ЮРАЎСКІЯ ПЕСНІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 551 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.6%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЮРАЎСКІЯ ПЕСНІ

 

197. ЦНБ, АРКіР, ф. 23, воп. 1, спр. 472. Зап. Я. і А. Логіны ў 1914 г. у в. Моладава Навагрудскага п.

А ў нядзелю да параненька

Ходзіць паніч да па ганачку,

Ходзіць, ходзіць ды пахаджвае,

Сваю чаляданьку ды выклікае:

— Да ўстань, да ўстань, новая чаляданька

Да мы пойдзем да новае стаенькі,

Да мы возьмем каня варанога,

Каня варанога, сядло залатое,

Да я паеду на руннае поле

Да свае ніўкі аглядаці.

Як выехаў за вароцечка,

Сустрачае Юр'я самога.

— Ды куды едзеш, слічны панічу?

— Да еду на руннае поле

Свае ніўкі аглядаці.

— Да вярніся, слічны панічу,

Да твая ніва сей урадліва:

Да на карэнне караністая,

З сярэдзінкі да сцяблістая,

Да з каласочка каласістая...

 

212. Гілевіч, 1974, с. 126. Зап. Г. Сікора ў в. Малыя Алашкі Пастаўскага р. ад Анелі Сікоры, 86 г.

 

Юр'я, устань рана,

Юр'я, умыйся бела,

Юр'я, прычашыся,

Юр'я, прыбярыся,

Юр'я, вазьмі ключы,

Юр'я, ідзі ў поле,

Юр'я, адамкні зямлю,

Юр'я, выпусці расу.

Раса на кароўкі,

Трава на конікі,

Гігель на свіначкі,

Мурог на авечачкі,

А жвірок на вутачкі

I на гусачкі.

 

213. Gawrońska, с. 40—41, № 22. Зап. праф. Бр. Руткоўскі ў Свянцянскім п. Заўвага да песні: «Песня вясенняя. Дзяўчаты падзяляюцца на 2 хоры, спяваюць песню вечарам, пасля захаду сонца, 23 красавіка».

 

Юр'я! Вечар добры, Юр'я!

Юр'я! Падай ключы, Юр'я!

Юр'я! Нашто ключы? Юр'я!

Юр'я! Зямлю адмыкаць. Юр'я!

Юр'я! Нашто адмыкаць? Юр'я!

Юр'я! Расу пушчаць. Юр'я!

Юр'я! Нашто раса? Юр'я!

Юр'я! Для каровак. Юр'я!

 

214. АІМЭФ, ф. 104, воп. 1, спр. 124, л. 11. Зап. А. Арцішэвіч у Сакольскім п. каля Новай Волі.

 

Юр'ева матка ў свет пайшла,

Гэй, Юр'ю, Юр'ю, святы Юр'ю!

З сабой ключы панясла.

— Юр'ева маці вярніся:

Адамкні зямліцу, выпусці расіцу.

Радзі, божа, жыта на новае лета.

У зямлі ядраніста, увярху каласіста,

Жменечкі гусценькі, снапочкі часценькі,

У старане прыкладна, на таку ўмалотна,

У печы прысушна, у жорнах прымольна,

У дзяжы падходна, у печы прыпечна,

Чаляданцы сытна і панам слаўна.

 

215. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 406, сш. 51, л. 7. Зап. Г. Ф. Румоўская ў 1952 г. у в. Гарадзец Пліскага р. ад М. Ф. Балай.

 

Юр'ева маці

Па гары хадзіла,

Ключыкі насіла,

Зямлю адмыкала,

Траву выпускала,

На травіцу — расіцу.

— Бароўскія жонкі,

Выганяйце кароўкі,

Каб былі малочны,

Цяляты няўрочны.

 

216. Шлюбскі А. Год збірання фальклорнага матэрыялу // Наш край, 1927, № 2 (17), с. 12. Зап. наст. Аўген Галадкоўскі ў Быхаўскім р. Магілёўскай акр.

 

А Юр'ева матка каля рэчкі хадзіла,

Каля рэчкі хадзіла, ключыкі-замочкі насіла,

Ключыкі-замочкі насіла, зямельку адмыкала,

Зямельку адмыкала ды травіцу выпускала.

— Ах вы, жонкі-бухонкі, вы ўставайце раненька,

Вы ўставайце раненька, вы ганіце каровак.

Вы ганіце каровак да на Юр'еву расу,

Да на Юр'еву расу, да на божую красу.

 

217. Бессонов, с. 22, № 32.

 

А Юр'ева маці, божа мілы! [Прыпеў “Божа мілы” паўтараецца пасля кожнага радка.]

