ЗА ЗЯМЛЮ I ЗА ВОЛЮ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 40 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.3%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.5%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

Эдвард ЗАЙКОЎСКІ

ЗА ЗЯМЛЮ I ЗА ВОЛЮ

 

Будучы кіраўніком паўстання на Беларусі і ў Літве, Кастусь Каліноўскі імкнуўся надаць шляхецка-рэвалюцыйнаму руху сацыяльны накірунак, прыцягнуць да ўдзелу ў ім шырокія масы абяздоленага сялянства. Ен першы звярнуўся да народа з палымяным заклікам на роднай мове: «Няма чаго ждаць ад нікога, бо той толькі жне, хто пасее. Так сейце ж, дзецюкі, як прыйдзе пара, поўнаю рукою — не шкадуйце працы, каб і мужык быў чалавекам вольным, як е на цалюткім сьвеце»,— пісаў ён у «Мужыцкай праўдзе» (1862, № 3). Нават некаторыя кансерватыўныя яго сучаснікі не маглі не прызнаць у сваіх успамінах, што «...Каліноўскі, як хлопаман, быў заўсёды з народам» (Е. Кучэўскі-Порай).

Выступаючы за вызваленне з-пад улады аднаго з самых рэакцыйных у Еўропе рэжымаў рускага царызму, у той жа час не атаясамліваў царскі ўрад з рускім народам. «Рускі народ здрыгануўся, бачачы нашу векавую крыўду. Ен імкнецца быць вольным нашым братам, а не прыгнятальнікам, і адказнасць перад нашчадкамі за наша жалезнае рабства ўскладае на гатовы рухнуць царызм»,— пісалася ў рэдагаванай Каліноўскім паўстанцкай газеце «Chorągiew swobody». Хоць Кастусь Каліноўскі быў вымушаны падпарадкоўвацца цэнтральнаму кіраўніцтву паўстання ў Варшаве, вядомы яго такія выказванні, як «дурным варшаўскім галовам нельга давяраць лёсы людзей» (пад Літвой у той час разумелася і значная частка Беларусі). Яго лічылі «адным з галоўных прыхільнікаў і папулярызатараў сепаратысцкіх літоўскіх імкненняў», адзначалі цягу «да поўнай аўтаноміі Літвы». Такім чынам, К. Каліноўскі быў першым выразнікам ідэі беларускага нацыянальнага вызвалення, якое меркавалася здзейсніць у адзінстве з сацыяльнай рэвалюцыяй.

На Беларусі і ў Літве паўстанне рыхтаваў Літоўскі правінцыяльны камітэт, які стварыў Гродзенскую (К. К ал і н о ў с к і), Мінскую (А. Т р у с а ў), Навагрудскую (У. Борзабагат ы), Беластоцкую (Б. Ш в а р ц а) і іншыя рэвалюцыйныя арганізацыі. Гурткі дзейнічалі ў Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску, Пружанах, Кобрыне. Яны папаўняліся тутэйшымі розначыннымі інтэлігентамі.

Паўстанне 1863—1864 гг. ускалыхнула шырокія пласты насельніцтва былога Паўночна-Заходняга краю. Паводле афіцыйных звестак царскіх улад, на Беларусі і ў Літве ў паўстанні ўдзельнічала ад 68 да 77 тысяч чалавек. У Мінскай губерні дзейнічалі атрады У. Машэўскага, А. Трусава, П. Дыбоўскага, С. Ляскоўскага. Вялікая ўвага надавалася паўстанню ў Магілёўскай губерні, адкуль меркавалі перакінуць паўстанцкі рух у Расію. Туды на дапамогу ваеннаму начальніку губерні Л. Звяждоўскаму прыбылі афіцэры з Пецярбурга і Масквы I. Будзіловіч, К. Жаброўскі, А. Алендскі, Я. Жукоўскі. Яны фарміравалі паўстанцкія атрады ў Аршанскім, Сенніцкім, Чэрыкаўскім паветах. Пад камандаваннем А. Грабоўскага, Б. Кульчыцкага і іншых арганізоўваліся атрады ў Віцебскай губерні.

