МАГЛЕМАЗЕ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 466 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАГЛЕМАЗЕ

ПЛЯМЁНЫ – МАГЛЕМАЗЕ

МАГЛЕМАЗЕ КУЛЬТУРА, археалагічная культура мезалітычных плямён, якія ў -7-6 тысячагоддзі да н.э. жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Назву атрымала ад знаходак у тарфяніку  Маглемазе на востраве Зеландыя (Данія). Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам, жыло невялікімі першабытнымі абшчынамі, вырабляла крамянёвыя прылады працы  пераважна макралітычнага тыпу, а таксама мікраліты рэчы з косці рога і дрэва. Маглемазе культура займае  выключнае становішча сярод тагачасных паўночных культур Еўропы,  дзякуючы добрай захаванасці драўляных і касцяных рэчаў у тарфянішчах. Выяўлены старажытны човен, рэшткі сабакі, гарпуны, рыбалоўныя кручкі. Адгалінаваннем Маглемазе культуры з’яўляецца Кунда культура (Г.А.: але Кунда культура узнікла ад свідэрскай), якая існавала на усходзе Прыбалтыкі, пранікала і на поўнач Беларусі. Некаторыя даследчыкі разглядаюць Маглемазе культуру,  як пераймальніцу свідэрскай культуры. Частка рагавых і касцяных вырабаў Нёманскай культуры маюць аналагі ў Маглемазе культуры.
Культура Маглемазе
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Маглемазе (дат. Maglemosekultur) - мезалітычная культура VII-V тыс. да н. э., рэшткі якой першапачаткова былі выяўлены на тэрыторыі Даніі. У далейшым артэфакты дадзенай культуры знаходзілі на шырокіх абшарах Паўночнай Еўропы ад Усходняй Англіі да Літвы  і ад паўднёвай Нарвегіі да Пікардыі. Маглемазцы аддавалі перавагу сяліцца па берагах азёр і жыць у буданах ці плеценых халупах. Яны аднымі з першых асвоілі вёсельныя лодкі-аднадрэўкі, на якіх яны займаліся  паляваннем і рыбалоўствам. У якасці зброі яны выкарыстоўвалі лукі і стрэлы з касцянымі наканечнікамі, а таксама касцяныя гарпуны. Рыбу лавілі на касцяныя гаплікі. У якасці кудменяў выкарыстоўваўся апрацаваны бурштын. Антрапалагічныя маглемазцы (паводле нарвежскага антраполага Шрэйнера) былі краманьёнцами. Відаць яны былі першымі людзьмі,  якія засялілі Паўночную Еўропу пасля раставання ледніка.
Культуру Маглемазе на тэрыторыі Скандынавіі ўспадкавала культура Кангемазе.
Культура  Маглемазе ўваходзіла ў нардычны круг мезалітычных культур, які ўключаў таксама Стары-Карр, Дуфензее, каморніцкую і шэраг іншых культур.
Нататкі
1. Каменны век ва Ўсходняй Прыбалтыцы
2. Мезаліт у Паўночнай Еўропе
3. Культуры паўночнай лясной зоны: маглемозе
4. Гальштадцкі Нардычны
Спасылкі
О. Кліндт-Йенсен. Данія да вікінгаў
Крыніца - http://ru.wikipedia.org
Культура Дуфензее
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Дуфензее - археалагічная культура эпохі мезаліту, якая існавала ў перыяд каля 7000 - 5800 гг. да н. э. Назву культуры даў у 1925 году гісторык з Гамбурга Густаў Швантэс па месцы раскопак каля балота Дуфензее ў Шлезвіг-Гальштэйне. Культура існавала на тэрыторыі сучасных нямецкіх земляў Шлезвіг-Гальштэйн, Мекленбург і часткова Брандэнбург.
Да дадзенай культуры ставяцца найстаражытныя знойдзеныя на тэрыторыі Нямеччыны лукі (Фрызак, акруга Хавелланд, Брандэнбург). Акрамя таго, выяўлена вялікая колькасць (некалькі сот) касцяных наканечнікаў дзід (Г. А.: перыяд каля 7000 - 5800 гг. да н. э каля Гамбурга не бачна каменных наканечнікаў)  у Хоэн-Фіхельне і ў Фрызаке, а таксама шэраг іншых прадметаў.
Культура Дуфензее ўваходзіць у нардычны круг мезалітычных культур, нараўне з такімі, як культура Маглемазе, каморніцкая культура і інш.
Спасылкі
"    Jagdwaffen der Vormenschen
Літаратура
"    K. Bokelmann, Duvensee, ein Wohnplatz des Mesolithikums in Schleswig-Holstein, und die Duvenseegruppe. OFFA 28, 1971, 5-26.
"    K. Bokelmann, Mesolithische Wohnpl?tze im Duvenseer Moor. In: F?hrer zu arch?ologischen Denkm?lern in Deutschland 2. Kreis Herzogtum Lauenburg 2. Stuttgart 1983, 93-103.
"    K. Bokelmann, Rast unter B?umen. Ein ephemerer mesolithischer Lagerplatz aus dem Duvenseer Moor. Offa 43, 1986, 149-163.
"    K. Bokelmann, Eine mesolithische Kiefernrindenmatte aus dem Duvenseer Moor. Offa 46, 1989, 17-22.
"    K. Bokelmann, Duvensee, Wohnplatz 9. Ein pr?borealzeitlicher Lagerplatz in Schleswig-Holstein. Offa 48, 1991, 75-114.
Крыніца - http://ru.wikipedia.org
Крэсвельская культура
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Крэсвельская культура, ангел. Creswellian culture - археалагічная культура верхняга палеаліту, якая існавала на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Назву культуры дала ёй археолаг Дораці Гаррод у 1926 г. па археалагічным помніку Крэсвелл-Крагз у Дзербішыры. Існавала ў перыяд 10500 - 10000 гадоў да н. э. (некалібраваная храналогія) і была зменена мезалітычнай культурай Маглемазе.
Крэсвельская культура мае падобныя характарыстыкі з культурай Федэрмессер і Гамбургскай культурай цэнтральнай Еўропы, а таксама з мадленской культурай поўдня Еўропы. Характэрныя прылады, па якіх дыягнастуецца культура – трапецападобныя секла, названыя "чэддараўскія наканечнікі" (Cheddar points), а таксама іх разнавіднасці, вядомыя як "крэсвельскія наканечнікі" (Creswell points) і меншыя секла. Сярод іншых відаў прылад сустракаюцца скрабкі, вырабленыя з доўгіх прамых сек.
Іншыя знаходкі ў кантэксце крэсвельскай культуры ўключаюць балтыйскі бурштын, костка маманта, зубы і косці іншых жывёл. Яны выкарыстоўваліся для выраба гарпуноў, шыл, караляў і іголак. У пячоры Гау (en:Gough's Cave) у Самерсетэ і ў Кенцкай пячоры (en:Kent's Cavern) у Дзеваншыры былі знойдзены незвычайныя канічныя стрыжні з мамантавай косці.
Дваццаць восем археалагічных сайтаў, дзе выяўлены "чэддароўскія наканечнікі" (Cheddar points), вядомыя ў Англіі і Ўэльсе, аднак да цяперашняга часу яны не выяўлены на тэрыторыі Шатландыі і Ірландыі, якія, як мяркуецца, былі каланізаваны людзьмі пазней. Большасць крэсвельскіх помнікаў выяўлена ў пячорах, аднак апошнія знаходкі сведчаць пра дзейнасць на адкрытым паветры, а таксама пра тое, што крэмневыя прылады маглі прарабіць шлях да 150 км ад месца здабычы каменя. Некаторыя з краменяў у пячоры Гау (Gough's Cave) паходзяць  з Вейл-оф-Пь’юсі (en:Vale of Pewsey) ва Уілтшыры, а немясцовыя  марскія ракавіны і бурштын - з узбярэжжа Паўночнага мора, што таксама кажа пра высокую мабільнасць насельніцтва. Гэта нагадвае помнікі мадленскай культуры ў іншых месцах Еўропы і можа сведчыць пра наяўнасць шырокага абмену рэсурсамі паміж рознымі тэрыторыямі ў тыя часы.
Сярод жывёл, якіх ужывалі ў ежу крэсвельцы, былі дзікі конь (equus ferus), марал (Cervus elaphus), арктычны заяц, мамант, сайга, тур, мядзведзь, рысь, ліса і інш.
Спасылкі
Крыніца - http://ru.wikipedia.org
Атланта-балтыйскі антрапалагічны тып
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Малюнак Карла Мюлера, героя Першай сусветнай вайны
ў якасці прыкладу нардычнай расы

