Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 344 госцяў анлайнРэпартаж з нагоды ушанавання 25-годдзя "Спадчыны" |
Старонка 7 з 14
Прамова Надзеі Сармант.
Я ўдзячна, што Камітэт Ушанавання адзначыў маю працу на карысць адраджэння Бацькаўшчыны такой высокай узнагародай – ордэнам “Гонар Айчыны”. Думаю, што маю права лічыць сябе ветэранам Адраджэння, бо яшчэ ў пачатку 1980-х гадоў у сваёй педагагічнай працы выкарыстоўвала дазволеныя і недазволеныя ў той час метады азнаямлення дзяцей з беларускай мовай, Беларуссю. Упэўнена, што стварэнне сайтаў клуба “Спадчына”, матэрыялы да якіх у пераважнай большасці былі надрукаваны мною, з’яўляецца важнай старонкай ў асвятленні нашай сапраўднай гісторыі і нашай спадчыны. Яны прымушаюць задумацца над лёсам нашай Беларусі, яе мінулым, сучасным і будучым, прымушаюць канкрэтна адказаць на пытанне: “Хто ты ў сваёй краіне?” Пра Анатоля Белага, яго адраджэнскую працу сказана многа і рознага, але ўжо ніколі не выкінуць з гісторыі ні 25-гадовага шляху ўзначальваемага ім культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”, ні 10-гадовага існавання Старадарожскага мастацкага музея А.Белага, ні створаных пад яго кіраўніцтвам сайтаў. Можна толькі здзіўляцца і па-добраму зайздросціць яго энергіі, яго працаздольнасці, яго рознавектарнай дасведчанасці. Ён ад прыроды ўдаўся смелы, Няўрымслівы, напорысты да краю. Як ні чарні – ён будзе БЕЛЫ! І тэзу гэту абвяргаць не раю. З юбілеем Вас, паважаны Анатоль Яўхімавіч! Моцнага здароўя і далейшых поспехаў на шляху да Беларусі!
Надзея Сармант педагог, сябра клуба “Спадчына”
Далей: Віншаванне Сержа РАМАНЮКА
|