ПАДАЛЯНЕ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 465 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАДАЛЯНЕ

Герб закарпацкіх русінаў (з’яўляецца таксамагербом Закарпацця)

 

Русіны - этнонім, які ўжываўся ў мінулым у стаўленні старажытнарускага этнаса і жыхароў Русі, а таксама саманазва значнай часткі сучаснага насельніцтва Закарпацкай вобласці Ўкраіны і прымежных раёнаў Славакіі.

Русінскае насельніцтва Закарпацця падзяляецца па этнаграфічных прыкметах на некалькі падгруп - гэта лемкі, бойкі, гуцулы, падаляне, пакуцяне,  верхавінцы і даліняне (хайналі) (матэрыял узяты з вольнай энцыклапедыі).

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з падалянамі

 

п. Падолцава>Магілёўская вобласць > Быхаў > Новабыхаўскі

д. Падалец >Менская вобласць > Крупкі >Халапеніцкі

д. Падаляны > Віцебская вобласць > Паставы > Шыркоўскі

д. Падаліца >Віцебская вобласць > Лепель > Баброўскі

д. Падольцы>Гарадзенская вобласць > Астравец >Падольскі

 

Прозвішчы: Падольскі, Падольнік, Падол

 

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з падалянамі

 

Раён Кіева Падол – Україна

г.Падольск – Расія

 

МІФАЛОГІЯ

ПАДЛОГА

Ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова П. у беларускіх вёсках была земляная або глінабітная, драўляная (мост) з’явілася значна пазней. П. сімвалічна атаясамлівалася з нізам, а будучы земляной – яшчэ і нізвай, урадлівай глебай. Рытуальнае пасыпанне П. зернем, прымеркаванае да Новага года, закліканае было замовіць будучы плён. Святасць П., што ўвасабляла ўрадлівую глебу, падкрэслівалася забаронай на яе пляваць, іначай з кожнага пляўка выведзецца д’ябал.

На П., заслаўшы яе кажухом, завязвалі косы пад чапец нявесце, што не толькі паказвала на сімвалічнае прыпадабненне зямлі і жанчыны, але і звяртала ўвагу на пераходнасць сітуацыі. Менавіта на П. змяшчалі асобаў у стане пераходу, перадусім чалавека ў перадсмяротнай агоніі. Па словах П. Шпілеўскага, сяляне самі прасілі ў такі час пакласці іх долу і рабілі з гэтага звычаю “нешта ўрачыстае”. На П. ля парога, разаслаўшы чорны кажух, клалі парадзіху ў апошнія, самыя пакутлівыя хвіліны родаў. Хворае на начніцы дзіця садзілі на посцілку, разасланую на П. сярод хаты, і змяталі на яго адусюль смецце. Кірунак долу вызначаў у маніпуляцыях з П. адпаведныя наступствы: бабка – павітуха здымала з сябе пояс, абводзіла ім тры разы вакол жывата парадзіхі і кідала яго на П., дзе ён ляжаў да вызвалення жанчыны ад яе цяжару. На некалькі імгненняў “пад пол” кума клала немаўля пасля вяртання з царквы, каб “сагнаць з яго ўсё злое”.

Склеп, падполле ў структуры жытла з’явіліся даволі позна, і таму ў народных вераваннях душы продкаў і розныя духі “пасяляліся” ўмоўна пад П.  Там месціўся і вуж – дамавік.

У дачыненні да П. захоўвае сваё значэнне рэгламентацыя яе падмятання, калі ў дзень ад’езду кагосьці з родных П. не падмятаюць. У пахавальна – памінальнай абраднасці звычай месці ад парога да стала разумеўся як форма запрашэння памерлых, а вымятанне да парога – як іх выправаджэнне. Наагул дошкі П. сімвалічна звязваліся з ідэяй шляху, толькі ўздоўж іх клалі нябожчыка, бачанне ж падмятанне ў сне прадказвала хуткую дарогу. Каб замовіць шчасце і дабрабыт у хаце, на наваселле госці кідалі на П. манеты; на Тройцу засыпалі П. зялёным аерам

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

ПАДЛОГА

Падлога - ніжняя мяжа нутраной прасторы жытла. Першапачаткова падлога у беларускіх вёсках была земляная або глінабінтая, драўляная з'явілася значна пазней. Падлога сімвалічна атаясамлівалася з нізам, а будучы земляной - яшчэ і з нівай, урадлівай глебай. Рытуальнае пасыпанне падлогі зернем, прымеркаванае да Новага года, заклікана  было замовіць будучы плод.