У Віленскай губерні адчайна змагаліся з урадавымі войскамі паўстанцкія атрады: Ф. Віславуха — у Свянцянскім павеце, Г. Д м а х о ўс к а г а — у Дзісенскім, 3. М і н е йк і — у Ашмянскім, Л. Нарбута — у Лідскім. Найбольш шырокага размаху рэвалюцыйны рух дасягнуў у Гродзенскай губерні (паводле сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення — большасць раёнаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей), дзе К. Каліноўскаму і В. Урублеўскаму ў пэўнай меры ўдалося падняць на барацьбу сялян. Тут адбылося 65 баёў паўстанцаў з царскімі войскамі, а на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Літвы — 237. На разгром паўстання ўрад кінуў значныя сілы (каля 90 тысяч чалавек, а па іншых падліках — амаль 145 тысяч салдат, 146 гармат і 60 казацкіх соцень). У баях загінулі 5934 паўстанцы, 1361 — трапілі ў палон, шмат было паранена. 128 палонных паўстанцаў было пакарана смерцю, 853 засуджаны на катаргу, 1329 саслана ў Сібір, тысячы паўстанцаў і спачуваючых ім высланы на жыхарства ў цэнтральныя губерні Расіі. Па загаду Мураўёва-вешальніка спальваліся або высылаліся поўнасцю «ненадзейныя» вёскі. Каты глуміліся нават над магіламі інсургентаў (паўстанцаў), забаранялі насіць жалобу па забітых, праследавалася паўстанцкая сімволіка (паводле мінскага губернатара «металічныя спражкі са злучанымі гербамі Полынчы і Літвы» — г. зн. белы арол і «Пагоня»). Настаў час змрочнай рэакцыі. Як трапна выказаў паэт С. С о к а л а ў-В о ю ш:

Чыноўніцкая шаць,

Пляткарак грамада,

Бяздонне халуёў

I здраднікаў навала

Над намі суд вяршаць

Бяз следства і суда,

Каб нас пасля баёў

Струпяніць за Уралам.

Ніжэй мы падаём спіс мясцін (паводле сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення), дзе адбываліся найбольш значныя падзеі паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі,— помнікаў барацьбы нашага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Пералік гэты, на жаль, пакуль невычарпаны, і чытачы, даследчыкі, следапыты, краязнаўцы могуць дапоўніць яго сваімі мясцовымі матэрыяламі.

 

Брэсцкая вобласць

Баранавіцкі раён

Мілавіды, цэнтр сельсавета

Пад Мілавідамі ў канцы мая адбылася самая буйная з бітваў паўстання 1863 г. на Беларусі. У ёй удзельнічалі атрады з Ваўкавыскага павета — Г. Стравінскага («Млотака»), з Гродзенскага — А. Лянкевіча («Ляндэра»), з Навагрудскага — В. М іладоўскага, з Пружанскага — Ф. Уладака, з Слонімскага — Ф. Ю н д з і л а. Узначальваў аб'яднаныя сілы паўстанцаў (каля 800 чалавек) палкоўнік А. Лянкевіч. 3 чэрвеня * паўстанцкі лагер атакавалі царскія войскі, але ва ўпартым баі панеслі значныя страты, карнікі страцілі да 240 чалавек, а паўстанцы — 18. Аднак поспех не быў замацаваны. Ноччу з 3 на 4 чэрвеня 1863 г. паўстанцы пакінулі лагер.

На месцы бітвы была пабудавана мемарыяльная капліца, а ў 1988 г. пастаўлены помнік.

Брэсцкі раён

г. п. Дамачава

11 ліпеня пры спробе пераправы з заходняга берага Буга атрада Карла Крысіньскага (600 чал.) узнік бой з карнікамі. Паўстанцы страцілі 18 чалавек (забітымі і параненымі), загінулі 12 карнікаў. Паўстанцы вымушаны былі вярнуцца за Буг.

в. Чэрск, Дамачаўскі сельсавет

Тут 27 мая адбыўся бой паміж паўстанцамі і царскімі войскамі.

Бярозаўскі раён

в. Боркі, цэнтр сельсавета 15 мая ў сутычцы з казакамі тут загінулі 5 паўстанцаў.

