ён выдатны паэт, дэсідэнт, што яго дэсідэнцкія рэчы аперадзілі свій час на некалькі дзесяцігоддзяў: усё, што было створана ў Маскве, Піцеры і г.д. А па філасофскім светапоглядзе ён пераўзыходзіць самых прадзвінутых публіцыстаў. Адзін Мікола Ермаловіч можа зацміць усе маскоўскія змагарныя атрады. Таму, што М. Ермаловіч змагаўся за нешта іншае, яны змагаліся за права выезда ў Ізраіль, а ён змагаўся за Беларусь. Ужо з 1972 года ён пачынае ствараць свае дэсідэнцкія рэчы. А тыя вершы, якія ён пісаў ― гэта шыкоўныя рэчы. Запытайце вы ў любога з масцітых паэтаў, ці ведаюць яны Міколу Ермаловіча як паэта? Не, не ведаюць, і не хочуць ведаць! В упор не заўважаюць. А чаму? Яны ведаюць, калі ўвесці ў літаратурны абыход Міколу Ермаловіча, то трэба цалкам мяняць канцэпцыю літаратурнага працэсу ў Беларусі. А ім гэтага не хочацца. Як не хацелася гісторыкам мяняць канцэпцыю развіцця гісторыі Беларусі, таму што яны прывыклі да іншых успрыняццяў. Так і цяпер нашым масцітым-літаратарам няма жадання мяняць канцэпцыю літаратурнага працэсу. Вось у чым уся сутнасць. Трэба таксама зрабіць такія намаганні і выдаць энцыклапедычны даведнік, прысвечаны Міколу Ермаловічу. Тады спыняцца ўсялякія спекуляцыі. Клуб “Спадчына” выдаў такі даведнік пра Ермаловіча. Вось тут сядзіць спадар Валера Мазынскі. Ён шэсць гадзін рабіў аўдыёкнігу. Зрабіў ён яе на выдатна. Я яе бачыў наяву і на сайце, у Інтернэце. Гэтага мала.  Трэба больш шырока паказаць ролю Ермаловіча. Тады знікнуць усялякія непаразуменні.

Я вам хачу сказаць: калі ў гістарычнай навуцы ў нас ёсць вялікія праявы, вялікія дасягненні, то ў галіне змагання за мову мы безнадзейна адстаем. Мы на столькі адстаем, на столькі катастрафічна коцімся ўніз, што проста становіцца жахліва. Тыя арганізацыі, якія рэпрэзентуюць нашае змаганне за мову, на сённяшні дзень (шкада гаварыць), але яны толькі імітуюць змаганне за мову. Я з адкрытым сэрцам заяўляю гэта вам, як чалавек, які стварыў таксама сайт “Родная мова”. Вы можаце зайсці на яго і паглядзець. Тут у нас страшны прабел. Вы ведаеце: я хацеў бы, каб кожная партыя, кожная грамадская арганізацыя вылучыла некалькі здатных людзей, каб яны аб’ядналіся і пачалі працаваць у накірунку тэарытычным, прыктычным у змаганні за родную мову. Мы раз’яднаны, мы проста разарваны на нейкія часткі. Такім аб’яднаўчым цэнтрам мог бы стаць тут прысутны Вінцусь Вячорка. Гэты чалавек энергічны і, галоўнае, смелы. У нас могуць быць нейкія разыходжанні па некаторым праблемам. Калі няма смеласці, нічога не будзе зроблена, запомніце гэта. Трэба ахвяраваць сабой, тады можна нешта атрымаць. Ён мог бы паслужыць, стаць жывым каталізатарам аб’яднання творчай сілы. Таму прашу вас, Вінцусь, вазьміцеся за гэтую справу. Я буду вам дапамагаць усім, чым можна. Валера Мазынскі будзе вам дапамагаць, клуб “Спадчына”, некалькі людзей з маладога фронта вам будуць дапамагаць. Давайце, вазьміцеся, я вас проста прашу. Вы пацягніце гэта. Таму што тое, што робяць іншыя арганізацыі, яны не здатны да гэтай справы. Кажу вам шчыра, адкрыта, як на споведзі. Яны не здатны гэта рабіць, яны толькі імітуюць працу.