Па небе хадзіла,

З Юр'ем гаварыла:

— А Юр'ю мой, Юр'ю,

Падай Пятру ключы

Зямлю адамкнуці,

Траву выпусціці,

Статак накарміці,

Людзям на здароўе,

Ліху безгалоўя,

А нашаму пану

На добрае слова.

 

218. АІМЭФ, ф. 8, воп. 76, спр. 116, сш. 5, л. 71. Зап. Г. Барташэвіч і А. Рудаўская ў в. Казлы Нясвіжскага р. ад В. Карловіч, 76 г.

 

Й матка Юр'я клікала, гэй.

— Да падай, сынку, ключыкі,

Да падай, сынку, ключыкі, гэй,

Да адамкнуці зямліцу,

Да адамкнуці зямліцу, гэй,

Да выпусціці расіцу,

Да выпусціці расіцу, гэй,

Да на ярую пшаніцу,

Да на ярую пшаніцу, гэй,

На ціхое лецечко,

Да на ціхое лецечко, гэй,

Да на буйнаё жыцечко.

 

219. Бессонов. с. 23, № 34.

 

Юр'я, Юр'я,

Божа мой! [Прыпеў “Божа мой” паўтараецца пасля кожнага радка.]

Падай ключы

Зямлю адмыкаць,

Бычка напасаць!

На Юр'е ў расу

Бычка напасу.

— Бычок-трацячок,

Ці повен бачок?

— Яшчэ не повен,

З левым не ровен.

220. Czeczot, 1846, с. 2—3, № 2. Зап. на Навагрудчыне.

 

Ой, выйду я на вулачку, бычкі бушуюць,

Юр'я, Юр'я, бычкі бушуюць.

Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць,

Юр'я, Юр'я, бо вясну чуюць.

Зашумелі рэчкі, ляды паплылі,

Юр'я, Юр'я, ляды паплылі.

Зачарнела зямліца, бо пааралі,

Юр'я, Юр'я, бо пааралі.

Зазелянела бяроза, бо папукалася,

Юр'я, Юр'я, бо папукалася.

Завесялела дубрава, пташкі спяваюць,

Юр'я, Юр'я, пташкі спяваюць.

Зазелянела даліна, квяткі зацвілі,

Юр'я, Юр'я, квяткі зацвілі.

Ой, выйду я, выйду квяткі збіраці,

Юр'я, Юр'я, квяткі збіраці,

Квяткі збіраці, вяночкі віці,

Юр'я, Юр'я, вяночкі віці,

Вяночкі віці, Юр'я спяваці,

Юр'я, Юр'я, Юр'я спяваці!

 

221. Цітовіч. Анталогія, 1975, с. 48, № 22. Зап. З. Мажэйка ў 1962 г. у в. Зачэпічы Дзятлаўскага р. ад К. Пышко, 52 г.

 

Юр'я, Юр'я па полі ходзіць,

Юр'я, Юр'я да бога просіць:

 

— Урадзі, ўрадзі жыта-пшаніцу,

Пабі, пабі кукаль-мятліцу.

 

Падай, падай ключы і замкі

Адамкнуці неба і зямлю.

 

Выпусціці цёплую росу

I на жыта, і на пшаніцу.

 

Будзе ў корні караністаю,

У серадзіне ды сцяблістаю.

 

А на полі выжаністаю,

А із поля вывазістаю.

 

А ў гумне выкладзёнаю,

А ў млыне вымялёнаю.

 

А ў дзяжы падыходнаю,

А ў печы выпячонаю.

 

А на стале сытна спорнаю,

Нашым людзям на здароўечка.

 

222. Ялатаў, с. 8, № 3. Зап. В. I. Ялатаў у 1957 г. у в. Доўгае Жалудоцкага р. ад Т. В. Місевіч, 47 г.

 

Зарадзі, божа, жыта

На прышлаё лета.

Наша дзевачка мала,

Каб стоячы жала,

З служкамі замышляла,

Служкамі вярненькімі,

Дзетачкамі маленькімі.

 

223. Federowski, 5, с. 703, 1651. Зап. М. Федароўскі ля Шчучына Лідскага п. ад Эмількі Казловай.

 

Ішлі дзяўке кучкаю,

Зустрэлі Юр'я ў вуліцы.

— Святое Юр'е, дзе ж ты бываў?

— Па межам хадзіў, жыта радзіў.

Чыё жыта добрае,

Судзі, божа, яму лепшае:

Па край зямлі карчыста,

Пасярэдзіне сцябліста,

Пад верх калосся каласіста.

У вадну косаньку сплялося,

У вадну сторанку зляглося.

З снапочка — жыта бочка,

З каласочка — жыта гарчык.