Святасць падлогі, што ўвасабляла ўрадлівую глебу, падкрэслівалася забаронай на яе пляваць, іначай з кожнага пляўка выведзецца д'ябал.

На падлозе, заслаўшы яе кажухом, завязвалі косы пад чапец нявесце, што не толькі паказвала на сімвалічнае прыпадабненне зямлі і жанчыны, але і звяртала ўвагу на пераходнасць сітуацыі. На падлозе ля парога, разаслаўшы чорны кажух, клалі парадзіху ў апошнія, самыя пакутлівыя хвіліны родаў.

Кірунак долу вызначаў у маніпуляцыях з падлогай адпаведныя наступствы: бабка-павітуха здымала з сябе пояс, абводзіла ім тры разы вакол жывата парадзіхі і кідала яго на падлогу, дзе ён ляжаў да вызвалення жанчыны ад яе цяжару. На некалькі імгненняў "пад пол" кума клала немаўля пасля вяртання з царквы, каб "сагнаць з яго ўсё злое".

У дачыненні да падлогі захоўвае сваё значэнне рэгламентацыя яе падмятання, калі ў дзень ад'езду кагосьці з родных падлогу не падмятаюць.

У пахавальна-памінальнай абраднасці звычай месці ад парога да стала разумеўся як форма запрашэнне да парога - як іх выправаджэнне.

Каб замовіць шчасце і дабрабыт у хаце, на наваселле госці кідалі на падлогу манеты; на Тройцу засыпалі падлогу зялёным аерам.

Крыніца: Музей традыцыйных абярэгаў.

 

 

Падол

 

Выява: Падол строю з свастычным арнаментам.


Памеры гэтага перадпаказу: 800 × 600 кропак

14 САКАВІКА – АЎДОЦЬЦЯ  ВЯСНОЎКА.

 

14 сакавіка — дзень Аўдакея (Яўдокі) – замачы падол. У гэты дзень былі абмежаваны ў дзеяннях жанчыны: ім нельга было прасці, а дазвалялася толькі ніткі сукаць. Мужыкам на Аўдакею дазвалялася ўсё рабіць.

14 сакавіка. Аўдоцця Вясноўка. Гуканне вясны. “На Аўдокі голы бокі”. (1.03 – Новы год у мінулым). Гаварылі, што Аўдоцця трымае ў руцэ лета. Прыкмячалі надвор’е — ці нап’ецца певень або вол з-пад страхі. Лічыўся нешчаслівым днём, таму “не пралі, не снавалі” і не выконвалі іншыя работы. Імяніны: пр. Антаніны, Еўдакіі, Антона, Несцера; к. Мацільды, Лазара, Лявона.