Атланта-балтыйскі антрапалагічны тып ці раса (Нардычная раса: ангел. Nordic race), таксама званы яшчэ як скандынаўскі тып - малая раса (раса другога парадку) у складзе еўрапеоіднай расы, варыянт Балтыйскай расы.
Нараджэнне тэрміна
Ў канцы XVIII ст. Карл Лінней першым вылучыў "Homo europaeus". Андэрс Рэцыус у 1840-х гг. увёў паняцце "германскі тып", для якога характэрна даліхацэфалія.
Французскі расолаг І. Дэнікер напачатку XX стагоддзя выкарыстоўваў тэрмін "нардычны тып", характарызаваўшы яго як "высакарослую расу са светлымі, часам хвалістымі валасамі, светлымі вачамі, ружовай скурай і даліхацэфальным чэрапам". Нямецкі расалаг Ганс Гюнтэр напісаў больш дваццаці кніг прысвечаных нардычнай расе.
Акрамя таго, у 1902 г. Густаф Кассінна выказаў гіпотэзу пра сувязь нардычнага тыпу ("Нардыйскай расы") і старажытных арыйцаў (індаеўрапейцаў). Паводле гэтай гіпотэзы радзімай арыйцаў былі германскія землі. І адтуль бялявыя даліхацэфальныя  арыйцы рушылі на поўдзень, падпарадкоўваючы мясцовае іншарасавае насельніцтва і асімілюючы яго, але пры гэтым губляючы чысціню сваёй крыві і расавага тыпу. Гэтыя ўяўленні хутка перараслі, першым чынам у Нямеччыне, у расісцкія ўяўленні пра носьбітаў нардычнага тыпу як пра вышэйшую расу, якія захавалі кроў і дух спрадвечных арыйцаў - у сваю чаргу носьбітаў вышэйшай культуры. Гэтую  гіпотэзу падмацоўвала падсвядомая перавага, якая аддаецца людзям з нардычнай знешнасцю ва ўласцівых  еўрапейскай культуры (асабліва паўночнаеўрапейскай) паняццях пра прыгажосць. Гэтыя ўяўленні ляглі ў аснову нацысцкай расавай тэорыі, прычым нардычная раса называлася таксама арыйскай.
Паходжанне
Па меркаванню  К. Куна, гэты тып зыходна прыналежыць да круга міжземнаморскіх формаў, якія зведалі працэс дэпігментацыі  пад уздзеяннем мясцовых палеаеўрапеоідных груп насельніцтва. Раса з'яўляецца змешваннем палеаеўрапеоідаў  і міжземнаморцаў.