в. Новыя Пескі, цэнтр сельсавета 13 чэрвеня 1863 г. за некалькі кіламетраў ад возера Чорнае, каля в. Пескі, адбыўся бой аб'яднаных атрадаў Ф. Уладака і Я. Ваньковіча супраць карнікаў (2 роты пяхоты і некалькі дзесяткаў казакаў). Пасля бою паўстанцы невялікімі групамі разышліся па лесе, а потым праз тры дні зноў злучыліся ў адзін атрад.

в. Смалярка, Сакалоўскі сельсавет 13 мая адбыўся бой паўстанцкага атрада Ф. Уладака супраць карнікаў.

Ганцавіцкі раён

в. Боркі, Любашаўскі сельсавет 26 лютага 1863 г. на хутары Боркі быў акружаны пераўзыходзячымі сіламі карнікаў і разбіты паўстанцкі атрад (каля 85 чалавек) Рамана Р агінскага.

Драгічынскі раён

в. Белін, Восаўскі сельсавет У Белінскіх лясах 26 мая 1863 г. атрад Рамуальда Траўгута атакавалі карнікі. Ведаючы аб перавазе сіл ворага, паўстанцы тым не менш прынялі бой. Былі адбіты 3 атакі. Пасля таго, як карнікі авалодалі лагерам, некалькі дзесяткаў паўстанцаў разам з Р. Траўгутам адступілі. Дотым яны злучыліся з атрадам Я. Ваньковіча («Ляліва») з Брэсцкага павета. Царскія войскі ў гэтым баі страцілі 9 чалавек забітымі і 36 параненымі, забіты і паранены 26 паўстанцаў.

Жабінкаўскі раён

в. Горкі, Сцяпанкаускі сельсавет 17 мая 1863 г. за 8 вёрст ад вёскі, пасярод балот і лесу, адбыўся бой атрада Р. Траўгута з урадавымі войскамі. Карнікі страцілі 20 чалавек забітымі і параненымі і ў паніцы ўцяклі. Пасля гэтага генерал Эгер накіраваў супраць паўстанцаў 4 роты пяхоты, 2 сотні казакаў і 2 гарматы. 21 мая гэтыя сілы зноў атакавалі каля Горак атрад Траўгута. Пасля бою паўстанцы адышлі да в. Адрыжын, а потым у Белінекія лясы.

Івацэвіцкі раён

г. п. Косава

6 чэрвеня 1863 г. ва ўрочышчы Мерачоўшчына (на радзіме Т. Касцюшкі) супраць 3 рот карнікаў вёў бой атрад В. Урублеўскага. Паўстанцы, нягледзячы на нечаканы напад і колькасную перавагу ворага, тройчы контратакавалі яго, а потым сумелі адысці з невялікімі стратамі за раку.

в. Сярадава, Яглевіцкі сельсавет 9 чэрвеня 1863 г. каля вёскі атрад А. Духінскага і В. Урублеўс к а г а прыняў бой з карнікамі.

Камянецкі раён

в. Рэчыца, цэнтр сельсавета 15 лютага 1863 г. каля мястэчка Рэчыца значна пераўзыходзячымі сіламі царскіх войск быў разбіты паўстанцкі атрад С. Сангіна і Б. Рыльс к а г а. У баі загінуў Станіслаў Сангін. Браніслаў Рыльскі і яшчэ 9 паўстанцаў трапілі ў палон.

в. Шастакова, Ратайчыцкі сельсавет У маёнтку Шастакова 16 студзеня 1826 г. нарадзіўся Рамуальд Людвікавіч Т р а ў г у т, будучы актыўны ўдзельнік паўстання 1863 г. 3 кастрычніка 1863 г. фактычны кіраўнік варшаўскага паўстанцкага ўрада. Арыштаваны 30 красавіка 1864 г. і паводле прыгавору царскага вайсковага суда 5 жніўня 1864 г. павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.

Маларыцкі раён

в. Макраны, цэнтр сельсавета У час бою атрада Казіміра Нар6ута (80 чалавек) супраць ворага ноччу на 8 ліпеня 1863 г. загінула 6 паўстанцаў.

Пружанскі раён

в. Глыбокі Кут, Сухапальскі сельсавет

30 жніўня 1863 г. каля вёскі атрад В. Урублеўскага ва ўпартым баі адбіў атакі карнікаў.

в. Лыскава, цэнтр сельсавега За 6 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Янін, 2 чэрвеня 1863 г. на атрад А. Лянкевіча напалі карнікі. Паўстанцы ў баі знішчылі трох, паранілі двух варожых салдат.