Дзень Аўдакеі (Яўдокі). Імя святой нярэдка ў народзе гучала таксама і ў мужчынскай форме: «Аўдакей». Радок з валачобнай песні быццам пацвярджае беларускую назву першага веснавога месяца: «Святы Аўдакея сокі збіраець». Да гэтага тэрміну, як правіла, сыходзіў снег, нярэдкім быў і галалёд, таму і зазначана ў прыказцы: «На  Яўдокі  голы бокі». На Магілёўшчыне прыкмячалі, што калі ў дзень Аўдакеі «сонца добра свеціць і вол нап'ецца з-пад страхі, то вясна будзе добрая». У іншых мясцовасцях таксама падтрымліваліся падобныя назіранні: «Калі на Аўдакея курыца з-пад страхі нап'ецца, то на Благавешчанне — вол». Розным сваім надвор'ем дыктавала Аўдакея і неаднолькавыя прагнозы на будучае: цёплы дзень варажыў цёплую вясну і лета і асабліва ўдалы сенакос; дождж абяцаў ураджай на жыта; туман — на струковыя расліны; мароз гразіўся прымарозіць грэчку ў час яе цвіцення; рэдкія для гэтай пары завірухі, мяцеліцы прадказвалі вялікі холад на ўвесь год. Дзень Аўдакеі надта не выдзяляўся ў афіцыйным календары, але ў народзе меў рытуальныя правілы. Відаць, святая ва ўяўленні сялян нейкім чынам спрыяла кабетам, таму і вымагала ў гэты дзень ад іх пэўных абмежаванняў у дзеяннях: ім нельга было прасці, а дазвалялася толькі гатовыя ніткі сукаць; рэзаць жа можна было толькі аўчыннымі нажніцамі. Вельмі рэдка ў якіх мясцінах не працавалі зусім, каб не прагнявіць пакутніцу, якая нібыта «дзержа ў руцэ лета». У гэты ж дзень адзначаліся таксама Нестар, Антаніна, Антон, Маркел. Часам у асобных вёсках праводзілася Гуканне вясны.

Гэй вясна, гэй красна,

Што ты нам вынесла?

Ці сала кусочак?

Ці масла брусочак?

Ці па яечку?

Ці па піражэчку?

Гэй, вясна, гэй красна,

Закідай сані

Ды едзь калёсамі.

 

Лічыўся нешчаслівым днём, таму “непралі, не снавалі” і не выконвалі іншыя работы. Тады ж казалі: “Прадзі гульцяй, бо будуць голыя бокі, як не парсьцімеш”. Але на “Оўдокый помідоры на расаду сажалі і на окне дзержалі”.

У валачобных песнях спявалі:

Святы Еўдакей – веснавы святок,

Веснавы святок – пераступ года.

Пераступіліў яго слядочкі, у яго слядочкі ўсе святочкі...

Аўдакеі  дровы сякуць, у клады кладуць.

“Яўдохі – снегу па бокі”.

Першыя чатары дні сакавіка, па перакананню некаторых сялян, адлюстроўваюць наогул стан надвор’я ўсяго года: першае сакавіка ўяўляе сабою нібы вясну; другое – лета; трэцяе – восень; чацвёртае – зіму;  якія выдадуцца дні, такая будзе і адпавядаць ім пара года. У другіх мясцінах гавораць: “Калі Галдакей (дзень святой Еўдакіі, першае сакавіка па ст. стылю) цёплы, свеціць сонца, то вясна і лета надарацца цёплыя і асабліва добры будзе сенакос. Ідзе дождж – чакай ураджай на жыта. Калі моцны мароз, то ён замарозіць грэчку ў час цвіцення. Як першае сакавіка туманнае, пашанцуе з ураджаем на стручковыя расліны. Калі ж мяцеліца і завея (бывае рэдка), то ў бягучым годзе неабходна чакаць вялікага голаду, які вымяце людзей”.

У гэты дзень у іншых краях сяляне стараюцца есці асаблівую страву – “націну”, прыгатаваную з лісця рэпы. Кажуць, так яны папярэджваюць хваробу “грэчаніцу”. Назву яе сяляне звязваюць  з грэчкай, ад якой яна нібы і з’яўляецца. Прыкметы хваробы на апантанных ёю асабліва заўважаюцца раніцай і вечарам: адчуваецца вялікі непрыемны сверб.

 

14 сакавіка - Еўдакія, Еўдакія-падмачы парог, Еўдакія-свістуха.

Калі курыца на Еўдакію снега нап'ецца, то і авечка на Юр’я (6 траўня) травіцы пад'есць.

На Еўдакію снег - у жнівень ураджай з палёў усіх.

Адкуль вецер на Еўдакію - адтуль і ва ўсё лета.