Карта распаўсюду еўрапейскіх рас
Мэдысана Гранта (нардычная раса – чырвоная)

Характэрныя прыкметы
  • чэрапны паказальнік - даліхакефалія.
  • целасклад - лептасомны, нармакосны
  • рост - высокі
  • структура валасоў - прамыя/хвалістыя
  • колер валасоў - бялявы/папяліста-бялявы/залаціста-русы/русы/цёмна-русы
  • патыліца - выпуклая
  • твар - лептапрасопія
  • лоб - высокі, некалькі нахільны
  • размяшчэнне вачэй - гарызантальнае,
  • разрэз вачэй - характэрны доўгі разрэз вачэй
  • колер вачэй - блакітныя/шэрыя
  • нос - доўгі, вузкі, прамы, выступючы
  • падстава носа - высокая
  • кончык носа - размешчаны гарызантальна, часам прыпадняты, завостраны
  • ніжняя сківіца - глыбокая
  • вусны - тонкія
  • падбародак - вузкі, вуглаваты, выступаючы
  • рост барады і вусоў - развіты
  • рост валасоў на целе - звычайны
  • скура - тонкая, белая з ружаватым адценнем.
Падтыпы балтыйскай расы
Вылучаюць два асноўных падтыпа  балтыйскай расы.
Усходне-балтыйскі тып - таксама беламора-балтыйскі тып, распаўсюджаны ва Ўсходняй Еўропе, у тым ліку ў Расіі і ў некаторай ступені ў Фінляндыі. Усходне-балтыйскі тып характарызуецца масіўным тварам, паходжанне тыпу злучаецца з палеаеўрапеоідамі.
Атланта-балтыйскі тып - Распаўсюджаны галоўным чынам у Паўночнай Еўропе. Тып характарызуецца мезакефаліей і светлапігментаваннасцю, паходжанне тыпу злучаецца з культурай шнуравай керамікі (Г.А.: культура шнуравой керамікі, яна ж культура баявой сякеры, эвалюцыявала з сярэднедняпроўскай культуры (рэгіёны Гомельскай, Магілёўскай і Менскай вабласцей) і ахоплівае ўсе тэрыторыі этнічных беларусаў).
Атланта-балтыйская раса ў мастацтве

