Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 80 госцяў анлайнТУЛІНГІ |
Германскае племя, суседняе з гельветамі.
Тулу
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі Тулу (Тулу: ತುಳು) – дравідзійская мова Індыі з амаль 2 млн носьбітаў мовы. Таксама вядома пад назвай тулува. На мове маюць зносіны ў большай меры ў наваколлях Дакшынскай Каннады і Удупі на захадзе штата Карнатака. На гэтай мове таксама маюць зносіны жыхары некаторых частак Кералы. Сапраўдная пісьменнасць тулу падобная з малаямскай пісьменнасцю. Цяпер мова карыстаецца пісьмом каннада.
Графства Тулузскае
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Графства Тулуза (фр. Comt? de Toulouse) - сярэднявечнае графства ў Паўднёвай Францыі, якое размяшчалася на тэрыторыі сучасных рэгіёнаў Лангедок-Русільён і Поўдзень-Пірэнэі. Сталіцай графства быў горад Тулуза.
Гісторыя
Перадгісторыя Прыкладныя межы каралеўства вестготаў у перыяд росквіту Падчас рымскага валадарства тэрыторыя, пазней атрымаўшая назву Лангедок, уваходзіла ў склад рымскай правінцыі Галіі Нарбонскай. Пазней вялікая частка ўвайшла ў склад Тулузскага каралеўства вестготаў, сталіца якога была ў горадзе Тулуза. У першай палове VI веку гэта тэрыторыя была заваявана франкамі і ўвайшла ў склад франкскага каралеўства. Пазней тэрыторыя ўваходзіла ў склад першага Аквітанскага каралеўства, пазней у склад паўнезалежнага Аквітанскага герцагства.
Утварэнне графства
Яшчэ Меравінгі для кіравання Тулузай і яго наваколлямі пачалі прызначаць графаў. Але згадванні пра іх надзвычай бедныя і няпоўныя. Толькі пры Каралінгах пра графаў Тулузы з'яўляюцца больш поўныя звесткі. Графства пры Берангеру I Мудрым у 832-835 гадах Пасля падначалення Аквітанскага герцагства Карл Вялікі ўтварыў для абароны ад баскоў у 778 годзе новае Аквітанскае каралеўства, кіраўніком якога зрабіў свайго нованароджанага сына Людовіка (будучага імператара Людовіка Набожнага). Пры гэтым графам Тулузы і герцагам Аквітаніі Карл прызначыў графа Карсона, які быў захоплены баскамі ў 787 годзе. Наступным графам Тулузы ў 790 годзе стаў Гільём Жэлонскі. Ён змог пашырыць сваё валадарства. Пры прыёмных Гільёма была ўтворана Тулузская марка, кіраўніка якой прызначаў імператар. Пасля смерці Людовіка Набожнага па Вердэнскай дамове Тулуза і Аквітанія павінны былі дастацца Карлу Лысаму. Гэтаму запрацівіліся аквітанцы, якія баранілі правы яго пляменніка Піпіна II, пакуль начальнік Тулузы, Фрэдзелон, не дапамог Карлу Лысаму авалодаць горадам, завошта і быў прызначаны графам Тулузы ў 850 годзе. Брат Фрэдзелона, Раймунд I (852-865), акрамя Тулузы валодаў графствамі Руэрг і Кэрсі, і сыны апошняга Бернар II (865-875) і Эд (875-918) паклалі падмурак магутнасці свайго дома. Каля 878 года да графства Тулузскага была далучана вобласць Альбіжуа. Значэнне Тулузскіх графаў узрастала па меры таго, як улада Каралінгаў у Францыі падупала. Вельмі хутка графам Тулузы атрымалася дамагчыся амаль поўнай незалежнасці і ператварыць пасаду графа ў спадчынны тытул, які замацаваўся ў сям'і графаў Руэрга.
Графства ў X - XII веках Французскае каралеўства напачатку кіраванні Гуго Капета (987 год) Напачатку X стагоддзя ў васальнай залежнасці ад графаў Тулузы знаходзіліся іншыя бароны Лангедока. У той жа час графы Тулузы паспяхова змагаліся супраць норманаў, над якімі ў 923 годзе Раймунд II (918-923) у звязе з герцагам Аквітаніі Гільёмам II атрымаў бліскучую перамогу. Сын Раймунда II, Раймунд III (923-950), выгнаў вугорцаў з Праванса (924) і павялічыў свае валадарствы, далучыўшы да іх графства Авернь, Гоцкую марку і і герцагства Аквітанскае. Але за валоданне Аквітаніяй і Авернь’ю Раймунду III, а затым і яго сыну, прыйшлося змагацца з графамі Пуаць’е, якія з гэтай барацьбы выйшлі пераможцамі. Гільём III Тайлефер (950-1037), парадніўся з новай каралеўскай дынастыяй Капетынгаў, прызнаўшы апошніх сваімі сюзерэнамі. Ён доўга змагаўся з графамі Барселоны за графства Праванс, у выніку чаго змог далучыць да сваіх валадарстваў частку Праванса і атрымаць тытул маркіза Праванса. Яго сын Понс II (1037-1060) насіў таксама і тытул палаціна Аквітанскага. Да пачатку крыжовых паходаў тулузскія графы былі самымі магутнымі феадаламі Паўднёвай Францыі. Валоданні іх распасціраліся ад Луары да Пірэнэяў і ад Гароны да Міжземнага мора. Як чальцы вышэйшай феадальнай іерархіі, графы тулузскія зваліся пэрамі Францыі. Гільём IV Набожны (1060-1088), які адрозніваўся рэлігійным запалам, распачаў паломніцтва ў Палестыну, падчас якога памёр, пакінуўшы спадчыннікам брата свайго Раймунда IV Сен-Жыля (1088-1105), які стаў адным з з правадыроў Першага крыжовага паходу. Яму была прапанавана іерусалімская карона, але ён ад яе адмовіўся. Раймунд IV, як і яго сыны Бертран (1105-1112) і Альфонс Ярдан (1112-1148), скончылі сваё жыццё ў Палестыне, дзе ім прыналежала княства Трыполі.
Альбігойскія войны і далучэнне да Францыі Лангедок напярэдадні Альбігойскага крыжовага паходу (1209 год)
Альбігойскі крыжовы паход
У канцы XII стагоддзя Тулузскае графства дасягнула вышэйшай ступені дабрабыту і культуры. Час Раймунда V (1148-94) быў залатым стагоддзем правансальскай літаратуры. Бліскучы двор Тулузскіх графаў стаў разумовым цэнтрам Еўропы. У той жа час у графстве атрымала развіццё ерась альбігойцаў. Раймунд VI (1194-1222), які бараніў іх ад пераследаў папы Інакенція III падвергся адлучэнню ад царквы. У 1209 годзе супраць альбігойцаў і графа Тулузы быў абвешчаны крыжовы паход пад кіраўніцтвам Сымона дэ Манфор, які авалодаў усёй краінай і ў 1215 годзе атрымаў яе ў дарунак ад папы. Раймунд VI не адмаўляўся, аднак, ад сваіх правоў. У 1218 годзе Сымон дэ Манфор быў забіты пры аблозе горада Тулузы, і графства зноў перайшло да Раймунда VI, якому ўспадкоўваў сын яго Раймунд VII, таксама адлучаны ад царквы. У 1226 годзе супраць яго пачаў вайну кароль Францыі Людовік VIII, якому спадчыннік Сымона, Амора, саступіў свае правы на Тулузскае графства. У 1229 годзе па Парыжскай дамове Раймунд VII адмовіўся на карысць французскага караля ад большай часткі сваіх валадарстваў і публічна адрокся ад ерасі. Для пераследу ерэтыкоў у графстве Тулузскім былі заснаваны інквізіцыйныя трыбуналы, якімі ведалі пераважна дамініканскія манахі. Адзіная дачка і спадчынніца Раймунда, Жана была ў 1241 годзе выдадзена замуж за сына Людовіка VIII, Альфонса дэ Пуаць’е, які атрымаў тытул графа Тулузы. Пасля смерці Жаны і Альфонса ў 1271 годзе і астатняя частка графства Тулузскага перайшла да французскай кароны. Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з тулінгамі в. Туленка >Менская вобласць > Стаўбцы>Аталезскі в. Туленка > Менская вобласць > Стаўбцы >Вішнявецкі в. Тулічава >Гарадзенская вобласць > Наваградак >Любчанскі в. Туланка >Гарадзенская вобласць > Іўе >Гераненскі в. Тулава> Гарадзенская вобласць > Зэльва > Тулаўскі в. Тулічава>Гарадзенская вобласць > Наваградак >Валеўскі в. Тулава >Віцебская вобласць > Віцебск >Тулаўскі х. Тулава>Віцебская вобласць > Шаркоўшчына > Радзюкоўскі в. Туляцін> Брэсцкая вобласць > Пінск >Ахоўскі в. Туляцічы >Брэсцкая вобласць > Іванава >Апольскі в. Тулаўшчына >Брэсцкая вобласць > Пружаны >Ліноўскі в. Тульгавічы >Гомельская вобласць > Хойнікі >Дварышчанскі).
