Уручэнне ўзнагарод Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі беларускім вучоным і грамадскім дзеячам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 635 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Уручэнне ўзнагарод Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі беларускім вучоным і грамадскім дзеячам
Азначнік матэрыялу
Уручэнне ўзнагарод Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі беларускім вучоным і грамадскім дзеячам
Прамова Анатоля Валахановіча
Прамова Міколы Савіцкага
Прамова Белага Анатоля
Прамова Ксяндза Завальнюка Уладыслава
Інтэрнэт аб ўзнагародзе акадэміі
Прамова Святланы Белай
Усе старонкі

 

10 снежня 2009 года, у адпаведнасці са Статутам Генеральнай асамблеі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі  (МАНЕ) былі абраны новыя члены  акадэміі.

 

Членамі МАНЕ сталі Савіцкі Мікола Іванавіч – прафесар, доктар эканамічных навук, грамадскі дзеяч і Завальнюк Уладзіслаў Мацвеевіч – ксёндз, магістр Тэалогіі, святар касцёла св. Сымона і св. Алены, кандыдат гістарычных навук. Ганаровымі членамі МАНЕ  сталі Белая Святлана Анатольеўна – пісьменніца, журналістка, грамадскі дзеяч і Валахановіч Анатоль Іосіфавіч – пісьменнік, гісторык, журналіст, навуковец, грамадскі дзеяч.

Генеральная асамблея Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі ўзнагародзіла групу беларускіх вучоных медалямі  МАНЕ. Залатымі медалямі ўзнагароджаны: Белы Анатоль Яўхімавіч – навуковец, калекцыянер, старшыня Мінскага культурна-асветніцкага клуба “Спадчына”, грамадскі дзеяч; Віцязь Пётр Аляксандравіч – акадэмік НАН Беларусі, першы віцэ-Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі.  Сярэбранымі медалямі МАНЕ ўзагароджаны Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч – акадэмік НАН Беларусі, грамадскі дзеяч; Багданкевіч Станіслаў Антонавіч – доктар эканамічных навук, прафесар, грамадскі дзеяч;   Лабуноў Уладзімір Архіпавіч – акадэмік НАН Беларусі, прафесар БДУІР.

26 снежня 2009 года ў Мінску ў касцёле св. Сымона і св. Алены ва ўрачыстых  абставінах Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Яўген Яўгенавіч Шыраеў уручыў дыпломы і нагрудныя знакі новаабраным Членам і Ганаровым членам МАНЕ: М.І.Савіцкаму, У.М.Завальнюку, С.А.Белай, А.І.Валаханоаічу.

 

Анатоль Белы і прэзідэнт МАЕ Яўген Шыраеў

 

Анатоль Белы

 

Яўген Шыраеў

 

Яўген Шыраеў

 

 

Былі ўручаны залатыя і сярэбраныя медалі А.Я.Беламу, П.А.Віцязю, Р.Г.Гарэцкаму, С.А.Багданкевічу, У.А.Лабунову.

Новаабраныя члены МАНЕ і ўзнагнароджаныя медалямі ў сваіх выступленнях распавялі высокаму сходу пра сваю навуковую, творчую працу, грамадскую дзейнасць, пра свае планы на будучае на карысць адраджэння Бацькаўшчыны і міжнароднай супольнасці з Расіяй, Украінай, іншымі славянскімі краінамі, краінамі Еўропы і Азіі.

Новаабраных і ўзнагароджаных  шчыра віншавалі члены МАНЕ, навукоўцы, сябры творчых суполак, саюзаў, клуба “Спадчына”, прадстаўнікі рэлігійных канфесій Беларусі, калегі, сябры, аднадумцы, знаёмыя.

А наперадзе чакае ўпартая праца на карысць Бацькаўшчыны, міжнароднай супольнасці па адраджэнню Беларусі.

