Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 467 госцяў анлайнУручэнне ўзнагарод Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі беларускім вучоным і грамадскім дзеячам |
Старонка 7 з 7
Прамова Святланы Белай
Вялікі дзякуй паважанаму Прэзідэнту Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Яўгену Яўгенавічу Шыраеву за аказаны мне высокі гонар і пашану – выбранне ў Ганаровыя члены Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Лічу сваім абавязкам працягваць і пашыраць працу Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі на Амерыканскай зямлі, супрацоўнічаць з Амерыканскімі навуковымі і акадэмічнымі ўстановамі, у прыватнасці з Цэнтрам Беларускіх Даследванняў, створаным былым абмасадарам Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі сп. Дaвідам Суарцом. Таксама лічу сваім абавязкам прапагандаваць творы сяброў Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі ў Амерыцы. Ад нашай беларускай групы навукоўцаў, хачу падарыць Вам невялікі падарунак – сувенір, выкананы мастакамі мастацкай лабараторыі Нёманскага шклозавода. Няхай гэты палесскі бусел, як тая Скарынінская птушка, дзе б не лятала, але ведае гнёзды свае, заўседы нагадвае Вам пра Вашую Бацькаўшчыну - Беларусь і Вашых беларускіх сяброў.
Святлана Белая
|