Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 44 госцяў анлайнВобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве |
Старонка 2 з 3
Уладзімір Казбярук прызнае, што за выключэннем некалькіх дапісаных слоў у кнізе, тэксты кнігі і тэкст аўтографа К.Каліноўскага тоесныя. Пасля гэтага ўсялякія сумненні прапалі. У 1867 годзе у Вільні друкуюцца”Сведения о польском мятеже 1863 года в Северо-Западной России” царскім генералам В.Ратчам, які па заданню генерал-губернатара Мураўёва збіраў звесткі ў Беларусі і Літве. В.Ратч падае вельмі цікавыя факты аб К.Каліноўскім, аб яго ролі і ўдзеле ў паўстанні, яго светапоглядзе. Гэтыя звесткі настолькі зацікавілі даследчыкаў, што яны і па сённяшні дзень шукаюць неапублікаваныя матэрыялы гэтага генерала, якія раскіданы дзесьці па многіх архівах нашай краіны. У У 1869 – 1875 гадах рускі рэакцыйны пісьменнік Усевалад Крастоўскі ў “антынігілістычнай” дылогіі “Кровавый пуф” (раманы “Панургово стадо” і ”Две силы”) выводзіць цэнтральным героем К.Каліноўскага пад імем Васіля Світкі, які выступае за “літоўска-польска-славяна-рускую сацыяльна-дэмакратычную і рэспубліканскую федэрацыю”. У Пецярбургу ў часопісе ”Русская старина” – тт. ХL, ХLІ за У У Парыжы ў У У У час рэаалюцыйнага руху ў Вільні малады журналіст Людвіг Абрамовіч у “Газеце Віленскай” ад 7 сакавіка У Прыкладна ў гэты ж час пішуцца ўспаміны былога члена Варшаўскага паўстанцкага ўрада Юзафа Каэтана Яноўскага. “Успаміны аб студзеньскім паўстанні”, якія былі надрукаваны толькі пасля смерці аўтара аж праз 9 гадоў, у1 Увасабленне вобраза Кастуся Каліноўскага ў выяўленчым мастацтве Беларусі мае таксама даўнюю традыцыю. Яго незвычайныя асабістыя якасці паслужылі прыкладам для выхавання наступных пакаленняў барацьбітоў з самадзяржаўем. Ёсць звесткі, што ў аднаго з байцоў ленінскай гвардыі – Камо (С.А.Тэр-Петрасяна), якога У.І.Ленін характарызаваў “як чалавека зусім выключнай адданасці, адвагі і энергіі”, сярод асабістых рэчаў знаходзіўся і літаграфічны партрэт Каліноўскага, які ён мусіць набыў, калі ў Але факт з’яўлення ў дарэвалюцыйныя гады літаграфічнага партрэта К.Каліноўскага з’яўляецца яскравым сведчаннем не толькі павагі, але і дзейсным сродкам рэвалюцыйнай прапаганды і агітацыі народных мас на вобразе гераічнай асобы рэвалюцыянера. У паслярэвалюцыйны час звесткі аб Каліноўскім трапляюць у “Гісторыю беларускай літаратуры ” Максіма Гарэцкага, які пісаў: “З беларускіх рэвалюцыянераў-паўстанцаў, напісаўшых у 60-х гадах агітацыйную літаратуру, самай выдатнай і магутнай у тым часе постаццю з’яўляецца Кастусь Каліноўскі”. У Вялікая цікавасць да К.Каліноўскага пасля рэвалюцыі была выклікана, дзякуючы з’яўленню на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра ў 1923 годзе спектакля “Кастусь Каліноўскі”. Аўтарам п’есы і яе пастаноўшчыкам быў выдатны драматург і тэатральны дзеяч Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч. Спектакль быў прысвечаны 60- гадавіне сялянскага паўстання 1863 года ў Беларусі. Вобраз Каліноўскага, створаны Уладзімірам Мікалаевічам Крыловічам, быў прасякнуты духам свабодалюбства, гордай незалежнасці. Акцёр раскрыў гатоўнасць свайго героя да подзвігу ў імя шчасця народнага, рашучасці скласці непакорную сваю галаву дзеля вялікай справы барацьбы супраць прыгнятальнікаў. Неабходна асабліва адзначыць дэкарацыі спектакля “Кастусь Каліноўскі”, створаныя Аскарам Пятровічам Марыксам. Для іх была характэрна гістарычная дакладнасць, канкрэтнасць і разам з тым “узбуйненасць”, манументальнасць архітэктуры, яе падкрэсленасці, што дазваляла вырашыць вобраз спектакля. Дэкарацыі спрыялі стварэнню рамантычнага настрою, выклікалі эмоцыі, адпаведныя гераічным справам Каліноўскага і яго паплечнікаў.
1 “Советская Літва”, 5 студзеня
|