У баі ноччу на 15 чэрвеня тут значныя страты ворагу нанёс атрад А. Д ухінскага і В. Урублеўскага.

Ва ўрочышчы Пагарэлае (Пагажэле) за 5 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лыскава ў баі паўстанцы знішчылі 4 салдат.

в. Міхалін, Хараўскі сельсавет 14—15 мая 1863 г. у Міхалінскіх лясах, недалёка ад былой карчмы, адбыўся бой паўстанцаў атрада Г. Стравінскага («Млотака») супраць урадавых войск (дзве роты салдат і каля сотні казакаў). Пад націскам інсургентаў царскія войскі адступілі і толькі дапамога, якая падаспела, выратавала іх ад поўнага разгрому.

г. Пружаны

13 лютага 1863 г. паўстанцкія атрады Р. Рагінскага, С. Сангіна і Б. Р ы л ь с к а г а вызвалілі г. Пружаны. Былі забіты тры і паранены дзевяць царскіх салдат. Інсургенты захапілі шмат зброі і вызвалілі з гарадскога астрога вязняў.

г. Ружаны

16 чэрвеня 1863 г. група паўстанцаў на чале з Казімірам Кабылінскім (атрад А. Духінскага іВ. Урублеўскага) разграміла казармы карнікаў у Ружанах і абяззброіла салдат.

Столінскі раён

в. Варані, Рэчыцкі сельсавет 23 чэрвеня 1863 г. атрад Р. Т р а ўг у т а з засады зрабіў удалы напад на царскіх салдат.

е. Калоднае, Радчыцкі сельсавет У канцы мая — пачатку чэрвеня 1863 г. Кобрынскі атрад Р. Траўгута і Брэсцкі атрад Я. Ваньковіча рушылі з Піншчыны на паўднёвы ўсход. Праз некалькі дзён паходу яны ўвайшлі ў Столін і пераправіліся на правы бераг р. Гарыні, дзе сталі лагерам, каб чакаць злучэння з валынскімі атрадамі, але тыя ўжо адступілі на поўдзень. 11 чэрвеня 1863 г. паўстанцы зрабілі засаду і разграмілі 3 роты варожых салдат. Царскія войскі пасля гэтага адступілі. Праз некалькі дзён, не дачакаўшыся валынцаў, паўстанцы зноў пераправіліся праз Гарынь і невялікімі групамі сталі прарывацца з акружэння ў Брэсцкі і Кобрынскі паветы, дзе далучыліся да мясцовых атрадаў.

У 1981 г. ва ўшанаванне памяці паўстанцаў у Калодным пастаўлена стэла.

Віцебская вобласць

Докшыцкі раён

в. Парэчча, Сінцаўскі сельсавет 11 мая 1863 г. каля вёскі карнікі разграмілі паўстанцкі атрад Дзісенскага павета. У баі загінуў камандзір атрада Генрых Дмахоўскі, вядомы скулыітар.

Лёзненскі раён

в. Пагосцішча, Крынкаўскі сельсавет 8 мая 1863 г. каля вёскі ўрадавыя войскі дагналі і разбілі Аршанскі паўстанцкі атрад. Камандзір атрада I. Будзіловіч трапіў у палон і 22 жніўня па прыгавору суда яго расстралялі ў Оршы.

Пастаўскі раён

г. Паставы

26 чэрвеня 1863 г. недалёка ад Паставаў з групай паўстанцаў загінуў камандзір атрада Лявон Астоя.

Расонскі раён

в. Горспля, Янкавіцкі сельсавет У ваколіцах вёскі распаўсюджвала сярод сялян «Мужыцкую праўду» Марыя Свіршчэўская — дачка тутэйшай пані. За гэта яе арыштавалі і пасадзілі ў Віцебскі астрог.

Талачынскі раён

в. Славені, Слаўнаўскі сельсавет У канцы красавіка 1863 г. каля вёскі карнікі знішчылі Магілёўскі (чарнаруцкі) атрад паўстанцаў, якім камандаваў А. Алендскі.

Ушацкі раён

в. Кублічы, цэнтр сельсавета

Тут нарадзіўся ўдзельнік паўстання Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816— 1884), беларускі пісьменнік-дэмакрат.