Нараджэнне Венеры, Уффіцы, Фларэнцыя

Венера і Марс, Лонданская нацыянальная галерэя

Sandro Botticelli

Sandro Botticelli

Марыя-Антуанэта

Марыя Терезия

Кацярына II

Фрыдрых II Вялікі

Нататкі
1.Хрысанфова Е. Н., Перавозчыкаў І. В. Антрапалогія. Падручнік. 2-е изд. - М.: Изд-у МДУ, 1999. Гл. Апісанне Антланта-балтыйскага тыпу
2. БЭС гл. Атланта-Балтыйскі тып [1]
Спасылкі
Антрапалагічныя тыпы еўрапеоіднай расы
The Society for Nordish Physical Anthropology
The Nordish Race by Richard McCulloch
The Nordish Crisis by Richard McCulloch
Геаграфічныя назвы ў Беларусі, злучаныя з маглемазеўцамі
г. Магілеў>Беларусь
в. Маглышы >Менская вобласць > Слуцак >Кіраўскі
в. Магдуліна>Менская вобласць > Мядзел >Сваткоўскі
в. Магалеўшчына>Менская вобласць > Койданава > Станькоўскі
в. Магільна > Менская вобласць > Узда >Нёманскі
в.  Магілеўка>  Віцебская вобласць > Сенно >Багушэўскі
в. Магілеўка>  Віцебская вобласць > Шуміліна>Дабейскі
в. Магеры > Віцебская вобласць > Верхнедзвінск >Барковіцкі
в. Магіліцы > Брэсцкая вобласць > Івацэвічы >Волькаўскі
в. Магілеўцы> Брэсцкая вобласць > Пружаны > Зеленевіцкі
в. Магільнае> Брэсцкая вобласць > Столін >Беражноўскі
в. Магдалін > Брэсцкая вобласць > Кобрын >Кіселевецкі
в. Магільнае > Брэсцкая вобласць > Столін >Беражноўскі
в. Магіляны > Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Новамышскі
в. Магіляны>Гарадзенская вобласць > Вялікая Бераставіца > Макаравецкі
в. Магіляны > Гарадзенская вобласць > Вялікая Бераставіца >Конюхаўскі
Прозвішчы: Магельніцкі, Магер , Магільніцкі, Магнушэўскі, Маголін, Магучы, Магіла, Магільны і г.д.
Міфалогія
Магні
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Магні - у нямеччына-скандынаўскай міфалогіі сын бога Тора і волаткі Ярнсаксы, якому ў дзень Рагнарэка наканавана авалодаць молатам Тора.
Нараджэнне Магні
У краіне волатаў, на балі ў сяброўскай хаце Тор сустрэў волатку Ярнсаксу, якая спадабалася Богу Навальніцы. Ён адвёз яе ў Асгард, дзе яна нарадзіла сына Магні.
Жонка Одзіна Фрыгг прадказала хлопчыку вялікую будучыню, а тры прарочыя норны прадраклі, што ён ва ўсім перасягне бацьку, а ў будучыні будзе насіць молат Мьелльнір.
Выратаванне бацькі
Ўжо калі Магні  выканалася тры ночы ад роду, ён мог пахваліцца незвычайнай сілай. Пасля паядынку Тора з Хрунгнірам, калі нага волата прыціснула бога, хлопчык з лёгкасцю дапамог яму вызваліцца. Потым ён (ва ўзросце трох начэй) папытаў празорліўку па імі Гроа дапамагчы пазбавіць Тора ад кавалачка тачыла ў галаве, пакінутага ад бітвы з волатам.
Уводзіны ў род
Бо Ярнсакса не была законнай жонкай Тора, то хлопчыка неабходна было весці ў род, каб пацвердзіць яго прыналежнасць да Асаў. Баль адбываўся ў Эгіра, гаспадара падводных палацаў. Локі  спрабаваў перашкодзіць гэтаму, але быў з ганьбай выгнаны са свята. Магні быў уведзены ў род і з тых часоў часта суправаджаў Тора ў яго вандраваннях.

Магні у дзень Рагнарэка
Вяртаючыся з ніжняга свету (Хель) богі ўбачылі старажытны курган, у якім спала старая вельва, празорліўка. Яна распавяла багам пра дно Рагнарэка. У гэтай бітве Магні наканавана страціць бацьку і ўспадкаваць яго молат, працягваючы бітву. Пасля перамогі ён, разам з астатнімі маладымі багамі, створыць новы свет з новымі парадкамі, які будзе нагадваць часы маладосці  богаў, лепшы час старога свету.
Літаратура
В. Н. Синельченко, М. Б. Петров. «В мире мифов и легенд».
Мария Семёнова. «Девять миров»
Спасылкі
http://godsbay.ru - энцыклапедыя міфалогіі старажытнага свету
www.fbit.ru - сайт прысвечаны міфам і легендам Поўначы
Крыніца - http://ru.wikipedia.org

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны