Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 240 госцяў анлайнКастусь Каліноўскі – дзіця сусветнай рэвалюцыі |
Кожны народ мае дзеячоў уласнай гісторыі, рэвалюцыйнага руху і культуры, якім за сваё жыццё ўдалося найбольш поўна паказаць прагрэсіўнасць думкі, мары і ажыццявіць гэта ў практычных дзеяннях. І чым паўней гэта ўдавалася таму ці іншаму прадстаўніку народа, чым паўней ён жыў інтарэсамі народных мас, удзельнічаў у барацьбе, змагаўся словам ці са зброяй у руках, тым вышэй станавілася яго роля і значэнне для гэтага народа.
Такім дзеячам для беларускага народа з’яўляецца палымяны рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання У дзейнасці К.Каліноўскага знайшлі ўвасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыі паўстання Адзначаючы 150-годдзе з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 125-годдзе з пачатку паўстання 1863 – 1864 гг. у Беларусі і Літве, якім ён кіраваў, беларускі народ аддае даніну павагі мужнаму барацьбіту за сацыяльную і нацыянальную свабоду свайго народа, самаму шчыраму выказніку яго праў. На ўрачыстым сходзе, прысвечаным уручэнню г. Уладзівастоку ордэна Леніна, генеральны сакратар ЦК КПСС М.С.Гарбачоў падкрэсліў: “Мы добра ведаем, якой велізарнай творчай сілай становіцца адроджанае пачуццё нацыянальнай годнасці, якую свядомую ролю адыгрывае самабытнасць народа ў яго арганічнай сувязі з другімі свабоднымі народамі. Цяпер працэс гэты… находзіцца на ўздыме… Гэта, калі хочаце, яшчэ адзін у сусветнай гісторыі перыяд адраджэння, які тоіць у сябе вялікі патэнцыял прагрэсу”.1 Гэтыя словы поўнасцю адносяццаі да разумення ролі К.Каліноўскага ў адраджэнні пачуцця нацыянальнай годнасці беларускага народа. Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве выклікала радасць і хваляванне, прыліў энергіі і надзею на развіццё рэвалюцыйнага руху ў Еўропе ва ўсіх рэвалюцыянераў. А.І.Герцен у “Колоколе” адстойваў правы народаў на самавызначэнне не толькі Польшчы, але Украіны і Беларусі. Ён пісаў польскаму Цэнтральнаму нацыянальнаму камітэту: “Што датычыцца нас, нам лёгка з вамі ісці: вы ідзяце ад прызнання правоў сялян на землю, яны яе апрацоўваюць; вы прызнаеце права ўсялякага народа распараджацца сваім лёсам. Гэта нашы асновы, гэта нашы дагматы, нашы сцягі… Скажам сумесна з палякамі: быць Літве, Беларусі, Украіне з кім яны быць хочуць, альбо ні з кім, толькі б волю іх пазнаць не падробную, а сапраўдную”.2
1 Правда, 1986, 28 июля 2. Герцен А.И.. Собр. соч.: В 30-и т. – Т. 16. – С. 249,254
Мы нагадаем словы У.І.Леніна, сказаныя пра Герцэна, якія характарызуюць непасрэдныя погляды Леніна на рэвалюцыйныя падзеі Вядома, як прыхільна ставіліся да рэвалюцыйных падзей у Поьшчы, Беларусі, Літве К.Маркс і Ф.Энгельс, як яны ўсе свае творчыя сілы, энергію, свой вялікі аўтарытэт у міжнародным рэвалюцыйным руху накіроўвалі на дапамогу паўстаўшым народам, адстойвалі іх правы на самавызначэнне, арганізоўвалі збор сродкаў для паўстанцаў, кампанію салідарнасці рабочага класа еўрапейскіх краін з паўстанцамі, выкрывалі прадажніцкую палітыку еўрапейскіх краін у дачыненні да “польскіх падзей”. На думку К.Маркса і Ф.Энгельса пры станоўчым развіцці падзей гэта рэвалюцыя магла стаць зыходным момантам агульнаеўрапейскай рэвалюцыі. Яны разлічвалі, што рэвалюцыйныя падзеі дадуць штуршок рускай рэвалюцыі, дзе ў народных масах працягвалася рэвалюцыйнае браджэнне, выкліканае незадавальненнем рэформай К.Маркс і Ф.Энгельс адразу звярнулі ўвагу не толькі на гераізм паўстанцкіх атрадаў Літвы і Беларусі, але ў першую чаргу на характар, мэты паўстання. Так, 8 красавіка Аналізуючы пасля поспехі і няўдачы паўстання, К.Маркс і Ф.Энгельс прыйшлі да высновы, што, нягледзячы на паражэнне, яно мела міжнароднае значэнне. Што датычыцца Расіі, то, дзякуючы гэтаму паўстанню, яна наблізілася яшчэ бліжэй да канкрэтных рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Самай яркай асобай у падрыхтоўцы і правядзенні паўстання быў Кастусь Каліноўскі. Ён нарадзіўся 21 студзеня (2 лютага)
1. Ленін У.І. “Памяці Герцэна”// Творы. – Т. 18. –С.13 – 14. 2. Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 30. – С.266. 3.Гл.: Маркс К., Энгельс Ф. Соч. – 2-е изд. – Т. 30. – С.276
у Пецярбург. Тут Кастусь паступае ў Пецярбургскі універсітэт на камеральнае аддзяленне юрыдычнага факультэта. У Пецярбургу К.Каліноўскі знаёміцца з рэвалюцыйнай публіцыстыкай “Современника” і “Колокола”, працамі В.Р.Бялінскага, А.І.Герцена, М.Г.Чарнышэўскага, М.А.Дабралюбава, захапляецца ідэямі класічнай нямецкай філасофіі і заходнееўрапейскага ўтапічнага сацыялізму, культурай славянскіх народаў і гісторыяй беларускага і літоўскага народаў. Актыўны ўдзел прымае К.Каліноўскі ў дзейнасці рэвалюцыйных гурткоў Пецярбурга. У прыватнасці, ён і яго брат Віктар уваходзілі ў рэвалюцыйны гурток З.Серакоўскага, які знаходзіўся пад ідэйным уплывам М.Г.Чарнышэўскага. Каліноўскі становіцца перакананым прыхільнікам рэвалюцыйна дэмакратычных ідэй, непрымірымым ворагам самадзяржаўя і прыгонніцтва. У 1860 годзе К.Каліноўскі заканчвае Пецярбургскі універсітэт са ступенню кандыдата праў. У пачатаку 1861 года вяртаецца на радзіму ў Беларусь, спрабуе паступіць на службу, але як “неблаганадзейнаму” яму адмовілі. Разам з Валерыем Урублеўскім, будучым генералам Парыжскай Камуны, стварае ў Гродне нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную арганізацыю, у якую ўвайшлі найбольш прагрэсіўныя прадстаўнікі мясцовай разначыннай інтэлігенцыі, якая ставіла сваёй мэтай падрыхтоўку сялянскага паўстання ў Беларусі і Літве. Яны наладзілі сувязь з рэвалюцыйнымі арганізацыямі ў Вільні і Варшаве. Каліноўскі і яго прыхільнікі былі ўпэўнены, што поспех паўстання будзе залежыць ад удзелу ў ім сялянскіх мас, таму яны вялі актыўную агітацыю сярод сялян у вёсках і мястэчках Гродзеншчыны, заклікалі іх на барацьбу з памешчыкамі і самаўладствам. Рыхтуючы паўстанне ў Беларусі і Літве, К.Каліноўскі падтрымліваў цесныя сувязі з рэвалюцыянерамі Пецярбурга і Масквы, адтуль паўстанцам перапраўлялася зброя. Разам з В.Урублеўскім Ф.Ражанскім К.Каліноўскі летам Яшчэ восенню