На Еўдакію бывае  снегам сабаку ў рост заносіць.

Мяце, адкуль бярэцца? Аднак зірне, нечакана-неждана сонца, ды так грымне горача, што ўсе снежныя завалы прысядаюць. То Еўдакія снег пляскае.  А то як вятры засвішчуць, што народ не рады!  Холад ліпкі, чэпкі, нават сонца звужваецца. "Прыехала свістуха"- з прыкрасцю махае рукой мужык.

У гэты дзень асабліва імкнуліся ў вёсках выкарыстаць ўсе сілы адталай вадзіцы. Прыносілі такую вадзіцу курам - і тыя праз тыдзень несціся пачыналі. Талай вадой хворых мылі, і бывала, ставілі на ногі. Талай вадой сцены хаты абмывалі, кветкі палівалі. І дыхаць пачыналі сцены, і не гняло да зямлі чалавека ў той дзень, калі ён талай вадой мыўся.

У народзе, аб бабаньцы народжанай у дзень Еўдакіі, гаварылі ўсякае: "І накуралесіць можа, таго глядзі пройдзе каля чужога двара - і ўсякі хлопец, што хвосткай пугай перахрышчаны, звернецца да яе. Закруціць Еўдакія – ох, не здабраваць мужчынскаму  сэрцу!"  Уяўлялі вясковыя жыхары Еўдакію ўдавой бабанькай. Гарачы ў Еўдакіі не толькі погляд, але і характар.

Дзень гэты бабанькі паважалі. Маладзічкі  спяшаліся прывечаць Еўдакею, каб не стаць удавой. А ўдовы прасілі Еўдакію, каб ад іх хат сіротства адышло.

Еўдакія (Аўдоцця) -

плюшчыха, падмачы парог, свістуха,

вясноўка, замачы падол..

Па царкоўным календары  у гэты дзень царква адзначае памяць вялебнай пакутніцы Еўдакіі.

Пакутніца Еўдакія, уражэнка горада Іліяполя, доўгі час вяла грахоўнае жыццё. Але адбыўся цуд: Еўдакія паверыла. Раскаяўшыся, жанчына пакінула свет і сышла ў мясціну. "І ўсё здавалася ёй, што нявартая яна прабачэння, і наклала на сябе самую строгую епітым'ю…" За подзвігі пакаяння "Бог надарыў вялебную ўменнем дзеяць цуды"-. Кажуць, святая магла малітвай сваёй нават уваскрэсіць памерлага.

У 170 годзе па загаду імператара Вікенція, ганіцеля хрысціянства, вялебная Еўдакія была пакарана.

У народзе гэты дзень звалі таксама: Еўдакія-плюшчыха, падмачы парог, свістуха, вясноўка, замачы падол.

Плюшчыхай звалі таму, што адбываюцца змены ў прыродзе: ад цёплага надвор'я снег пачынае падтаваць, абсоўвацца і як бы сплескваецца. У некаторых месцах святая Еўдакія звалася таксама свістухай, бо тым часам пачыналі дзьмуць і свістаць веснавеі. Даўно народ называў Еўдакію вясенніцай, бо гэта святая жанчына ведала ў Бога вясною. У яе захоўваліся ключы ад вясновых вод: захоча "вясенніца" - рана пусціць ваду, не захоча ці ўгневаецца - затрымае, а то і маразы напусціць. Таму раней сяляне баяліся святой Еўдакіі і 1 сакавіка ніколі не працавалі.

Еўдакія-вясноўка лічылася ў народзе вялікім святам, адзначалі яго весяла і ўрачыста. Жанчыны рана ранкам прымаліся раскочваць цеста. Пяклі абрадавае печыва - жаўрукі.

Пазней дзень святой Еўдакіі нічым не адрозніваўся ад іншых другарадных царкоўных святаў. Толькі бабы абавязкова прыходзілі ў царкву і заказвалі набажэнствы перад абразам Еўдакіі, бо гэта святая лічыцца заступніцай авечак.