Анатоль Валахановіч, пісьменнік,

гісторык, журналіст, краязнавец

 

 

Далей:  Прамова Анатоля Іосіфавіча Валахановіча ў час уручэння яму дыплома Генеральнага члена Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі


 

 

Прамова Анатоля Іосіфавіча Валахановіча

ў час уручэння яму дыплома Генеральнага члена

Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі

26 снежня 2009 года

 

 

 

 

 

 

Паважаны Прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Яўген Яўгенавіч Шыраеў!

Паважаныя акадэмікі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі!

Паважаныя калегі, сябры і ўсе запрошаныя на гэты высокі сход!

Шчыра дзякую членаў Генеральнай асамблеі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі за аказаны мне высокі гонар і пашану – выбранне ў Ганаровыя члены Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі па аддзяленню культуралогіі і тым самым прызнанне маёй працы і мой сціплы ўклад у развіццё культуралогіі, гісторыі, літаратуры і мастацтва, гісторыі рэлігійных канфесій Беларусі, Расіі і іншых славянскіх дзяржаў.

8 гадоў маёй працы рэдактарам у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пад кіраўніцтвам Галоўнага рэдактара, народнага паэта Беларусі, акадэміка Акадэміі навук БССР Пятруся Броўкі, 21 год працы на пасадзе загадчыка рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва “Навука і тэхніка” АН БССР пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнтаў АН БССР акадэмікаў Кандрата Крапівы, Івана Навуменкі, Радзіма Гарэцкага і іншых, якія вялі ў акадэміі грамадскія навукі і выдавецкую справу, набыў рэдакцыйна-выдавецкі вопыт і пачаў сталую навуковую працу. Сам вучыўся і вучыў вучоных пісаць кнігі. Як вядома, кандыдацкая ці доктарская дысертацыі, гэта яшчэ далёка не навуковая кніга і не манаграфія.

Я нарадзіўся 17 красавіка 1939 года ў г. Мінску. Гэты 2009 год – мой год юбілейны. У 1961 годзе закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага (цяперБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка).

За амаль 40 гадоў актыўнай працы ў грамадскай навуцы і рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці мною і ў сааўтарстве было выдадзена 23 кнігі і брашуры, я апублікаваў звыш 450 артыкулаў – навуковых, навукова-папулярных, дакументальных нарысаў, апавяданняў, навэлаў, эсэ. Мае навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы прысвечаны розным тэмам: культуралогія, гісторыя, культура, мастацтва, літаратура, этнаграфія, тапаніміка і інш.

Я і надалей буду працаваць на карысць развіцця навукі, знаходзіць новыя невядомыя дакументы, прыадчыняць таямніцы неапазнанага, апраўдваць высокае званне Ганаровага члена Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

Віншую, паважаныя сябры, з каталіцкімі Калядамі, з надыходзячым Новым 2010 годам, з праваслаўнымі Калядамі. Жадаю моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у навуковай і творчай працы, здзяйснення ўсіх Вашых пажаданняў і ўсяго найлепшага ў жыцці.

Дзякуй за ўвагу!

 

А цяпер, Яўген Яўгенавіч, я хачу прэзентаваць Вам адну са сваіх кніг – сціплы томік кнігі “Памяць. Дзяржынскі раён”. Азнаёмцеся з гэтай кнігай – сапраўднай энцыклапедыяй асобна ўзятага раёна. Кніга прысвечана Дзяржынскму раёну Мінскай вобласці.

Яшчэ раз дзякую за ўвагу.

 

 

 

 

Далей: Прамова Міколы Савіцкага ў час уручэння яму дыплома Генеральнага члена Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі


 

 

Ваша вялікасьць, шаноўны прэзідэнт Міжнароднай Акадэміі  навук Еўразіі акадэмік Шыраеў Яўген Яўгенавіч !

Высокапаважаныя акадэмікі Міжнароднай Акадэміі  навук Еўразіі!

Прыміце маю сардэчную ўдзячнасьць за высокую ацэнку маёй навукова-асьветніцкай дзейнасьці і прыняцьцё мяне ў склад акадэміі.