Нягледзячы на асобныя тэарэтычныя памылкі, якія былі ўласцівыя ўсяму сялянскаму ўтапічнаму сацыялізму, нават яго лепшым прадстаўнікам, Герцэну і Чарнышэўскаму, К.Каліноўскі, малюючы карціну будучага сацыяльнага ладу, выказаў шэраг выдатных ідэй, якія былі практычна ўвасоблены ў жыццё навуковым сацыялізмам пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Ён марыў “раздаць усю пазямельную ўласнасць сялянам”, бо “гэта зямля да нас (мужыкоў) належыць”. Каліноўскі хацеў, каб мужыкі “ніколі, ніякай, нікому паншчыны не служылі і ніякога ў казну аброка не плацілі, і каб на век вякоў народ наш быў вольны і шчаслівы”. Па сведчанню генерала В.Ф.Ратча, які збіраў звесткі і пісаў па даручэнню Мураўёва-вешальніка працу аб паўстанні Каліноўскі першым узняў пытанне ў Літоўскім правінцыяльным камітэце аб праве нацый на самавызначэнне. Ён марыў, каб Беларусь і Літва зрабіліся зноў самастойнымі і мелі сваю дзяржаўнасць – “саморондство”. Таму ён пастаянна адстойвае самастойнасць Літоўскага камітэта супраць намераў Польскага нацыянальнага камітэта ўшчамляць правы яго, умешвацца ў справы, выкарыстоўваць грашовыя сродкі і нават дзеля маральнага і палітычнага падпарадкавання змяняць яго назву і тым самым яшчэ больш падкрэслена весці вялікадзяржаўную палітыку адносна Беларусі і Літвы. Выключна вялікае месца ў будучым грамадстве Каліноўскі адводзіў дэмакратычнай, сапраўды народнай дзяржаве. “Для таго каб была справедлівасць і праўда на свеце, – пісаў Каліноўскі ў “Мужыцкай праўдзе”, – а злыя людзі не збыткавалі і крыўду другім не рабілі е (ёсць) ронд (дзяржава, урад. – А.Б.), што бярэ падаткі, робіць школы, навучае кожнага, каб жыў па праўдзе, становіць суд: а калі гэта не памагае і робіцца несправедлівасць, то наймае войско, сцеражэ кожнога ад ліха і здзерства. От нашто ронд патрэбны, і як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскей і слухае гаспадара, так добры ронд глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіць там так, як народові лепей. І не дзіво, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу”. 4
1 Кісялёў Генадзь. Героі і музы. – Мн., 1982. – С. 91. 2. Кісялёў Генадзь. Героі і музы. – Мн., 1982. – С. 91. 3 Кісялёў Генадзь. Героі і музы. – Мн., 1982. – С. 91 4. Мужыцкая праўда. – 1862. - № 4.
К.Каліноўскі быў перакананы, што сапраўднай свабоды і шчасця можна дасягнуць толькі рэвалюцыйным шляхам, калі паўстанне будзе мець народны характар, а не саслоўны. Гэтага дасягнуць можна толькі сумеснай барацьбой народаў Расіі, Польшчы, Беларусі і Літвы супраць агульнага прыгнятальніка – рускага царызму. Таму Каліноўскі заклікае да рэвалюцыйнага саюза з рускім народам, ён растлумачвае сялянам, што народ маскоўскі таксама абураецца пры думцы аб нашай векавой крыўдзе, ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам хоча быць і ўсю адказнасць за няволю складвае на царызм. У час паўстання К.Каліноўскі накіроўвае ў Пецярбургскую арганізацыю “Зямля і воля” свайго прадстаўніка і пастаянна падтрымлівае цесныя сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, пасылае па іх просьбе друкарскі станок, дапамагае грашовымі сродкамі. Ён робіць заходы, каб перанесці дзеянні паўстанцкіх атрадаў на пагранічныя вялікарускія губерні, што з’явілася б самым падбадзёрваючым прыкладам для сялян Расіі. Калі ў Польшчы ў студзені Ужо ў канцы студзеня Толькі ў канцы сакавіка Каліноўскі атрымлівае мандат на пасаду ўрадавага камісара Гродзенскага