У некаторых вёсках жанчыны і дзеці пачыналі ў гэты дзень "клікаць вясну",  для чаго залазілі на дах ці на пагорак і спявалі вяснянкі. У шматлікіх месцах сяляне прыносілі ў гэты дзень з лесу сукі, тапілі хаты, "каб вясна была цёплая", скідалі з даху снег, а ўвечар прыкмячалі,  калі на дахах лядзякі  доўгія, то лён будзе добры, асабліва кудзеля.

Сяляне верылі, што на Еўдакію ўсе падземныя ключы закіпаюць, а бабы з гэтага дня пачынаюць бяліць палотны.

Наставала пара падумаць пра хуткія палявыя і агародныя працы. Пасеяная ў гэты дзень расада ў збанках, па народным перакананні, не зможа пакутаваць ад марозу. Звычайна на Еўдакію сеялі капусту.

Асабліва шанавалі ў вёсках на Еўдакію снежыцу - адталую вадзіцу.

Сонца, казалі, у гэты дзень Еўдакіяй паглядае: то снег зарадзіць, то дождж зазвініць.

Паколькі па старым стылі Еўдакія выпадала на 1 сакавіка, г. зн. адчыняла вясну, з ёй было звязана шмат прымет і звычаяў.

Якая Еўдакія, такое і лета. На Еўдакію снег - ураджай, цёплы вецер - мокрае лета, вецер з поўначы - халоднае лета.

Пацяклі раўчукі на Еўдакію - чакай першую траву ў першай дэкадзе траўня.

Еўдакія красна - усе вясновыя святы будуць ведраны, ураджай на агуркі, капусту, грузды.

 

Якая  Еўдакея, такое і лета.

На Плюшчыху пагодліва, усё лета прыгожа.

Аўдоцця - вясноўка вясну паражае.

Адкуль вецер на Плюшчыху падзьме, адтуль прыйдзе і вясна.

Калі на Еўдакію ясна - год выдатны; калі пахмурна, год дрэнны.

Маладзік (народжаны месяц) пад Еўдакею з дажджом быць лету мокраму.

Яснае надвор'е ў гэты дзень прадвесціць добры ўраджай пшаніцы жыта і травы.

У Еўдакеі вада - у Юр’я  (6 траўня) трава.

Калі грак прыляцеў да 14 сакавіка - быць лету мокраму, а снег рана сыдзе.

З Еўдакіі пачынаюцца першыя адлігі: Еўдакія - замачы падол, пад парогам мокра.

Нярэдка, аднак, дзень гэты мог быць і як бы зваротам зімы.

Еўдакія спрыяе, ды насмеціць.

Цёпла свеціць сонейка, ды Аўдоцця пазірае альбо снегам, альбо дажджом.

На Еўдакію яшчэ сабачку ў седзячку снегам заносіць.

На Еўдакію снегу з сядзячага сабакі наробіць.

На Еўдакію мароз адбудзецца, так і сакавік на нос садзіцца.

На Еўдакію снег - да ўраджая.

Калі на Еўдакію холадна, быдла карміць лішнія два тыдні.

Прыкладна з гэтага часу пачынаюць дзьмуць веснавеі

Еўдакіі - свістухі: вятры свішчуць:

Калі снегам  памело - амбар нагало.

З якога боку ў гэты дзень дзьме вецер, з таго будуць вятры ўвесну і ўлетку.

На Еўдакію цёплы вецер - лета мокрае, сіверна - халоднае лета.

"Лужыны вады на Еўдакію ў парога - пчаляры ў мёдзе купацца будуць".

На Еўдакію сурок прачынаецца і свішча. Тыя што ўбачылі ў гэты дзень ластаўку, кідаюць у яе жменю зямлі, кажучы пры гэтым: "На табе, ластаўка, на гняздо!"

Еўдакія(Аўдоцця) плюшчыха, падмачы парог, свістуха, вясноўка, замачы падол.