 

Гродзенская вобласць

Ашмянскі раён

в. Баруны, цэнтр сельсавета

1 верасня 1863 г. у час бою паўстанцы нанеслі страты ворагу. Тут дзейнічаў атрад пад камандаваннем Зыгмунта Мінейкі. У атрадзе змагаўся ў чыне афіцэра сваяк Францішка Багушэвіча.

в. Зялёны Бор (былыя Балванішкі), Барунскі сельсавет Тут нарадзіўся Зыгмунт Мінейка (1840—1925), будучы паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета. Камандзір паўстанцкага атрада (70 чалавек). 15 чэрвеня 1863 г. трапіў у палон і быў адпраўлены на катаргу ў Сібір, адкуль уцёк за мяжу. Напісаў успаміны аб падзеях 1863 г. У далейшым ганаровы грамадзянін Грэцыі. Цяперашні прэм'ер-міністр Грэцыі Андрэас Папандрэу — унук 3. Мінейкі.

в. Клявіца, Граўжышкаўскі сельсавет

15 верасня 1863 г. паўстанцы атрада Густава Чаховіча («Астой») нанеслі значныя страты карнікам.

Іўеўскі раён

в. Расолішкі, Бакштаўскі сельсавет 15 чэрвеня 1863 г. карнікамі разбіта група паўстанцаў.

Гродзенскі раён

в. Азёры, цэнтр сельсавета

4 мая 1863 г. каля Святых балот, паблізу в. Азёры, атрад А. Лянкевіча меў сутычку з ворагам. У ліпені таго ж года тут аб'яднаныя атрады А. Лянкевіча і А. Парадоўскага далі бой царскім войскам.

Мастоўскі раён

г. Масты

23 чэрвеня 1863 г. за 4 вярсты ад Мастоў адбыўся бой паміж паўстанцамі (100 чал.) і 2 ротамі царскай гвардыі.

в. Ігнатава, Кашалёўскі сельсавет

11 ліпеня 1863 г. атрады Ізідора Лукашэвіча і Вітальда М і л адоўскага вялі бой супраць царскіх войск.

Навагрудскі раён

в. Налібокі, цэнтр сельсавета 19 красавіка 1863 г. у лесе за 20 вёрст ад Налібокаў карнікамі разбіты злучаны атрад Карла Шалевіча і Адама Пуслоўскага. Загінулі каля 60 паўстанцаў.

Свіслацкі раён

в. Баяры, Навадворскі сельсавет 15 чэрвеня 1863 г. у вёсцы паўстанцы здзейснілі ўдалы напад на карнікаў.

в. Жаркоўшчына, Дабравольскі сельсавет

21 чэрвеня 1863 г. на ўскрайку лесу, каля вёскі, паўстанцы А. Духінскага іВ. Урублеўскага былі атакаваны карнікамі. У баі загінулі 2 паўстанцы, выведзена са строю 9 салдат.

в. Новы Двор, цэнтр сельсавета За 7 кіламетраў на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Пашкоўскія Астраўкі, 9 жніўня 1863 г. адбыўся ўпарты бой паўстанцаў А. Духінскага і В. Урублеўскага супраць царскіх войск.

г. п. Свіслач

29 мая і 2 чэрвеня 1863 г. паўстанцы авалодалі мястэчкам.

в. Рудня, Дабравольскі сельсавет

12 верасня 1863 г. адбыўся бой паміж паўстанцамі і карнікамі.

в. Якушоўка, Нязбодзіцкі сельсавет Тут з 1849 г. жыла сям'я Кастуся Каліноўскага.

Слонімскі раён

в. Львоўшчына, Дзераўнянскі сельсавет

18 ліпеня 1863 г. паўстанцы атрада I. Лукашэвіча і В. Міладоўскага ўступілі ў бой супраць карнікаў. 7 інсургентаў загінулі.

Смаргонскі раён

в. Солы, цэнтр сельсавета 22 лютага 1863 г. каля Солаў была сутычка паўстанцкага атрада Фелікса Віславуха з сіламі ворага.

в. Тупальшчына, Сыраваткаўскі сельсавет

У лесе паблізу вёскі 15 чэрвеня 1863 г. у баі загінулі 2 паўстанцы.