Прозвішчы: Тулоўскі - старажытны беларускі шляхецкі род. Тулікаў, Тулаў, Тулубеяў, Тулупаў, Тулуп’яў, Тульчынскі, Тулякоў.
Са спісу войска ВКЛ 1528 года:
Тулат, т. Алiшкава хар. 122 адв. Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з тулінгамі
Тула — Расія
МІФАЛОГІЯ.
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Герб Казахстана, 2 тулпара
Тулпар - крылаты (ці які ляціць) конь у цюркскай міфалогіі (у казахскай, татарскай, башкірскай). Адпавядае Пегасу ў старажытнагрэцкай міфалогіі. У наш час слова сустракаецца ў назвах мноства арганізацый і фірмаў, малюнак - у эмблемах.
ГЕНЕТЫКА
Гаплагрупа R1a (Y-ДНК)
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Гаплагрупа R1a Тып Y-ДНК Меркаваная дата з'яўлення - 3000 гадоў да н.э. Меркаванае месца з'яўлення - Сярэдняя Азія ці Ўсходняя Еўропа Продак - Гаплагрупа R1 Нашчадкі - R1a*, R1a1 Характарыстыка мутацый R1a = SRY10831.2/SRY1532.2, L62, L63. R1a1 = M17, M198 R1a1a = M56 R1a1b = M157 R1a1c = M64.2, M87, M204 R1a1d = P98 R1a1e = PK5 Тыповыя прадстаўнікі: заходнія і ўсходнія славяне, таджыкі, кіргізы, паўночныя індыйцы R1a - Y-храмасомная гаплагрупа, распаўсюджана ва Ўсходняй Еўропе, Сярэдняй і Паўднёвай Азіі.
Паходжанне
Адбываецца ад мутацыі гаплагрупы R1, адбыўшайся у мужчыны, які жыў к. 15 000 гадоў таму назад (па дадзеных хуткасці мутацый). Верагодны распаўсюд - некалькімі хвалямі. Самая значная хваля - к. 3-5 тыс. гадоў назад з чарнаморскіх стэпаў, верагодна злучана з распаўсюдам індаеўрапейскіх моў і курганнай культурай.
Этнагеаграфічны распаўсюд
Найвялікі распаўсюд мае - ва Ўсходняй Еўропе: сярод лужычан (63 %), палякаў (к. 56 %), украінцаў (к. 54 %), беларусаў (52 %), рускіх (47 %), татараў 34 %, башкір (26 %) (у башкіраў Саратаўскай і Самарскай вобл. да 48 %);
- Казахі; Алтайскі (Цюркскі) ; Гаплагрупы - R1b( 5,6%) - R1a(3,7 %)
- Татары; Алтайскі (Цюркскі) ; Гаплагрупы - R1b(8.7 %) - R1a( 34.1%) – I(4,0 %)
Падрыхтавала Галіна Арцёменка
|