Дай жа, божа, абмалаціць,

Срэбра, злота палічыць,

Срэбра, злота — каралю,

А здароўе — гаспадару.

 

224. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 40а, сш. 1, л. 4. Зап. А. Клышка ў 1959 г. у в. Доргішкі Ашмянскага р. ад С. Т. Янушкевіч, 85 г.

 

— Дзе ты, Юр'е, ўрасіўся?

Дзе ты, Юр'е, ўмачыўся?

— Па далах, па росах ходзячы,

Людзям жыта родзячы.

Дабро жыта да дабро,

Радзі, божа, налета,

Радзі, божа, налета

Да лепшае за гэта:

У корані караністае,

У саломцы сцяблістае,

У саломцы сцяблістае,

А у коласе каласістае.

У роўным полі капамі,

У цёмным гумне тарпамі.

У цёмным гумне тарпамі,

А у сверне засякамі.

А у сверне засякамі,

А на стале баханамі.

 

225. АІМЭФ, ф. 8, воп. 74, спр. 89, сш. 3, л. 37, № 54. Зап. В. I. Скідан у 1974 г. у в. Забрэззе Валожынскага р. ад М. I. Балдоўскай.

 

— А ты, Юр'я, Мікола,

Абыдзі жыта наўкола.

Юр'я кажа: «Абыду».

Мікола кажа: «Пагляджу».

Юр'я кажа: «Ў пучочкі».

Мікола кажа: «Ў каласочкі».

— Дзе ты, Юр'я, ўрасіўся?

Дзе ты, Мікола, ўмачыўся?

— Горы, межы ходзячы,

Жыта, пшаніцу родзячы.

Жыта, пшаніцу — то дабро.

Да дай, божа, налета,

Да дай, божа, налета

Лепшую ўроду за гэта.

 

226. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 27, сш. 2, л. 39. Зап. А. С. Ліс у 1970 г. у в. Якеляўшчызна Смаргонскага р. ад Ядзвігі Шымановіч, 1902 г. н.

 

Юр'е, Мікола,

Абыдзі жыта наўкола,

I адамкні зямліцу,

I выпусці расіцу,

I выпусці расіцу

На маладую маладзіцу.

Яна раненька ўставала,

Расіцу абцірала.

 

227. ААН СССР, ф. 104, воп. 1, спр. 325, л. 7. Зап. у XIX ст. у в. Бранаў Слуцкай вол. ад В. Пятровіч.

 

— Юрайка, Юрайка, ці зелена мураўка?

— Траўка-мураўка зеляненька,

На вуліцы дзевачак поўненька,

Траўка-мураўка пабялела,

На вуліцах дзевак пагалела:

Да ішоў дожджык дробненькі,

Памачыў рукавец тоненькі.

 

228. Часоп. «Студэнцкая думка», 1926, № 1, с. 29. Зап. А. Мацейчык у в. Рудаўляны Гродзенскага п.

 

Павядзём Юр'е да бору

Да пасадзім Юр'е на хвою.

Няхай наша Юр'е пасядзіць

Да болей свету паглядзіць.

Дзе наша Юр'е хадзіла,

Там наша жыта ўрадзіла,

А дзе наша Юр'е юравала,

Там наша жыта красавала.

 

229. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 24, сш. 6а, л. 37, № 18. Зап. студ. БДУ Г. I. Яблонская ў в. Пенькаўшчына Валожынскага р. ад А. I. Яблонскай, 1914 г. н.

 

Разгуляўся Юр'еў конь,

Разбіў камень капытом.

Як у камені зерне ёсць,

Так у хлопцаў праўда ёсць.

 

Разгуляўся Юр'еў конь,

Разбіў гарэх капытом.

Як у гарэху зерне ёсць,

Так у дзяўчынак праўда ёсць.

 

А вы, хлопчыкі, бяжыце,

Вашы конікі ў жыце.

А ты, мілы, не бяжы,

Бо твой конік на мяжы.

 

230. Романов, 8, с. 182. Зап. у в. Вузкае Веліжскага п. Віцебскай губ.

 

Разыграўся Юр'еў конь,

Разбіў камень капытом.

А ў том камню агню нет,

Ў чужой мамкі праўды нет!

Разыграўся Юр'еў конь,

Разбіў арэх капытом.

У том арэху ядро ёсць,

У роднай мамкі праўда ёсць!

Загараўся шэры бор.

— Вы хадзіце, мальцы, тушыці,

Рэшатам воду насіці!

А ў рашаце вады нет,

У нашых мальцах праўды нет!

Загараўся шэры бор.

— Вы хадзіце, дзеўкі, тушыці,

Кубкам воду насіці!