Тут у 1824 г. у маёнтку нарадзіўся Юльян Бакшанскі. За рэвалюцыйную дзейнасць яго двойчы ссылалі ў Расію: у 15-гадовым узросце ў 1841 г.— у Разань, а ў 1847 г. за напісанне адозвы «Да смаргонскіх сялян» адправілі на катаргу ў Забайкалле. Пасля амністыі вярнуўся ў 1858 г. на радзіму. У 1863 г. разам са Святолдычам арганізаваў асобны паўстанцкі атрад з 20—25 чалавек.

Шчучынскі раён

г. п. Жалудок

Тут 27 снежня 1836 г. нарадзіўся Валерый Урублеўскі (1836—1908). У часе паўстання спачатку — начальнік штаба, потым — камандуючы паўстанцкімі ўзброенымі сіламі Гродзенскай губерні. Пасля паражэння паўстання эмігрыраваў у Францыю. У 1871 г.— генерал Парыжскай камуны. У далейшым — адзін з дзеячаў I Інтэрнацыянала. Памёр і пахаваны ў Парыжы.

в. Новы Двор, цэнтр сельсавета 11 красавіка 1863 г. каля вёскі адбылася сутычка паўстанцаў атрада Людвіка Нарбута з салдатамі царскага палкоўніка Цімафеева.

 

Магілёўская вобласць

Асіповіцкі раён

в. Лочын, Лапіцкі сельсавет

Каля былога фальварка Лочын 25 чэрвеня 1863 г. у баі загінулі 4 паўстанцы з атрада Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага.

Быхаўскі раён

в. Ніжняя Тошчыца, Верхнятошчыцкі сельсавет Тут 8 мая 1863 г. карнікі разбілі атрад Тамаша Грыневіча. Сам Т. Грыневіч трапіў у палон і быў расстраляны ў Рагачове.

Горацкі раён

г. Горкі

У ноч з 5 на 6 мая 1863 г. г. Горкі быў заняты паўстанцамі Л. 3 в я ждоўскага, ваеннага начальніка Магілёўскай губерні (ваяводства) і Я. Жукоўскага. У час бою 10 салдат забіты, паўстанцы страцілі 6 чалавек.

Мінская вобласць

Барысаўскі раён

г. Барысаў

Радзіма Антона Данілавіча Трусава (нарадзіўся 27 мая 1835 г.)У 1863 г. узначаліў паўстанцкі атрад з жыхароў Мінска, які пазней далучыўся да атрада С. Ляскоўскага і ўдзельнічаў у баях з карнікамі на тэрыторыі Мінскай губерні. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў. Потым быў прадстаўніком Рускай секцыі ў Генеральным Савеце I Інтэрнацыянала.

в. Падбярэззе, Кішчына-Слабодскі сельсавет

Месца бою (адбыўся 19 мая 1863 г.) аб'яднанага атрада Барысаўскага, Лепельскага і Сенненскага паветаў супраць 2-х рот Крамянчугскага палка.

Бярэзінскі раён

в. Жабіхава, Паплаўскі сельсавет 16 мая 1863 г. у баі з пераўзыходзячымі сіламі карнікаў тут загінулі 6 паўстанцаў.

Валожынскі раён

в. Адамарын, Залескі сельсавет Месца нараджэння братоў Бенядыкта і Уладзіслава Дыбоўскіх, удзельнікаў паўстання, у далейшым вядомых вучоных. Б. Дыбоўскі завочна быў абраны ганаровым членам-карэспандэнтам АН СССР. Пахаваны ў 1930 г. у Львове.

в. Вішнева, цэнтр сельсавета

15 чэрвеня 1863 г. на поўдзень ад Вішнева адбыўся бой атрада 3. М ін е й к і супраць карнікаў. Камандзір атрада трапіў у палон.

в. Вялікія Крывічы, Ракаўскі сельсавет

У маёнтку Вялікія Крывічы нарадзіўся Апалінарый Свентарэцкі, будучы камандзір аднаго з паўстанцкіх атрадаў. Пакінуў мемуары «3 успамінаў выгнанніка».

в. Люцынка (Малая Люцынка), Пяршайскі сельсавет

Тут жылі ўдзельнікі паўстання Каміла Марцінкевіч і В. ДунінМарцінкевіч.