 

Беларуская навука і суверынітэт Беларусі

 

Роля і месца навукі ў жыцьці грамадства -- вызначальныя. Навука -- асноўны рухавік разьвіцьця цывілізацыі. Гістарычная адказнасьць навукі  павялічваецца, канкрэтызуецца на гістарычных паваротах разьвіцьця нацыі, дзяржавы.

На маю думку, самым адказным перыядам ў разьвіцьці любой дзяржавы, у тым ліку і нашай Бацькаўшчыны, ва ўсе часы быў, ёсьць і будзе – гэта: стварэньне, адраджэньне нацыяльнай дзяржавы. Менавіта навука прама і ўскосна фармуе, выхоўвае нацыяльную сьвядóмасьць народа. Нацыянальная сьвядóмасьць ёсьць асноватвóрнасьць дзяржавы.

Навука – з адной пазіцыі -- інтэрнацыянальна, агульначалавéча, а з другой – нацыянальная як па зьмесьце, так і па форме. Вядома, што во ўсіх краінах сьвету акадэміі навук афіцыйна называюцца нацыянальнымі ці успрымаюцца менавіта так. Ва ўсім сьвеце навука нацыянальная як па зьмесьце, так і па форме. Інтэрнацыянальнае складаецца з суквéцьця нацыянальнага.

Сучаснае нацыянальнае Адраджэньне дзяржаўнасьці Беларусі, гістарычны час чакаюць ад навукоўцаў Беларусі не толькі посьпехаў у фундаментальных дасьледаваньнях, але  і ў выхаваньні нацыяльнай самасьвядóмасьці беларусага народу. У наш час беларусам самасьвядóмасьць неабхóдна як кіслародная падушка чалавеку ў крытычнай сітуацыі. Аб’ектыўная рэальнасьць з самаідэнтыфікацыяй беларусаў вымагае ад акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі навуковага асьветніцтва ў гістарычнай праўдзе, у сваёй роднай мове, культуры. Без асэнсаваньня гістарычных фактаў розумам, сэрцам і вачыма беларуса-патрыёта адраджэньне дзяржавы Рэспубліка Беларусь неапраўдана зацянецца ў часе, што можа прывесці да катастрофы – страты суверэннасьці дзяржавы.

Аб нацыянальнай беларускамоўнай тэрміналогіі.

Аб’ектыўна навука разьвіваецца паралельна у гармоніі з разьвіцьцём навуковай тэрміналогіі. У Беларусі гэта гармонія парушана. Гістарычна так склалася, што разьвіцьцю беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі ў Беларусі не ўдзялялася  і не ўдзяляецца належнай ўвагі. Ні ў нацыянальнай акадэміі навук, ні ва універсітэтах на дзяржаўным узроўні гэтай праблемай амаль ніхто сістэмна не займаецца.

У акадэміі навук Рэспублікі Беларусь павінен быць навуковы калектыў, які на пастаяннай аснове вырашаў бы комплексна ўсе праблемы разьвіцьця беларускамоўнай навуковай тэрміналогіі. Аптымальны варыянт – гэта: агульнатэарытычныя праблемы разьвівае акадэмічны інстытут беларускай мовы, а пры галіновых інстытутах па сваёй галіне ведаў ствараюцца малыя групы.

Беларускамоўная  навуковая тэрміналогія і інтэрнэт.

На сёньня ў нас гэтая праблема разьвязваецца ў асноўным таленавітымі адзіночкамі. Гэта моладыя людзі. Некаторыя з іх працуюць за мяжой. Робяць яны гэта  досыць пасьпяхова,  са значнымі практычнымі вынікамі. Імі і шэрагам спецыялістаў беларусізацыя Інтэрнэта разглядаецца як гарантыя захаваньня і разьвіцьця беларускай мовы і культуры.