А ў тым кубку вада ёсць,

У нашых дзеўках праўда ёсць!

 

231. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 48, сш. 21, л. 4, № 4. Зап. К. А. Папок у 1953 г. у в. Краскі Пастаўскага р. ад М. А. Мазальскай, 1875 г. н.

 

— Юр'я, сыры бор гарыць!

— А што ў тым бару стаіць?

— Стаіць новая клетка.

— А што ў той клетцы ляжыць?

— Лапці і аборы — дзяцюцкія ўборы.

— Юр'я, сыры бор гарыць!

— А што ў тым бару стаіць?

— Стаіць новая скрыня.

— А што ў той скрыні ляжыць?

— Сукні і суборы — дзявоцкія ўборы.

 

232. ЦНБ АН ЛітССР, АРКіР, ф. 21, воп. 1, спр. 981, л. 60. Зап. А. Салагуб у 1923 г. у в. Зарудзічы Ашмянскага п.

 

Пагнала бычка на канюшыну,

Урасілася па паясіну,

Урасілася, бо раса была,

Хлопцы любілі — хораша была,

Хлопцы любілі, сукню пашылі:

— Насі, дзяўчына, штонядзелечку,

Успамінай мяне штогадзіначку.

А як насіла, дык успамінала,

А як знасіла, дык праклінала:

— Бадай той крэўчык з ліца змяніўся,

Як у сукенцы падол падбіўся.

233. Хрэстаматыя, с. 124. Зап. у 1934 г. у в. Сцягліца Вілейскага р. ад А. Рукойцік.

 

Да што там у стайні стучэла?

Звінела кола, звінела.

Малады Янка каня сядлае,

Яго татачка пытае:

— Куды ты, сынку, паедзеш:

Ці ў вёску, ці ў мястэчка?

Не едзь, сынку, у мястэчка,

Бо там дзевачкі лянівы:

Высока ржышчы зжынаюць,

А рэдка копы стаўляюць.

Да што там у стайні стучэла?

Звінела кола, звінела.

Малады Янка каня сядлае,

Яго татачка пытае:

— Куды, сынку, паедзеш:

Ці ў вёску, ці ў мястэчка?

Да едзь, сынку, у вёску,

Там дзевачкі рабочы:

Нізка ржышчы зжынаюць,

Густа копы стаўляюць.

 

234. Гарэцкі, Ягораў, с. 69—70, № 159. Тэкст зап. М. Гарэцкі, мелодыю — А. Ягораў у 1926 г. у в. Багацькаўка Мсціслаўскага р. Аршанскай акр. ад Просі Гарэцкай, 66 г. «Вясну гукаюць».

 

А што ў лесе [Першы радок кожнай страфы паўтараецца.]

Стучыць, гручыць? —

 

Святы Юры

Церам цешыць.

 

Што ў цераме

Крычыць, плачыць?

 

Юр'ева маці

Доньку біла.

 

— А дзе, донька,

Венчык дзела?

 

Венчык дзела

Пярловенькі?

 

— Ехаў, маці,

Князь Васілі,

 

А зняў венчык

Пярловенькі,

 

Павёз дзеўкам

Курманаўскім.

 

Іх спаднічкі

Пяньковыя,

 

Іх хвартучкі

Пасконныя.

 

А што ў лесе

Стучыць, гручыць? -

 

Святы Юры

Церам цешыць.

 

Што ў цераме

Крычыць, плачыць?

 

Юр'ева маці

Доньку біла.

 

— А дзе, донька,

Венчык дзела?

 

Венчык дзела

Пярловенькі?

 

— Ехаў, маці,

Князь Васілі,

 

А зняў венчык

Пярловенькі,

 

Павёз дзеўкам

Багацькаўскім.

 

Іх сарочкі

Паркалёвыя,

 

Іх спаднічкі

Шаўковыя!

235. Беларускія народныя песні сольныя і харавыя. Мн., 1928, вып. 1, с. 61. Мікольская.

 

Як пайшоў Мікола

У чыстае поле,

У чыстае поле

Жыта аглядаці.

Радзі, божа, жыта,

Радзі, божа, жыта

Густа, каласіста,

Густа, каласіста,

Ядром ядраніста.

А ехалі госці

З чужое валосці,

У бару начавалі,

У бару начавалі,

Пад сасной агонь клалі.

Каб гэта сасёнка

Да на нашу старонку,

Да на нашу старонку.

А з гэтае сосны

Было б тры угоды,

Было б тры угоды.

У коране сосны

Ды густое жыта,

Ды густое жыта.

У сярэдзіне сосны

Ды ярыя пчолы,

Ды ярыя пчолы.