Вілейскі раён

в. Іжа, цэнтр сельсавета

5 чэрвеня 1863 г. у жорсткім баі паўстанцы забілі 5 карнікаў.

в. Любкі, Іжанскі сельсавет

5 чэрвеня паўстанцы Свянцянскага атрада ў баі нанеслі адчувальныя страты царскаму войску.

в. Куранец, цэнтр сельсавета

У цэнтры вёскі пахаваны 18 удзельнікаў паўстання 1863 г., якія загінулі ў баі.

в. Людвінава, Касцяневіцкі сельсавет

Непадалёку ад вёскі, на левым беразе р. Сэрвач, знаходзіўся маёнтак Сэрвач, які належаў актыўным удзельнікам паўстання К о з е л а м-П аклеўскім. Як піша ў «Лістках календара» Максім Танк, яшчэ ў канцы 1930-х гадоў недалёка ад маёнтка, на месцы бою супраць царскіх карнікаў, стаяў вялікі драўляны крыж.

в. Уладыкі, Хаценчыцкі сельсавет

За паўвярсты на поўдзень ад Уладыкаў, у лесе, пахавана болып як 100 паўстанцаў атрада Вінцэнта К о з е л а, якія загінулі ў баі 28 мая 1863 г.

Крупскі раён

г. п. Халопенічы

19 мая 1863 г. у лесе, каля Валовай гары, паміж Халопенічамі і Шчаўрамі, у баі забіты 1 паўстанец і 4 трапілі ў палон.

Лагойскі раён

в. Малыя Бясяды, Янушкавіцкі сельсавет

У маёнтку Малыя Бясяды пасля вяртання з ссылкі жыў былы ўдзельнік паўстання 1863 г. Зыгмунт Ч а х ов і ч, паплечнік К. Каліноўскага.

в. Тараканаўка, Задор'еўскі сельсавет 9 чэрвеня 1863 г. каля вёскі адбыўся бой паміж паўстанцамі (да 200 чалавек) і царскімі войскамі. Загінулі 9 паўстанцаў.

в. Харошае, Задорскі сельсавет У сутычцы з ворагам каля вёскі забіты 9 паўстанцаў.

Маладзечанскі раён

в. Гарадок, цэнтр сельсавета Тут вяла актыўную рэвалюцыйную дзейнасць сярод сялян і салдат Каміла Марцінкевіч.

в. Плябань, Красненскі сельсавет На старых вясковых могілках брацкая магіла паўстанцаў 1863 г. Юльяна Бакшанскага, Рафала М алішэўскага, Людовіка Я м а н т а, Леапольда Банькоўскага. У мясцовым касцёле змагары хавалі зброю.

в. Свечкі, Красненскі сельсавет

У былым маёнтку Р. Куроўскага 4 красавіка 1863 г. у час бою загінулі Ю. Бакшанскі і некалькі яго таварышаў. Іх пахавалі на могілках каля Плябані.

Мінскі раён

в. Сляпянка (цяпер Мінск) Тут, у маёнтку Сляпянка, 11 кастрычніка 1838 г. нарадзіўся Ян Ваньковіч. Сын вядомага мастака Валенція Ваньковіча. Скончыў Пецярбургскі лясны інстытут. У 1860 г. працаваў ляснічым у Белавежскай пушчы. Удзельнічаў у Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. У маі 1863 г. узначаліў Брэсцкі паўстанцкі атрад. 3 дапамогай Э. Ажэшкі выехаў у Галіцыю, дзе прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху. Да канца жыцця знаходзіўся ў эміграцыі. Памёр 2 жніўня 1899 г.

в. Сіняло, Апчацкі сельсавет Тут 10 мая 1863 г. адбылася сутычка атрада А. Трусава з царскімі войскамі.

Пухавіцкі раён

в. Кавалевічы, Сяргеевіцкі сельсавет 30 жніўня адбылася сутычка паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.

в. Скрыль, Навасёлкаўскі сельсавет 16 жніўня 1863 г. каля вёскі, на грэблі, паўстанцы з засады разграмілі карнікаў.

6. Суцін, цэнтр сельсавета

Вёска была адным з месцаў канцэнтрацыі паўстанцкіх атрадаў. У ёй былі зроблены ўмацаванні. У паўстанні ўдзельнічала шмат жыхароў вёскі.