ваяводства. Ён актыўна рыхтуе паўстанцкія атрады, робіць іх агляды непасрэдна ў лагерах. Царскі ўрад кінуў на падаўленне паўстання ў Беларусі і Літве некалькі дывізій, у тым ліку адборныя гвардзейскія часці. Новы генерал-губернатар Мураўёў выдаў інструкцыю аб ваенна-паліцэйскім упраўленні ў краі. Кіраўніцтва партыі “белых” стала паспешліва пакідаць пасады ў паўстанцкай арганізацыі. З гэтай прычыны ў пачатку чэрвеня Каліноўскі быў адазваны з Гродна ў Вільню і ўведзены ў “Аддзел” у якасці кіраўніка аддзялення ўнутраных спраў. Пасля таго, як кіраўнік “белых” 31 ліпеня здаў сябе ў рукі царскай улады, кіраўніцтва паўстаннем зноў перайшло ў рукі Каліноўскага. Кіраўніцтва “белых” добра разумела, што толькі Каліноўскі ў такі адказны, даволі цяжкі і небяспечны момант, дзякуючы сваім асабістым якасцям арганізатара і кіраўніка, сваёй смеласцю і рашучасцю, сваім розумам і аўтарытэтам зможа зноў згуртаваць разрозненыя сілы паўстанцаў, падняць яго на новую ступень, надаць яму сапраўды масавы, дэмакратычны характар. Трэба адзначыць, што ўсе, як афіцыйныя прадстаўнікі царызму – ворагі паўстання, так і ідэйныя праціўнікі з партыі “белых”, прызнавалі высокія асабістыя якасці Каліноўскага.
1. Кісялёў Генадзь. З думай пра Беларусь. – Мн., 1966. – С. 138-139.
Так, афіцыйны рускі гісторык П.Д.Бранцаў параўноўваў Каліноўскага з Рабесп’ерам і сведчыў, што “Каліноўскі меў вялікі розум і незвычайную сілу волі і характару… Чалавека гэтага нельга было ні напалохаць, ні збіць з толку”. 1 Былы камісар Варшаўскага ўрада ў Вільні Аскар Авейдэ пісаў у Варшаўскай турме: “Толькі адзін рэвалюцыянер Канстанцін Каліноўскі быў камісарам Гродзенскай губерні, і таму толькі там існавала хоць нейкая адміністрацыя” .2 Кіраўнік партыі “белых” Якуб Гейштар у сваёй кнізе “Успаміны з 1857 – 1865 гадоў” хаця варожа ставіўся да рэвалюцыйных поглядаў Каліноўскага, але прызнаваў, што “гэты чалавек адзін каштаваў сотняў”. 3 Былы член Варшаўскага ўрада Юзаф Яноўскі ў сваёй кнізе “Успаміны аб студзеньскім паўстанні” таксама сведчыць: “Быў ён адзін з самых высокародных мужоў Літвы таго часу, адукаваны, чысты, поўны сумленнасці, розуму і энергіі”. 4 Нягледзячы на гераічныя намаганні рэвалюцыянераў, царызму ўдалося задушыць паўстанне. Паводле афіцыйных звестак, толькі ў Беларусі і Літве было пакарана смерцю 128 чалавек. Праз следчую камісію і ваенныя суды прайшло звыш 16 тыс. чалавек: 853 асуджаны на катаржныя работы, 12 483 сасланы ў Сібір, 2855 адданы пад нагляд паліцыі па месцы жыхарства. 5 28 студзеня (9 лютага) “Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе…” І не выпадкова асобныя дакладчыкі лічаць, што гэты верш па свайму палітычнаму гучанню нагадвае “Запавет” Т.Шаўчэнкі. 6
1. Брянцев П.Д. Польский мятеж 1863 года. – Вильно, 1891. – С. 157. 2 Авейде О. Показания и записки о польском восстании 1863 года. – М., 1961. – С. 542. 3 Цыт па кн.: Кісялёў Генадзь. З думай пра Беларусь. – С. 198. 4 . Цыт па кн.: Кісялёў Генадзь. З думай пра Беларусь. – С. 200. 5 Гл.: Иосько М.И.К.Маркс, Ф.Энгельс и революционная Белоруссия. – Мн., 1985. – С. 73 – 74. 6 Кісялёў Генадзь. Сейбіты вечнага. – Мн., 1963. – С. 1128.
Анатоль Белы
|