Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 241 госцяў анлайнКастусь Каліноўскі – дзіця сусветнай рэвалюцыі |
Старонка 5 з 5
Так, афіцыйны рускі гісторык П.Д.Бранцаў параўноўваў Каліноўскага з Рабесп’ерам і сведчыў, што “Каліноўскі меў вялікі розум і незвычайную сілу волі і характару… Чалавека гэтага нельга было ні напалохаць, ні збіць з толку”. 1 Былы камісар Варшаўскага ўрада ў Вільні Аскар Авейдэ пісаў у Варшаўскай турме: “Толькі адзін рэвалюцыянер Канстанцін Каліноўскі быў камісарам Гродзенскай губерні, і таму толькі там існавала хоць нейкая адміністрацыя” .2 Кіраўнік партыі “белых” Якуб Гейштар у сваёй кнізе “Успаміны з 1857 – 1865 гадоў” хаця варожа ставіўся да рэвалюцыйных поглядаў Каліноўскага, але прызнаваў, што “гэты чалавек адзін каштаваў сотняў”. 3 Былы член Варшаўскага ўрада Юзаф Яноўскі ў сваёй кнізе “Успаміны аб студзеньскім паўстанні” таксама сведчыць: “Быў ён адзін з самых высокародных мужоў Літвы таго часу, адукаваны, чысты, поўны сумленнасці, розуму і энергіі”. 4 Нягледзячы на гераічныя намаганні рэвалюцыянераў, царызму ўдалося задушыць паўстанне. Паводле афіцыйных звестак, толькі ў Беларусі і Літве было пакарана смерцю 128 чалавек. Праз следчую камісію і ваенныя суды прайшло звыш 16 тыс. чалавек: 853 асуджаны на катаржныя работы, 12 483 сасланы ў Сібір, 2855 адданы пад нагляд паліцыі па месцы жыхарства. 5 28 студзеня (9 лютага) “Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе…” І не выпадкова асобныя дакладчыкі лічаць, што гэты верш па свайму палітычнаму гучанню нагадвае “Запавет” Т.Шаўчэнкі. 6
1. Брянцев П.Д. Польский мятеж 1863 года. – Вильно, 1891. – С. 157. 2 Авейде О. Показания и записки о польском восстании 1863 года. – М., 1961. – С. 542. 3 Цыт па кн.: Кісялёў Генадзь. З думай пра Беларусь. – С. 198. 4 . Цыт па кн.: Кісялёў Генадзь. З думай пра Беларусь. – С. 200. 5 Гл.: Иосько М.И.К.Маркс, Ф.Энгельс и революционная Белоруссия. – Мн., 1985. – С. 73 – 74. 6 Кісялёў Генадзь. Сейбіты вечнага. – Мн., 1963. – С. 1128.
Анатоль Белы
|