Дзяржава павінна выступаць не толькі абаронцам Інтэрнэта ад шкоднай, нялюдскай інфармацыі, але ў першую чаргу дбаць каб для беларусай інфармацыя ў Інтэрнэт была прафесійная па зьмесьце і беларускамоўная па форме. Гэтага патрабуе аб’ектыўны стан ужытку беларускай мовы ў жыцьці грамадства.

Аб ролі беларускай мовы ў жыцьці грамадства.

Мова – ідэнтыфікатар нацыі, адметная яе адзнака. Мова стварае арганічную плынь у патоку энцыклапедычнай інфармацыі. Мова – асноўны кампанент нацыянальнай сьвядóмасці і патрыятызму.  У цывілізаваных краінах захаваньнем і разьвіцьцём нацыяльных моў займаюцца на самым высокім дзяржаўным узроўні. І гэтая праблема ва ўмовах глабалізацыі становіцца яшчэ больш акуальнай.

Уплыў акадэмічнай і ўніверсітэцкай мовазнаўчай навукі на фармаваньне ў беларускай нацыі годнай сьвядóмасьці, патрыятызму, дзяржаўнасці мізэрны.

Галоўная функцыя мовы -- быць сродкам зносінаў у грамадстве. Для выкананьня гэтай функцыі ўсё аб жыцьцядзейнасці і разьвіцьці грамадства павінна выказвацца ў беларускай мове. У беларускай мове замацоўваюцца ўсе вынікі працы, якія ўплываюць на сьвядомасць і быт народа. Мова ёсць помнік матэрыяльнай і духоўнай працы ў наш час і мінулых пакаленьняў.

Беларуская мова – абаронца і гарант гістарычнага суверынітэту дзяржавы Рэспубліка Беларусь.

Дзякуй за ўвагу.

Служу Айчыне, адказваю перад Богам!

 

 

 

 

Мікола Савіцкі

26 сьнежня 2009 г.

г. Менск, Чырвоны Касьцёл.

 

 

 

 

Далей: Прамова Белага Анатоля

 


 

 

Усе ведаюць музей у Старых Дарогах. Гэта унікальная з’ява. Там знаходзіцца 1700 твораў толькі ў экспазіцыі. Каля 5000 твораў ― у запасніках. Каб параўнаць ― трэба схадзіць у Нацыянальны музей. Там у вялікіх залах знаходзіцца толькі 700 твораў. Там у запасніках 25000. Але канцэпцыя іх экспазіцыйных матэрыялаў, якія там вісяць, зусім іншая, чым у мяне. Я хачу паказаць творы беларускіх мастакоў. Толькі беларускіх мастакоў. Там творы ў асноўным рускіх і заходня-еўрапейскіх мастакоў. І толькі між імі ёсць украпленні беларускіх мастакоў. Гэта першае. Мы стварылі унікальны сайт. Няпроста сайт, а цэльны партал, прыкладна, з 10-ці сайтаў. Сусветная павуціна карыстаецца тым, што яна мае доступ да сусветнага мастацтва і што Беларусь у Сусветным маштабе рэпрэзентуе мой музей. Ён Беларускі. Таму што да сённяшняга дня, на жаль, (я гавару з адказнасцю перад вамі, перад грамадскасцю), ніводны музей не стварыў свайго сайта, не можа паказаць тыя творы, якія знаходзяцца ў ім. тут гаварылі пра родную мову. Гэта, так: мова ― гэта кроў народа. У мяне ёсць сайт, які прысвечаны, менавіта, мове. Гэта накшталт электроннай энцыклапедыі Беларускай мовы. Вось, Акадэмія навук стварыла адну Энцыклапедыю Беларускай мовы. Цяпер яна хоча стварыць другую. Яна ў мяне ўжо ёсць. Яна ў электронным варыянце. Можаце зайсці і паглядзець. Між іншым, у гэтым даведніку ёсць імя прафесара Яўгена Шыраева, яго ўнёсак у развіццё навукі і культуры Беларусі. Я ўжо гаварыў вам пра гэта. І апошняе. Усе народы свету, пачынаючы з грэчаскага, маюць свае Пантыёны. У Беларусі сёння такі Пантыён знаходзіцца на маёй сядзібе: 70 твораў, партрэтаў дзеячаў нашай культуры адліты ў метале. Гэта ўжо нацыянальны Пантыён. Як бы хто не ставіўся да гэтай з’явы і што не казаў, але гэта нацыянальны Пантыён. Прыходзце, праверце, пералічыце па пальцах, усё пабачыце, пераканаецеся ў гэтым. У гэтым Пантыёне ёсць выявы і жывых, і памерлых. Там сярод жывых ёсць партрэт Яўгена Шыраева.