Слуцкі раён

в. Азярцы, Гацукоўскі сельсавет

3 мая 1863 г. каля вёскі адбыўся бой атрада Уладзіслава Машэўскаг а супраць урадавых войск. Паўстанцкі ваенны начальнік Слуцкага павета У. Машэўскі і 3 паўстанцы загінулі, 14 паранены.

в. Рачкавічы, цэнтр сельсавета Радзіма Браніслава Францавіча 3 алескага (1820—1880), удзельніка паўстання, мастака, сябра Т. Шаўчэнкі.

г. Слуцк

На могілках па вул. 14 партызан пахаваны Альгерд Абуховіч, удзельнік паўстання 1863 г., беларускі пісьменнік-дэмакрат.

Смалявіцкі раён

в. Пятровічы, цэнтр сельсавета 10 мая 1863 г. у лесе, каля вёскі, прыняў бой атрад А. Трусава (70 чал.) з карнікамі. Загінулі 30 паўстанцаў, 3 паранены.

Стаўбцоўскі раён

в. Налібокі, цэнтр сеЛьсавета Ва ўрочышчы Буды, у ваколіцах Налібокаў, 17 мая 1863 г. адбылася сутычка паўстанцаў з карнікамі.

Уздзенскі раён

в. Ялоўка, Цялякаўскі сельсавет 14 мая 1863 г. у лесе, паміж вёскамі Ялоўка Уздзенскага і Пахомаўшчына Дзяржынскага раёнаў, уступіў у бой атрад П. Д ы б о ў с к а г а. Загінулі 12 паўстанцаў.

Чэрвеньскі раён

г. Чэрвень (былое мястэчка Ігумен)

4 жніўня паблізу Ігумена паўстанцы захапілі ў палон царскага генерала Грунта.

в. Валадута, Раваніцкі сельсавет За актыўную дапамогу паўстанцам усе жыхары ваколіц Старая і Новая Валадута ў 1864 г. былі высланы ў Сібір.

в. Ляды, цэнтр сельсавета За 3—4 кіламетры ад вёскі ў баі з карнікамі 10 мая 1863 г. загінулі 15 паўстанцаў.

в. Юравічы, Хутарскі сельсавет 21 мая 1863 г. каля вёскі адбыўся цяжкі бой. Паўстанцы атрада С. Ляскоўскага (каля 400 чал.) дзве гадзіны адбівалі атакі салдат. У баі загінулі 19 паўстанцаў.

 

Арышт К. Каліноўскага не спыніў паўстання. Паўстанцкія атрады трымаліся да вясны 1864 г., а апошні паўстанец з атрада А. Трусава Васіль Канапацкі здаўся ўладам аж у кастрычніку 1866 г.

Паўстанне 1863—1864 гг. ахапіла тэрыторыю Польшчы, Літвы і Беларусі. У ім удзельнічалі ў братнім саюзе палякі, літоўцы, беларусы і рускія. Нягледзячы на шляхецкую абмежаванасць, паўстанне мела інтэрнацыянальны характар. У ім прынялі ўдзел рускія афіцэры, тутэйшая шляхта, розначынныя інтэлігенты, сяляне, рамеснікі. Ад паўстання дзекабрыстаў яно адрознівалася болын шырокім размахам, у ім прыняла ўдзел значная колькасць сялян. Паводле сваёй праграмы і рухаючых сіл паўстанне 1863 —1864 гг. з'яўляецца буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыяй, якая магла перарасці ў сялянскую. Яна спрыяла абуджэнню нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

 

Зноскі:

Эдвард Міхайлавіч Зайкоўскі — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, кандыдат гістарычных навук. Выступае ў перыядычным друку з навуковымі артыкуламі на гістарычную тэматыку.

* Далей усе даты даюцца па новым стылі.

 

Ілюстрацыі:

М. Купава. Антон Трусаў, камандзір мінскіх паўстанцкіх атрадаў. Лінарыт. 1976.

Л. Гумілеўскі. Кастусь Каліноўскі. Скульптура. Гіпс. 1978.

Р. Кудрэвіч, А. Г у г е л ь. Кастусь Каліноўскі. Палатно. Алей. 1958.

 

 

// Беларуская мова і літаратура ў школе

2'89, с. 52-60