А ў вярхушцы сосны

Ды звонкія гуслі,

Ды звонкія гуслі.

А мы б з таго жыта

Піва наварылі,

Піва наварылі.

У сярэдзіне сосны

Ярых пчол лавілі,

Ярых пчол лавілі.

Мяды выбіралі

Ды воскі тапілі,

Ды воскі тапілі.

Мы б жыта выжалі,

У гуселькі ігралі,

У гуселькі ігралі.

 

212. Гілевіч, 1974, с. 126. Зап. Г. Сікора ў в. Малыя Алашкі Пастаўскага р. ад Анелі Сікоры, 86 г.

 

Юр'я, устань рана,

Юр'я, умыйся бела,

Юр'я, прычашыся,

Юр'я, прыбярыся,

Юр'я, вазьмі ключы,

Юр'я, ідзі ў поле,

Юр'я, адамкні зямлю,

Юр'я, выпусці расу.

Раса на кароўкі,

Трава на конікі,

Гігель на свіначкі,

Мурог на авечачкі,

А жвірок на вутачкі

I на гусачкі.

 

213. Gawrońska, с. 40—41, № 22. Зап. праф. Бр. Руткоўскі ў Свянцянскім п. Заўвага да песні: «Песня вясенняя. Дзяўчаты падзяляюцца на 2 хоры, спяваюць песню вечарам, пасля захаду сонца, 23 красавіка».

 

Юр'я! Вечар добры, Юр'я!

Юр'я! Падай ключы, Юр'я!

Юр'я! Нашто ключы? Юр'я!

Юр'я! Зямлю адмыкаць. Юр'я!

Юр'я! Нашто адмыкаць? Юр'я!

Юр'я! Расу пушчаць. Юр'я!

Юр'я! Нашто раса? Юр'я!

Юр'я! Для каровак. Юр'я!

 

214. АІМЭФ, ф. 104, воп. 1, спр. 124, л. 11. Зап. А. Арцішэвіч у Сакольскім п. каля Новай Волі.

 

Юр'ева матка ў свет пайшла,

Гэй, Юр'ю, Юр'ю, святы Юр'ю!

З сабой ключы панясла.

— Юр'ева маці вярніся:

Адамкні зямліцу, выпусці расіцу.

Радзі, божа, жыта на новае лета.

У зямлі ядраніста, увярху каласіста,

Жменечкі гусценькі, снапочкі часценькі,

У старане прыкладна, на таку ўмалотна,

У печы прысушна, у жорнах прымольна,

У дзяжы падходна, у печы прыпечна,

Чаляданцы сытна і панам слаўна.

 

215. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 406, сш. 51, л. 7. Зап. Г. Ф. Румоўская ў 1952 г. у в. Гарадзец Пліскага р. ад М. Ф. Балай.

 

Юр'ева маці

Па гары хадзіла,

Ключыкі насіла,

Зямлю адмыкала,

Траву выпускала,

На травіцу — расіцу.

— Бароўскія жонкі,

Выганяйце кароўкі,

Каб былі малочны,

Цяляты няўрочны.

 

216. Шлюбскі А. Год збірання фальклорнага матэрыялу // Наш край, 1927, № 2 (17), с. 12. Зап. наст. Аўген Галадкоўскі ў Быхаўскім р. Магілёўскай акр.

 

А Юр'ева матка каля рэчкі хадзіла,

Каля рэчкі хадзіла, ключыкі-замочкі насіла,

Ключыкі-замочкі насіла, зямельку адмыкала,

Зямельку адмыкала ды травіцу выпускала.

— Ах вы, жонкі-бухонкі, вы ўставайце раненька,

Вы ўставайце раненька, вы ганіце каровак.

Вы ганіце каровак да на Юр'еву расу,

Да на Юр'еву расу, да на божую красу.

 

217. Бессонов, с. 22, № 32.

 

А Юр'ева маці, божа мілы! [Прыпеў “Божа мілы” паўтараецца пасля кожнага радка.]

Па небе хадзіла,

З Юр'ем гаварыла:

— А Юр'ю мой, Юр'ю,

Падай Пятру ключы

Зямлю адамкнуці,

Траву выпусціці,

Статак накарміці,

Людзям на здароўе,

Ліху безгалоўя,

А нашаму пану

На добрае слова.

 

218. АІМЭФ, ф. 8, воп. 76, спр. 116, сш. 5, л. 71. Зап. Г. Барташэвіч і А. Рудаўская ў в. Казлы Нясвіжскага р. ад В. Карловіч, 76 г.

 

Й матка Юр'я клікала, гэй.