 

 

Я не баюся і буду ўстаўляць туды іншых вялікіх вучоных, гісторыкаў і дзеячаў нашай культуры. На падыходзе, сярод вялікіх ёсць партрэты прафесараў Юхо, Грыцкевіча, Лыча і г.д. Я не хачу ўсіх пералічваць, каб не выклікаць у вас адпаведную зайздрасць. Я сам прайшоў гэты шлях, шлях адмаўлення маёй дзейнасці і аттаржэння ўсяго зробленага, і ведаю, што здараецца з тымі, хто апераджае іншых. Мы нядаўна адзначалі 70-годдзе з дня майго нараджэння, 25 год клубу “Спадчына”, 10 гадоў музея. Я агучыў праграму, якую патрэбна зрабіць на сённяшні дзень. Трэба стварыць энцыклапедыю нашых рэвалюцыянераў, пачынаючы з К. Каліноўскага… Без гэтага мы не нацыя. Мы павінны паказаць сваю веліч, свой гераізм. Другое, трэба стварыць энцыклапедычны даведнік, прысвечаны стварэнню БНР, Грамадзянскай вайне, змаганню за нацыянальную незалежнасць у Заходняй Беларусі, дзе была праяўлена ўзорнасць нашага змагання за Беларусь. І трэцяе, я ўжо гаварыў пра гэта, трэба стварыць энцыклапедычны даведнік, прысвечаны М. Ермаловічу.

 

 

Да сённяшняга дня некаторыя вучоныя не лічаць яго Вялікім гісторыкам, а толькі сельскім настаўнікам. М. Ярмаловіч быў не толькі вялікім гісторыкам, ён быў вялікім десідэнтам, вялікім паэтам, ён быў вялікім грамадзянінам. Я гэта добра ведаю, як яго сябра. Мы з сябрамі клуба “Спадчына” стварылі маленькі энцыклапедычны даведнік, дзе змесцілі яго гістарычныя светапогляды, яго дысідэнскія гутаркі, ўсе унікальныя вершы, якія ён пісаў у 1972 годзе, па грамадзянскаму гучанню яго паэзію яшчэ не пераўзышлі вершы многіх нашых паэтаў цяперашняга часу. Пачытаўце яго вершы, пачытайце дэсідэнскія яго гутаркі і вы пераканаецеся, што гэта за чалавек. Выдатны чалавек. Мы часта забываем пра сваіх людзей. Спадчына ― гэта не толькі тое, што пісаў Янка Купала, гэта не толькі помнікі гісторыі, культуры, якія ўжо ёсць ― гэта таксама нашы сучасныя вялікія людзі ― гэта наша спадчына. Мы павінны захаваць гэтых людзей, паказаць іх веліч. Праз вялікіх людзей мы можам паказаць сябе, як вялікую нацыю. Я заканчваю, і шчыра дзякую прафесару Яўгену Шыраеву, які ўзнагародзіў мяне залатым медалём. Я буду служыць Радзіме і Бацькаўшчыне. Буду служыць больш верна і яшчэ больш моцна, чым служыў.

Шчыра вам дзякую.

 

 

 

 

Далей: Прамова Ксяндза Завальнюка Уладыслава

 


 

Шчыра дзякую за такі высокі давер і гэта для мяне яшчэ больш стае стымулам, каб працаваць, служыць на хвалу Божую, для дабра народа, кожнай сям'і, кожнага чалавека. Сапраўды, як прагучалі тут словы, каб паміж канфесіямі і у саміх канфесіях, і сярод нас, хрысціянаў, каб было больш сапраўднага моцнага духу, паразумення і жывой веры. Я вельмі ўдзячны за такі давер да мяне. Хай вам Бог дапамагае ва ўсіх планах і справах, намаганнях у гэтым накірунку.

Шчыра дзякую.

 

 

Уладзіслаў Завальнюк

 

 

 

 

Далей: Інтэрнэт аб ўзнагародзе акадэміі

 


 

Белорусские ученые впервые награждены медалями Международной академии наук Евразии

Пятеро белорусских ученых впервые награждены медалями Международной академии наук Евразии. Церемония награждения прошла 26 декабря в столичном костеле святых Симеона и Елены.

Награды вручил доктор технических наук, президент Международной академии наук Евразии профессор Евгений Ширяев, приехавший в Минск по случаю церемонии. Ученый известен работами в геоинформатике, картографии, аэрокосмических методах дистанционного зондирования, этнографии, искусствоведении, а также как художник. Ширяев родился в Беларуси под Молодечно (Минская область).

Медалями Международной академии наук Евразии награждены: академик Вадим Горецкий, первый заместитель председателя президиума Национальной академии наук Петр Витязь; профессор, доктор экономических наук, экс-глава Национального банка Беларуси Станислав Богданкевич; академик, преподаватель Белорусского государственного экономического университета Владимир Лабунов; ученый, коллекционер, создатель Минского городского культурно-просветительского клуба "Спадчына"Анатоль Белый.

Как сообщил БелаПАН Белый, награды белорусские ученые удостоены не только за свои научные достижения, но и "за приверженность своей родной стране, за вклад в развитие Беларуси".

Кроме этого, в ходе церемонии в Международную академию наук Евразии были приняты четверо белорусских ученых. Среди них — профессор Белорусского государственного экономического университета Николай Савицкий. Ксендз-настоятель Красного костела, магистр теологии, кандидат исторических наук Владислав Завальнюк стал членом-корреспондентом академии наук. Историку Анатолию Волохоновичу и Светлане Белой присвоено звание почетного члена академии наук Евразии.



БелаПАН
Адрес статьи в интернете: http://news.tut.by/156238.html

 

 

 

 

Далей: Прамова Святланы Белай

 


 

Прамова Святланы Белай

 

Вялікі дзякуй паважанаму Прэзідэнту Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Яўгену Яўгенавічу Шыраеву за аказаны мне высокі гонар і пашану – выбранне ў Ганаровыя члены Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Лічу сваім абавязкам працягваць і пашыраць працу Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі на Амерыканскай зямлі, супрацоўнічаць з Амерыканскімі навуковымі і акадэмічнымі ўстановамі, у прыватнасці з Цэнтрам Беларускіх Даследванняў,   створаным былым абмасадарам Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі сп. Дaвідам Суарцом.

Таксама лічу сваім абавязкам прапагандаваць творы сяброў Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі ў Амерыцы.

Ад нашай беларускай групы навукоўцаў, хачу падарыць Вам невялікі падарунак – сувенір, выкананы мастакамі мастацкай лабараторыі Нёманскага шклозавода. Няхай гэты палесскі бусел, як  тая Скарынінская   птушка, дзе б не лятала, але ведае гнёзды свае, заўседы нагадвае Вам пра Вашую Бацькаўшчыну - Беларусь і Вашых беларускіх сяброў.

 

Святлана Белая

 

 

 

 

 

 

 

Наш люстрадзён

<<  Чэрвеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
    1  2  3  4  5
  6  7  8  9101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Чэрвеня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
    1  2  3  4  5
  6  7  8  9101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

Банеры