Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 217 госцяў анлайнЦЯРЭШКІ |
99. АІМЭФ, ф. 2, воп. 10, спр.
Пайду я Цярэшку жаніць, Аж мая галоўка й баліць, Аж мае ручачкі лянуць, Не магу на дзеда глянуць.
— Дайся, дзядулька, дайся, На чужых не спадзявайся. Як у лузе асінка горка, Так табе чужая жонка.
100. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. З. Я. Мажэйка ў
Ай, божа мой, якая бяда – Далі мне старога дзяда.
Ў лапці абуўшыся, Ў кручочак сагнуўшыся.
Ані з ім у пір пайці, Ані з ім дома быці.
Дома быці — сварыціся, У пір паехаць — пабіціся.
101. Романов, 8, с. 124. Зап. у Дзісенскім п. Песня з гульні «Жаніцьба Цярэшкі».
Божа мой, вяліка бяда — Далі мне старога дзяда: Ні мне яго спавіваці, Ні мне яго калыхаці. Як стану спавіваці — Ён мяне абнімаці. Як стану калыхаці — Ён мяне цалаваці.
102. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 72. Зап. А. Ліс у
Мой мілы камкуць, камкуць, Не ўмеіць ножанькай тапнуць, Не ўмеіць ціханька хадзіць, Не ўмеіць хораша любіць.
103. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 71. Зап. А. Ліс у
Пайду я у тын глядзець, Дзе мая мілая прадзець, Прадзець і мігціць, мігціць, Выводзіць нітачку і спіць. Тонкую-таненькую, З пальчыкам раўненькую.
104. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 24. Зап. А. Ліс у
Цярэшка-Цярэшанька, Цераз бор дарэжачка, Бітая, таптаная, Я ў мужа каханая.
105. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 14. Зап. А. Ліс у
Паіў я каня ў ярку, Відзеў я дзеўку ў вянку. Хоць жа я ў ваду ўпаду, У суседа дзеўку ўкраду. Хоць я коніка прадам, Суседу дзяўчыну не дам. |