— Да падай, сынку, ключыкі,

Да падай, сынку, ключыкі, гэй,

Да адамкнуці зямліцу,

Да адамкнуці зямліцу, гэй,

Да выпусціці расіцу,

Да выпусціці расіцу, гэй,

Да на ярую пшаніцу,

Да на ярую пшаніцу, гэй,

На ціхое лецечко,

Да на ціхое лецечко, гэй,

Да на буйнаё жыцечко.

 

219. Бессонов. с. 23, № 34.

 

Юр'я, Юр'я,

Божа мой! [Прыпеў “Божа мой” паўтараецца пасля кожнага радка.]

Падай ключы

Зямлю адмыкаць,

Бычка напасаць!

На Юр'е ў расу

Бычка напасу.

— Бычок-трацячок,

Ці повен бачок?

— Яшчэ не повен,

З левым не ровен.

 

220. Czeczot, 1846, с. 2—3, № 2. Зап. на Навагрудчыне.

 

Ой, выйду я на вулачку, бычкі бушуюць,

Юр'я, Юр'я, бычкі бушуюць.

Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць,

Юр'я, Юр'я, бо вясну чуюць.

Зашумелі рэчкі, ляды паплылі,

Юр'я, Юр'я, ляды паплылі.

Зачарнела зямліца, бо пааралі,

Юр'я, Юр'я, бо пааралі.

Зазелянела бяроза, бо папукалася,

Юр'я, Юр'я, бо папукалася.

Завесялела дубрава, пташкі спяваюць,

Юр'я, Юр'я, пташкі спяваюць.

Зазелянела даліна, квяткі зацвілі,

Юр'я, Юр'я, квяткі зацвілі.

Ой, выйду я, выйду квяткі збіраці,

Юр'я, Юр'я, квяткі збіраці,

Квяткі збіраці, вяночкі віці,

Юр'я, Юр'я, вяночкі віці,

Вяночкі віці, Юр'я спяваці,

Юр'я, Юр'я, Юр'я спяваці!

 

221. Цітовіч. Анталогія, 1975, с. 48, № 22. Зап. З. Мажэйка ў 1962 г. у в. Зачэпічы Дзятлаўскага р. ад К. Пышко, 52 г.

 

Юр'я, Юр'я па полі ходзіць,

Юр'я, Юр'я да бога просіць:

 

— Урадзі, ўрадзі жыта-пшаніцу,

Пабі, пабі кукаль-мятліцу.

 

Падай, падай ключы і замкі

Адамкнуці неба і зямлю.

 

Выпусціці цёплую росу

I на жыта, і на пшаніцу.

 

Будзе ў корні караністаю,

У серадзіне ды сцяблістаю.

 

А на полі выжаністаю,

А із поля вывазістаю.

 

А ў гумне выкладзёнаю,

А ў млыне вымялёнаю.

 

А ў дзяжы падыходнаю,

А ў печы выпячонаю.

 

А на стале сытна спорнаю,

Нашым людзям на здароўечка.

 

222. Ялатаў, с. 8, № 3. Зап. В. I. Ялатаў у 1957 г. у в. Доўгае Жалудоцкага р. ад Т. В. Місевіч, 47 г.

 

Зарадзі, божа, жыта

На прышлаё лета.

Наша дзевачка мала,

Каб стоячы жала,

З служкамі замышляла,

Служкамі вярненькімі,

Дзетачкамі маленькімі.

 

223. Federowski, 5, с. 703, 1651. Зап. М. Федароўскі ля Шчучына Лідскага п. ад Эмількі Казловай.

 

Ішлі дзяўке кучкаю,

Зустрэлі Юр'я ў вуліцы.

— Святое Юр'е, дзе ж ты бываў?

— Па межам хадзіў, жыта радзіў.

Чыё жыта добрае,

Судзі, божа, яму лепшае:

Па край зямлі карчыста,

Пасярэдзіне сцябліста,

Пад верх калосся каласіста.

У вадну косаньку сплялося,

У вадну сторанку зляглося.

З снапочка — жыта бочка,

З каласочка — жыта гарчык.

Дай жа, божа, абмалаціць,

Срэбра, злота палічыць,

Срэбра, злота — каралю,

А здароўе — гаспадару.

 

224. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 40а, сш. 1, л. 4. Зап. А. Клышка ў 1959 г. у в. Доргішкі Ашмянскага р. ад С. Т. Янушкевіч, 85 г.

 

— Дзе ты, Юр'е, ўрасіўся?

Дзе ты, Юр'е, ўмачыўся?

— Па далах, па росах ходзячы,

Людзям жыта родзячы.