 

14 сакавіка лічылася заўсёды "цвёрдым" летапаказчыкам: які дзень, такое і лета.

Аўдоцці вясноўкі  на Еўдакею клічуць вясну: "Вяснаі- красна, што ты нам прынесла? -  Краснае лецечка?".

Аўдоцця-вясноўка вясну збірае.

На Плюшчыху пагодліва, усё лета прыгожа.

Прыкладна з гэтага часу пачынаюць дзьмуць веснавеі.

З Еўдакіі пачынаюцца першыя адлігі.  Сівер - вясна доўгая і халодная, з замаразкамі, лета халоднае.

Пара думаць аб палявых і агародных працах:

Прышлі Еўдакеі - мужыку задумы: соху тачыць, барану правіць.

З Еўдакеі даволі часта жанчыны браліся па-сапраўднаму за ткацтва, займаючыся гэтай справай да засевак.

Па даўнім звычаю, які ўсталяваўся ў сельскагаспадарчым побыце, з днём Еўдакіі сканчаліся тэрміны зімовых найманняў і пачыналіся вясновыя: "З Еўдакіі да Юр’я", "З Еўдакіі па Пятроў дзень (12 ліпеня)" і т. д.

Еўдакія - вясноўка лічылася ў народзе вялікім святам, адзначалі яго весяла і ўрачыста:

 

Благаславі, маці,

Вясну заклікаці. .

Рана, рана,

Вясну заклікаці.

 

Вясну заклікаці,

Зіму праважаці,

Рана, рана,

Зіму праважаці

 

Зімочку ў вазачку,

Лецечка ў чаўночку.

Рана, рана,

Лецечка ў чаўночку. (Бранская вобл.)


Благаславі, божа,

На ўзгорачку сесці,

Вясну загукаці,

Лецечка адмыкаці.

Зіму замыкаці:

 

Лецечка цёпленька,

Зіма сцюдзёная,

Лецечка ў каточку,

Зіма ў палазочку (Смаленская губ.)


Благаславі, Божа,

Благаславі, Хрыстос,

Нам вясну зачаці,

А зіму праклясці!

Ой, вясна красна,

Цёпла  лецечка!

Што нам вынесла?

- Кораб  жытушка,

Два - пшанічкі,

Малым деткам -

Па яічку,

Красным дзеўкам -

Па калечку,

Маладым маладзічкам -

Па дзіцятку.

Старым бабкам -

Па рубліку. (Смаленская губ.)

 

14 сакавіка - Аўдоцця.

У вусновых календарах - вясноўка, плюшчыха, свістуха. Растае снег. З дахаў струмені, пад  жолабам – цэбар. Аўдоцця - перадмосце сельскагаспадарчага года, першая сустрэча вясны. Заканамерна яе суправаджаў карагод прадказанняў.

"Паўдня не будзе ветра, а пасля паўдня падзьме, то першая палова лета будзе добрая, а пасля ад ветра абсыплецца хлеб..."

“Не дамо збожжа прорву, раней жыта выжнем! “ - адказвалі вясковыя святцы на запыты пастухоў і агароднікаў, аратых і жней, узбройваючы надзеямі на будучае, зусім не бясхмарнае, у працах і трывогах.

Сярпам падноўлена насяканне, збруя для ворыва гатова, зоймемся астатнім,  хоць заўтра каня ў разору.

У каго ні хаты, ні лапаты, наймайся, бабыль, у працаўнікі. Па канчатку зімовых прац  шла размова пра новыя дамовы. Хто ўмаўляўся парабкаваць па Пятроў дзень, сенакосную пару;  хто па Юр’я халоднага,  да зімы. Здаваліся ў арэнду ворныя ўгоддзі, сенажаці.

"Прыйшлі Еўдакеі - рыбакам новыя задумы". Паспявай з папраўкай старых сетак, пляці новыя.

"З Еўдакеі крумкач балюча надта крычыць - вясна хутка".

"На Еўдакею праз дарогу перанос снега - вясну чакай крутую".

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны