Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 99 госцяў анлайнГОТЫ |
З ЭНЦЫКЛАПЕДЫІ:
Готы, гатоны (лат. Gothi, Gothones), плямёны ўсходніх германцаў, якія жылі напачатку н. э. на паўд. Узбярэжжы Балтыйскага мора і па ніжняй Вісле. Перасоўваючыся на П.-У., у 1-й палове. 3 ст. дасягнулі паўночнага Прычарнамор'я, дзе змяшаліся з мясцовымі плямёнамі. Готы падзяляліся на племянныя групы, на чале якіх стаялі правадыры (конунгі). Ваенныя звязы готы стваралі толькі падчас ваенных паходаў. У выніку гэтых паходаў Рымская імперыя змушана была саступіць ім Дакію (274г.). У 4 ст. готы прынялі хрысціянства. Готы падзяляліся на вестготаў і остготаў. У 4 ст., у сувязі з неабходнасцю абароны ад гунаў, якія надыходзілі з усходу, склаўся шырокі звяз плямёнаў ад Дона да Дуная і Балтыйскага мора на чале з остгоцкім каралём Эрманарыхам (Германарыхым). У 375 гуны разграмілі готаў. Частка остготаў была выцеснена з паўн. Прычарнамор'я (частка засталася ў Крыму, т. н. крымскія готы). Вестготы перайшлі праз Дунай і пасяліліся ў Фракіі. Крыніца: Скарыстаны матэрыялы Савецкай ваеннай энцыклапедыі ў 8-мі тамах, том 2.
ГІСТОРЫЯ ГОТАЎ.
Готы сфармаваліся ў Скандынавіі (іх прарадзімай лічыцца поўдзень сучаснай Швецыі і выспа Готланд – на мой погляд гэта не так: рэгіён культуры баявой сякеры), затым мігравалі адтуль спачатку ў паўночную Польшчу (Памеранію), а затым паўднёвей.
Гоцкі правадыр - мазаіка Вялікага палаца ў Канстанцінопалі.
"У 230 г у Прычарнамор'е, на тэрыторыі цяперашняй Украіны, ствараецца Каралеўства готаў. "У III павеку готы выцеснілі рымлян з Дакіі (цяперашняя Румынія), тады ж адбыўся падзел готаў на заходніх (вестготы) і ўсходніх (остготы). "У 257 году атрады готаў дасягнулі ўсходняга Крыму і часткова разрабаваўшы Баспорскае царства (Панцікапей і Німфей) і захапіўшы флот адправіліся да берагоў Малой Азіі. Гэтым яны знішчылі скіфскае царства з цэнтрам у Крыму. "Увесну 258 года днестроўская флатылія готаў дасягнула Баспора і разрабавала Халкедон і Нікею. "У 262 годзе нападу падверглася Фракія. "У 267 годзе, выйдучы з вусця Дона, гоцкі флот дасягнуў Карынфа і Афін. "У 269 г сутыкненне готаў з войскам рымскага імператара каля горада Ніш (Сербія). "У IV павеку готы прымаюць арыанскую мадэль хрысціянства і знаходзяць уласную пісьменнасць, - гоцкі алфавіт, вынайдзены біскупам Вульфілай, які перавёў на гоцкі біблейскія тэксты (Срэбны кодэкс). (Да гэтага часу у готаў была рунічная пісьменнасць). "У 375 г гуны знішчаюць каралеўства готаў ў Прычарнамор'е. "У 376 готы фарсіруюць Дунай і перасяляюцца на Балканы. "У 378 готы разбіваюць войска рымскага імператара пры Адрыанаполі. "У 410 кароль вестготаў Аларых руйнуе Рым (Аларых ёсць першы балт (адважны). Так яго назвалі за адвагу. Ён і палажыў пачатак роду, а