Дабро жыта да дабро,

Радзі, божа, налета,

Радзі, божа, налета

Да лепшае за гэта:

У корані караністае,

У саломцы сцяблістае,

У саломцы сцяблістае,

А у коласе каласістае.

У роўным полі капамі,

У цёмным гумне тарпамі.

У цёмным гумне тарпамі,

А у сверне засякамі.

А у сверне засякамі,

А на стале баханамі.

 

225. АІМЭФ, ф. 8, воп. 74, спр. 89, сш. 3, л. 37, № 54. Зап. В. I. Скідан у 1974 г. у в. Забрэззе Валожынскага р. ад М. I. Балдоўскай.

 

— А ты, Юр'я, Мікола,

Абыдзі жыта наўкола.

Юр'я кажа: «Абыду».

Мікола кажа: «Пагляджу».

Юр'я кажа: «Ў пучочкі».

Мікола кажа: «Ў каласочкі».

— Дзе ты, Юр'я, ўрасіўся?

Дзе ты, Мікола, ўмачыўся?

— Горы, межы ходзячы,

Жыта, пшаніцу родзячы.

Жыта, пшаніцу — то дабро.

Да дай, божа, налета,

Да дай, божа, налета

Лепшую ўроду за гэта.

 

226. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 27, сш. 2, л. 39. Зап. А. С. Ліс у 1970 г. у в. Якеляўшчызна Смаргонскага р. ад Ядзвігі Шымановіч, 1902 г. н.

 

Юр'е, Мікола,

Абыдзі жыта наўкола,

I адамкні зямліцу,

I выпусці расіцу,

I выпусці расіцу

На маладую маладзіцу.

Яна раненька ўставала,

Расіцу абцірала.

 

227. ААН СССР, ф. 104, воп. 1, спр. 325, л. 7. Зап. у XIX ст. у в. Бранаў Слуцкай вол. ад В. Пятровіч.

 

— Юрайка, Юрайка, ці зелена мураўка?

— Траўка-мураўка зеляненька,

На вуліцы дзевачак поўненька,

Траўка-мураўка пабялела,

На вуліцах дзевак пагалела:

Да ішоў дожджык дробненькі,

Памачыў рукавец тоненькі.

 

228. Часоп. «Студэнцкая думка», 1926, № 1, с. 29. Зап. А. Мацейчык у в. Рудаўляны Гродзенскага п.

 

Павядзём Юр'е да бору

Да пасадзім Юр'е на хвою.

Няхай наша Юр'е пасядзіць

Да болей свету паглядзіць.

Дзе наша Юр'е хадзіла,

Там наша жыта ўрадзіла,

А дзе наша Юр'е юравала,

Там наша жыта красавала.

 

229. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 24, сш. 6а, л. 37, № 18. Зап. студ. БДУ Г. I. Яблонская ў в. Пенькаўшчына Валожынскага р. ад А. I. Яблонскай, 1914 г. н.

 

Разгуляўся Юр'еў конь,

Разбіў камень капытом.

Як у камені зерне ёсць,

Так у хлопцаў праўда ёсць.

 

Разгуляўся Юр'еў конь,

Разбіў гарэх капытом.

Як у гарэху зерне ёсць,

Так у дзяўчынак праўда ёсць.

 

А вы, хлопчыкі, бяжыце,

Вашы конікі ў жыце.

А ты, мілы, не бяжы,

Бо твой конік на мяжы.

 

230. Романов, 8, с. 182. Зап. у в. Вузкае Веліжскага п. Віцебскай губ.

 

Разыграўся Юр'еў конь,

Разбіў камень капытом.

А ў том камню агню нет,

Ў чужой мамкі праўды нет!

Разыграўся Юр'еў конь,

Разбіў арэх капытом.

У том арэху ядро ёсць,

У роднай мамкі праўда ёсць!

Загараўся шэры бор.

— Вы хадзіце, мальцы, тушыці,

Рэшатам воду насіці!

А ў рашаце вады нет,

У нашых мальцах праўды нет!

Загараўся шэры бор.

— Вы хадзіце, дзеўкі, тушыці,

Кубкам воду насіці!

А ў тым кубку вада ёсць,

У нашых дзеўках праўда ёсць!

 

231. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 48, сш. 21, л. 4, № 4. Зап. К. А. Папок у 1953 г. у в. Краскі Пастаўскага р. ад М. А. Мазальскай, 1875 г. н.

 

— Юр'я, сыры бор гарыць!

— А што ў тым бару стаіць?

— Стаіць новая клетка.

— А што ў той клетцы ляжыць?

— Лапці і аборы — дзяцюцкія ўборы.

— Юр'я, сыры бор гарыць!

— А што ў тым бару стаіць?