Шкада мне майго сябра спадара Васіля Ліцвінку, які не аднаразова выручаў мяне, калі мяне выключалі з працы, з універсітэта. Ён мяне ўладкаваў на працу да сябе ў лабараторыю. Я яму буду ўдзячны да канца свайго жыцця. Вось ён мог бы пацягнуць іншую справу. У мяне на сайце ёсць адна жанчына, якая вельмі прыгожа падае народны беларускі каляндар. І гэта выдатна. Але ж я хацеў бы, каб да гэтага календара падключыўся наш Белсат. І каб мы кожны дзень паказвалі не толькі нашы святы, але каб гучала наша беларуская песня. У нас ёсць песні на кожны перыяд года. Трэба думаць аб гэтым. Я думаю, што спадар Мазынскі мог бы вельмі дапамагчы ў гэтай справе. Вы маглі б стаць аб’ядноўчым цэнтрам. Вось тут сядзіць Алесь Лозка. Давайце падумаем, і сумесна вырашым гэтую праблему. Тут трэба мець Белсат, які даў бы нам дазвол кожны дзень выконваць якую-небудзь беларускую песню. Тут патрэбна аб’яднанне партый, якія змаглі б стварыць сваю перадачу, ці сваё радыё, ці сваё тэлебачанне, на якіх будзе гучаць беларуская песня, беларуская мова. Тады мы вернемся з ацаплення, якое напала на нас.

Вось тут у нас прысутнічае Пасол Чэхіі. Я дам яму слова. Калі ласка, пан Пасол. Я вас прашу, зрабіце ўсе намаганні, каб у Чэхіі мы змаглі паставіць помнік Ларысе Геніюш, стагоддзе з дня народзінаў мы адзначаем у 2010 г. Справа вось у чым, ёсць такая катэгорыя “максімум чалавечы”. Адна справа, як вылічыць свій “максімум чалавечы” і другая справа, як вас ацэньваем мы пры выкананні гэтага максімума. Калі вы дапаможаце нам паставіць помнік Л. Геніюш у Чэхіі, якая жыла ў вас пэўны час, то я заяўляю, што буду ганараваць вас не срэбным пярсцёнкам, а залатым (апладысменты). Няхай маё слова будзе даражэй золата. Вось такая просьба да вас.

 

 

 

І яшчэ. Я знаходжусь у Чырвоным Касцёле. Гэта святое месца. Гавораць, што царква дапамагае, спрыяе народу, клапоціцца аб народзе, дае духоўную ежу народу і г.д. Бальшавікі таксама цвярдзілі, што яны клапоцяцца аб народзе. Цяпер Лукашэнка на ўсіх плакатах за народ, за Беларусь. Усе клапоцяцца аб народзе. Аб народзе клапаціцца вельмі проста. А за канкрэтнага чалавека цяжка клапаціцца, а за народ можна. Дык вось, ёсць касцёл, дзе крысцілі Янку Купалу. А гэта наш прарок. Няхай бы касцёл паклапаціўся, каб там хоць шыльдачку прароку нашаму змясціць. Вось ёсць Вінцэнт Гадлеўскі. У 1942 годзе яго расстралялі ў Трасцянцы. Ён прыняў пакутніцкую смерць. Чаму б нам, вернікам, не паклапаціцца пра Гадлеўскага. Гэта таксама наш прарок. Касцёл пакуль маўчыць пра гэта. А чаму не папрасіць стварэння помніку Гадлеўскаму, стварыць помнік яшчэ каму-небудзь іншаму. Можа, хто-небудзь з нашых узяўся б за гэтую справу. Цяжка? Я ведаю, што цяжка. Лёгка піць грушавы кампот, а ўсё астатняе ― цяжка. І смеласць трэба мець для гэтага. А калі гэтага няма, будзе цяжка. Ёсць другія вернікі. Давайце аб’яднаемся і пададзім просьбу да касцёла і да кіраўніцтва Беларускай Каталіцкай царквы з такой прапановай.

Ёсць у нас таксама прарок, які заклаў нашу аўтакефалію. Гэта мітрапаліт Мелхісэдэк. Давайце ўсёй грамадай, праваслаўныя, звернемся, каб паставіць яму помнік. Я звярнуўся і паставіў помнік Л. Геніюш у Зельве, ля царквы. Значыцца, можна. Давайце паспрабуем. Вось такія ў мяне маленькія прапановы. Што я бачу ў перспектыве нашага нацыянальнага адраджэння, фарміравання нацыянальнай свядомасці нашых людзей. Без гэтага, яшчэ раз паўтараю, у нас нічога не адбудзецца, ніякіх змен, ніякай перабудовы.

Дзякую за ўвагу!

 

 

 

Далей: Прамова Надзеі Сармант

 



 

Наш люстрадзён

<<  Ліпеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Ліпеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Банеры