потым і племені балтаў. Сам жа ён належаў да роду Малаў, як і остгоцкі кароль Эрманарых (Германарых). Малы – гэты дынастычны род правадыроў, а потым князёў драўлянаў. Быў знішчаны, за выключэннем Малушы, удавой кіеўскага князя Ігара (Інгара, бо ён належаў да дынастычнага фінскага роду), княгіняй Вольгай). "У 412 вестготы ўрываюцца ў Галію. "У 414 вестготы ўрываюцца ў Іспанію. "У 418 вестготы адыходзяць у Аквітанію (паўднёва-заходняя Францыя) і засноўваюць там сваё каралеўства. "У 451 Бітва пры Каталаўнскіх палях. "У 463 вестготы аднаўляюць заваёву Іспаніі. "У 493 кароль остготаў Тэадарых засноўвае каралеўства ў Італіі. Маўзалей Тэадарыха (520 г) - адзіны захаваны помнік гоцкай архітэктуры. "У 507 франкі выцясняюць вестготаў з Аквітаніі. "Падчас Гоцкай вайны (536-555) войскі візантыйскага імператара Юстыніяна знішчаюць дзяржаву остготаў у Італіі. "У 711 арабскае войска Тарыка ібн Зіяда знішчае каралеўства вестготаў у Іспаніі. "Да пачатку XVII стагоддзя ставяцца апошнія звесткі пра гоцкую абшчыну ў Крыму. Плямёны готаў:
Мова
Культура
Гоцкая Біблія
Спадчына імя готаў
Літаратура
ЗАСНАВАЛЬНІК ГОТАЎ.
Заснавальнікам остгоцкай магутнасці лічыцца Германарых, які быў з роду Амалаў, які калісьці валодаў усімі готамі. Суседзі паважалі Германарыха за адвагу; у народных паданнях ён займае бачнае месца. Быўшы конунгам племя остготаў, Германарых аб’яднаў пад сваёй уладай таксама і іншыя германскія плямёны Прычарнамор'я (за выключэннем вестготаў) і некаторыя суседнія сармата-аланскія плямёны. Існуе здагадка, што і ў глухой лясной вобласці племяні дрэўлянаў на працягу стагоддзяў захоўвалася гняздо гоцкіх князёў Амалаў. Шматлікія остгоцкія вайскаводы і нават нашчадкі амалаў сустракаюцца потым сярод вайскаводаў Атылы, які здзяйсняў свае паходы разам з остготамі. Пры Хвядосе частка остготаў была паселена ў Лідзіі і Фрыгіі. Пасля смерці Атылы яго дзяржава разбурылася, і остготы пасяляліся ў Паноніі, паўстаўшы супраць гунаў пад правадырствам трох братоў з роду амалаў, Валаміра, Тэадаміра і Відзіміра I. У 454 г. у Паноніі, пры рацэ Недао адбылася рашучая бітва, у выніку якой гунскае валадарства ў Еўропе было канчаткова падарвана.
У ШВЕЦЫІ ВЫЯВІЛІ СЛЯДЫ СТАРАЖЫТНЫХ БЕЛАРУСАЎ Археолагі выявілі сляды пражывання старажытных продкаў сучасных беларусаў на швецкай выспе Готланд у Балтыйскім моры. У прыватнасці, падчас сумеснай экспедыцыі беларускія і швецкія навукоўцы выявілі элементы культурных традыцый продкаў беларусаў у помніках матэрыяльнай і духоўнай культуры сучаснай Швецыі. "Гэтае даследаванне кажа пра існаванне працэсу взаімаабагашчэння культур вікінгаў і старажытных жыхароў Беларусі", - сказала ў інтэрв'ю БЕЛАПАН кіраўнік археалагічнага цэнтра Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольга Ляўко.
Каментар: Сп. Ляўко вельмі добры археолаг, але ва ўладзе устаяўшыхся думак аб нашай прынадлежнасці да славян. Археалагічныя даследванні паказваюць, што готландцы і беларусы адно і тое ж. МЕРКАВАННІ МАЦВЕЯ МЕХОЎСКАГА Мацвей Мехоўскі у сваім Tractatus de duabus Sarmatiis («Трактат о двух Сарматиях»,, 1517 г.) упэўнена атаясамляў полаўцаў (Полацк) з готамі, што не ўзгадняецца з ўсталяваўшыхся ў навуцы ўяўленнямі, але цалкам адказвае прыпалярнай версіі лакалізацыі Лукамор'я. Бо полаўцы ў розных старажытных летапісах называліся "лукаморцамі", а гэта значыць, што вядомая легенда пра іх палярную прарадзіму знаходзіць шанец для свайго тлумачэння.
Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з готамі. Мінская вобласць: в. Падгацце>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Новапольскі в. Гатавічы >Менская вобласць > Мядзел >Мядзелскі в.Загацец >Менская вобласць > Барысаў >Майсееўшчынскі в. Готкавічы>Менская вобласць > Маладзечна >Лебедзеўскі в. Гацец >Менская вобласць > Беразіно >Пагосцкі п. Гаць >Менская вобласць > Салігорск >Кастрычніцкі в. Загацце>Менская вобласць > Менск > Крупіцкі в. Гацец >Менская вобласць > Чэрвень >Раванічскі в. Гацец > Менская вобласць > Смілавічы > Раванічскі в. Гоцк> Менская вобласць > Салігорск >Гоцкі п. Гатава>Менская вобласць > Менск > Новадворскі в. Гута> Менская вобласць > Крупкі >Ігрушкаўскі в. Багута >Менская вобласць > Жодзіна >Азерыцка-Слабодскі в. Гута>Менская вобласць > Беразіно >Поплаўскі в.Гутараўшчына>Менская вобласць > Вілейка > Касценевічскі в. Гута>Менская вобласць > Узда> Хатлянскі в. Гутніца> Менская вобласць > Слуцак >Амговічскі в. Новая Гута> Менская вобласць > Вілейка >Хаценчыцкі в. Новы Гуткаў>Менская вобласць > Слуцак > Амговічскі в.Стары Гуткаў >Менская вобласць > Слуцак >> Амговічскі п. Новая Гута > Менская вобласць > Капыль >Бабаўнянскі в.Гудаўшчына> Менская вобласць > Маладзечна >Гарадокскі в.Гута> Менская вобласць > Валожын >Багданаўскі в. Старая Гута >Менская вобласць > Капыль > Бабаўнянскі в.Гудовічы>Менская вобласць > Чэрвень > Смілавічскі в. Гуды >Менская вобласць > Валожын >Пральнінскі
Гомельская вобласць: п. Гацкае >Гомельская вобласць > Чачэрск >Нісімкавічскі в. Гаць >Гомельская вобласць > Кастрычніцкі >Ламавічскі в. Падгаць >Гомельская вобласць > Кастрычніцкі > Ламавічскі в. Загацце >Гомельская вобласць > Жыткавічы >Мілевічскі в. Загацце> Гомельская вобласць > Жыткавічы >Браніслаўскі в. Загацце>Гомельская вобласць > Ельск > Качышчанскі в. Гута >Гомельская вобласць > Ветка>Радужскі в. Гутка> Гомельская вобласць > Ветка >Неглюбскі в. Новая Гута >Гомельская вобласць > Гомель >Церухоўскі в. Сцюдзёная Гута >Гомельская вобласць > Гомель > Церухоўскі в. Гуцішчэ >Гомельская вобласць > Рагачоў >Балатнянскі в. Гута >Гомельская вобласць > Рагачоў >Журавічскі в. Гута >Гомельская вобласць > Нароўля >Галоўчацкі в. Гута> Гомельская вобласць > Рагачоў > Журавічскі
Магілёўская вобласць: в. Загацце>Магілёўская вобласць > Клічаў> Даўгоўскі п. Гацішчэ >Магілёўская вобласць > Крычаў >Пуцькаўскі в. Гута>Магілёўская вобласць > Бялынічы > Лебедзянкаўскі в. Гута >Магілёўская вобласць > Клімавічы >Лабжанскі в. Гута >Магілёўская вобласць > Быхаў >Гарадзецкі в. Гута > Магілёўская вобласць > Кіраўск >Любанічскі п. Гута>Магілёўская вобласць > Бялынічы > Цехцінскі
Віцебская вобласць: в. Готаўшчына> Віцебская вобласць > Глыбокае > Ламашэўскі в. Готаўкі> Віцебская вобласць > Глыбокае > Удзелоўскі в. Загацце>Віцебская вобласць > Талочын > Валасоўскі х. Готаўшчына > Віцебская вобласць > Міоры >Зауцеўскі в. Гаці > Віцебская вобласць > Гарадок> Руднянскі в. Гаці> Віцебская вобласць > Гарадок>Газьбенскі в. Готушкі > Віцебская вобласць > Віцебск >Бабінічскі в. Готаўшчына > Віцебская вобласць > Глыбокае > Пліскі в. Загацце>Віцебская вобласць > Докшыцы > Ваўкалацкі в. Гоцькаўшчына Віцебская вобласць > Полацак > Крапівенскі в. Загацце > Віцебская вобласць > Паставы >Камайскі в. Гута > Віцебская вобласць > Паставы >Варапаеўскі в. Гуторы> Віцебская вобласць > Паставы > Юнькоўскі в. Гута >Віцебская вобласць > Ушачы >Жарскі в. Гута>Віцебская вобласць > Талочын > Слаўноўскі х. Жыгуці >Віцебская вобласць > Браслаў >Апсоўскі в. Гудзелішкі > Віцебская вобласць > Паставы >Лынтупскі в. Гудзелішкі > Віцебская вобласць > Паставы > Палескі
Брэсцкая вобласць: в. Гатча >Брэсцкая вобласць > Жабінка >Азяцкі в. Легаты > Брэсцкая вобласць > Кобрын >Бухавічскі в. Загута>Брэсцкая вобласць > Іванава > Крытышынскі в. Гута> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Зеленевічскі в. Гута> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Лыскоўскі в. Гута> Брэсцкая вобласць > Ганцэвічы > Мальковічскі в. Гутка> Брэсцкая вобласць > Івацэвічы > Амельнянскі в. Гута> Брэсцкая вобласць > Ляхавічы >Астроўскі в. Гута >Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Леснянскі в. Гута >Брэсцкая вобласць > Драгічын >Гутаўскі в. Гута >Брэсцкая вобласць > Драгічын >Асавецкі в. Гута > Брэсцкая вобласць > Брэст >Дамачэўскі в. Гутавічы > Брэсцкая вобласць > Брэст >Чэрнінскі в. Гуцкі> Брэсцкая вобласць > Кобрын >Батчынскі
Гарадзенская вобласць: в. Гоцевічы>Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Верэйкаўскі в. Готуўка> Гарадзенская вобласць > Воранава > Дацішскі в. Готуўка >Гарадзенская вобласць > Воранава >Начскі в. Гоцевічы >Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Субочскі в. Гута >Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Рудаяворскі в. Гута >Гарадзенская вобласць > Воранава >Воранаўскі в. Драгуці> Гарадзенская вобласць > Воранава > Місевіцкі х. Гута> Гарадзенская вобласць > Воранава >Палецкішскі х. Гута >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Граужышкоўскі в. Новая Гута> Гарадзенская вобласць > Наваградак > Петравічскі в. Гуцішкі> Гарадзенская вобласць > Іўе > Гераненскі в. Гута> Гарадзенская вобласць > Іўе >Суботніцкі в. Гудалі> Гарадзенская вобласць > Астравец >Спандоўскі в. Гудзішкі >Гарадзенская вобласць > Шчучын >Васілішкаўскі в. Гудзевічы > Гарадзенская вобласць > Масты >Гудзевічскі в. Гудзінішкі> Гарадзенская вобласць > Воранава > Забалоцкі в. Гудзеняты >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Навасёлкаўскі в. Гудаўшчына> Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Барунскі х. Гудалаўка >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Крэйванцэўскі в. Гузенікі> Гарадзенская вобласць > Астравец >Гервяцкі п. Гудагай >Гарадзенская вобласць > Астравец >Гудагайскі в. Гудагай> Гарадзенская вобласць > Астравец > Гудагайскі в. Гуды> Гарадзенская вобласць > Ліда > Крупоўскі в. Гудзеняты> Гарадзенская вобласць > Іўе > Бакштоўскі в. Гудзішкиі>Гарадзенская вобласць > Іўе >Бакштоўскі х. Гудалішкі >Гарадзенская вобласць > Астравец >Спондаўскі (Магчыма вёсак менш, бо могуць вёскі адначасова належаць да двух сельсаветаў, але ўсёроўна колькасць іх уражвае).
Прозвішчы: Гудвіловіч, Гудзінскі, Гудыноўскі, Гутар, Гутакоўскі, Гутаровіч, Гуткоўскі, Гутоўскі, Гутоўскі (Гудоўскі), Гутэн-Чапскі, Гутараў, Гудко, Гутарчык, Гуд, Гудовіч, Гудзевіч, Гудзенка, Гудкевіч, Гудкоўскі. … (гэты спіс можна прадоўжыць. Калі ласка, дасылайце прозвішчы, якія вы ведаеце з гэтым коранем).
Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з готамі. Гудаута – Грузія Гота - Цюрынгія Гатчына — Расія МІФАЛОГІЯ
ГАТА
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Найстаражытная частка Авесты - Спевы. Яе аўтарства прыпісваецца самому Заратустры. Гаты ўяўляюць сабою сямнаццаць вялікіх гімнаў, натхнёных выслоўяў, звернутых да Ахура-Маздзе і складзеных у выглядзе пытанняў Заратустры і адказаў Ахура-Мазды.
Мову Гат прызнаюць як "стараавесційскай", блізкай да мовы Рыгведы. Гаты адрозніваюцца вытанчанасцю намёкаў і дзіўныя па невыразнасці.
ГАТУМДУГ
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Гатумдуг (Нгатумдуг) - у шумерскай міфалогіі багіня-заступніца горада Лагаш. У тэкстах цара Гудзея (XXII ст. да н. э.) Гатумдуг - "маці Лагаша" і "маці Гудзея" (ён, мабыць, лічыўся народжаным ад святога шлюбу, у якім ролю Гатумдуг выконвала жрыца). У тэксце "Плач пра разбурэнне Ура" Гатумдуг названа "найстарой [старой] Лагаша". Яе эпітэт - "святая карова". Літаратура
ІНДЫГЕТЫ
Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Індыгеты (лат. Indiges, Indigetes) - у старажытных рымлян назва мясцовых "айчынных" богаў, якія некалі жылі ў Лацыуме як людзі, але пасля смерці сталі багамі-заступнікамі мясцовага насельніцтва. Да ліку індыгетаў ставяцца Ян, Пік, Фаўн, Інтэрцыдона, асабліва Эней, збольшага Эвандр, Геркулес, Кастор і Поллукс. Як Рамул пасля смерці становіцца богам Квірынам, а цар Латын Юпітарам Латыйскім (Latiaris), так і Эней, які знік пасля бітвы на берагах Нуміка, стаў заклікацца ў малітвах як Deus Indiges. Часта індыгеты аб'ядноўваюцца і атаясамляюцца ў паданні і малітвах з ларамі і пенатамі. У грэцкіх вераваннях індыгеты адпавядалі δαίμονες έγχώριοι
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890-1907).
ГАЦЬ
Падрыхтавала Галіна Арцёменка
|