— Стаіць новая скрыня.

— А што ў той скрыні ляжыць?

— Сукні і суборы — дзявоцкія ўборы.

 

232. ЦНБ АН ЛітССР, АРКіР, ф. 21, воп. 1, спр. 981, л. 60. Зап. А. Салагуб у 1923 г. у в. Зарудзічы Ашмянскага п.

 

Пагнала бычка на канюшыну,

Урасілася па паясіну,

Урасілася, бо раса была,

Хлопцы любілі — хораша была,

Хлопцы любілі, сукню пашылі:

— Насі, дзяўчына, штонядзелечку,

Успамінай мяне штогадзіначку.

А як насіла, дык успамінала,

А як знасіла, дык праклінала:

— Бадай той крэўчык з ліца змяніўся,

Як у сукенцы падол падбіўся.

 

233. Хрэстаматыя, с. 124. Зап. у 1934 г. у в. Сцягліца Вілейскага р. ад А. Рукойцік.

 

Да што там у стайні стучэла?

Звінела кола, звінела.

Малады Янка каня сядлае,

Яго татачка пытае:

— Куды ты, сынку, паедзеш:

Ці ў вёску, ці ў мястэчка?

Не едзь, сынку, у мястэчка,

Бо там дзевачкі лянівы:

Высока ржышчы зжынаюць,

А рэдка копы стаўляюць.

Да што там у стайні стучэла?

Звінела кола, звінела.

Малады Янка каня сядлае,

Яго татачка пытае:

— Куды, сынку, паедзеш:

Ці ў вёску, ці ў мястэчка?

Да едзь, сынку, у вёску,

Там дзевачкі рабочы:

Нізка ржышчы зжынаюць,

Густа копы стаўляюць.

 

234. Гарэцкі, Ягораў, с. 69—70, № 159. Тэкст зап. М. Гарэцкі, мелодыю — А. Ягораў у 1926 г. у в. Багацькаўка Мсціслаўскага р. Аршанскай акр. ад Просі Гарэцкай, 66 г. «Вясну гукаюць».

 

А што ў лесе [Першы радок кожнай страфы паўтараецца.]

Стучыць, гручыць? —

 

Святы Юры

Церам цешыць.

 

Што ў цераме

Крычыць, плачыць?

 

Юр'ева маці

Доньку біла.

 

— А дзе, донька,

Венчык дзела?

 

Венчык дзела

Пярловенькі?

 

— Ехаў, маці,

Князь Васілі,

 

А зняў венчык

Пярловенькі,

 

Павёз дзеўкам

Курманаўскім.

 

Іх спаднічкі

Пяньковыя,

 

Іх хвартучкі

Пасконныя.

 

А што ў лесе

Стучыць, гручыць? -

 

Святы Юры

Церам цешыць.

 

Што ў цераме

Крычыць, плачыць?

 

Юр'ева маці

Доньку біла.

 

— А дзе, донька,

Венчык дзела?

 

Венчык дзела

Пярловенькі?

 

— Ехаў, маці,

Князь Васілі,

 

А зняў венчык

Пярловенькі,

 

Павёз дзеўкам

Багацькаўскім.

 

Іх сарочкі

Паркалёвыя,

 

Іх спаднічкі

Шаўковыя!

 

235. Беларускія народныя песні сольныя і харавыя. Мн., 1928, вып. 1, с. 61. Мікольская.

 

Як пайшоў Мікола

У чыстае поле,

У чыстае поле

Жыта аглядаці.

Радзі, божа, жыта,

Радзі, божа, жыта

Густа, каласіста,

Густа, каласіста,

Ядром ядраніста.

А ехалі госці

З чужое валосці,

У бару начавалі,

У бару начавалі,

Пад сасной агонь клалі.

Каб гэта сасёнка

Да на нашу старонку,

Да на нашу старонку.

А з гэтае сосны

Было б тры угоды,

Было б тры угоды.

У коране сосны

Ды густое жыта,

Ды густое жыта.

У сярэдзіне сосны

Ды ярыя пчолы,

Ды ярыя пчолы.

А ў вярхушцы сосны

Ды звонкія гуслі,

Ды звонкія гуслі.

А мы б з таго жыта

Піва наварылі,

Піва наварылі.

У сярэдзіне сосны

Ярых пчол лавілі,

Ярых пчол лавілі.

Мяды выбіралі

Ды воскі тапілі,

Ды воскі тапілі.

Мы б жыта выжалі,

У гуселькі ігралі,

У гуселькі ігралі.

 

Народны каляндар

<<  Красавіка 2024  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
  1  2  3  4  5  6  7
  8  91011121314
15161718192021
22232425262728
2930