ЧАРНЯХОЎСКАЯ КУЛЬТУРА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 460 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 

ЧАРНЯХОЎСКАЯ КУЛЬТУРА (сярэд. 3 ст. – 4 ст. н.э.)

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Арэал кіеўскай археалагічнай культуры і развіццё сінхроннай чарняхоўскай культуры з сярэдзіны III стагоддзя да яе найвялікага распаўсюду ў IV веку. Кірунак міграцыі готаў паказаны на арэале вельбарскай культуры.

 

Чарняхоўская культура - раннесярэднявечная археалагічная культура існавалая на тэрыторыях Украіны (уключаючы Крым), Малдавію  і Румынію  ў II-IV веках. Большасць гісторыкаў (П. Рэйнеке) злучаюць гэту культуру з дзяржавай готаў, аднак прызнаюць, што этнічны склад гэтай культуры быў змяшаным (таксама сарматы і гепіды, дакі, фракійцы, геты)  (Г.А.: глядзіце, калі ласка, апісаныя плямёны і вы убачыце і фракійцаў, і дакаў, і сарматаў і яшчэ вельмі шмат іншых плямёнаў ў этнагенезе беларусаў).  Па гэтай версіі чарняхоўская культура з'яўляецца працягам вельбарскай культуры.

1. Чарняхоўская культура прасочваецца там,  дзе старажытныя аўтары мясцуюць готаў.

2. Чарняхоўская культура згасае ў той час, калі готы з Прычарнамор'я сыходзяць у Заходнюю Еўропу.

Чарняхоўцам папярэднічала Зарубінецкая культура.

Этымалогія

 

Названа па магільніку ў сяла Чарняхоў  Кагарлыкскага  раёна Кіеўскай вобласці, даследаванаму В. В. Хвойкай у 1900-1901 гадах.

Мапа Кіеўскай вобласці

(Г.А.: з мапы бачна, што сяло Чарняхоў  Кагарлыкскага  раёна Кіеўскай вобласці размешчана ў басейне Дняпра, што можа быць месцам пражывання прыдняпроўскіх балтаў)

На тэрыторыі Румыніі чарняхоўская культура называецца Сынтана-дэ-Мурэш-Чарняхоў па назве паселішча ў трансільванскім жудзеце Мурэш.  Даследаваны рэшткі селішчаў і грунтавыя магільнікі.

 

Культура

 

Жыллё

 

Чарняхоўская культура (памяранцавая)

Чарняхоўцы жылі ў вялікіх неумацаваных селішчах. Наземнае жыллё і зямлянкі размяшчаліся шэрагамі. Пляц некаторых наземных хат, якія належалі, верагодна, вялікім патрыярхальным сем'ям, перавышаў 100 кв.м. У наземных пабудоў сцены ўзводзіліся з жэрдак, абшмараваных глінай. Падлогі ўяўлялі або ўтрамбаваную зямлю, або пакрываліся глінай. Жыллё апальвалася каменнымі ці глінянымі агменямі. У хат знойдзены гаспадарчыя пабудовы і ямы-сховішчы, часам глыбінёй да 3 метраў.

Па мяжы распаўсюду Чарняхоўскай культуры да нашага часу захаваліся так  званыя Зміевы і Траянавы валы.

 

Металургія

Былі развіты жалезавытворча, , кавальскае, бронзаліцейнае, камнесечнае, косцеразьбярнае  рамёствы, прычым майстры працавалі пераважна на замову і толькі часткова на рынак. Аналіз тэхналогіі выяўляе адносна высокі ўзровень жалезаапрацоўчага  рамества. Жалезавытворчыя горны адкрыты на селішчах у невялікай колькасці. Асобная скупнасць такіх горнаў выяўлена пад Уманню.

У Ільінецкім раёне Вінніцкай вобласці выяўлены Ільінецкі  кар'ер - старажытны кар'ер па здабычы вулканічнага туфу для выраба жоранаў для млыноў. Археолаг П. І. Хаўлюк, які выявіў кар'ер, датуе яго стварэнне III ст. н. э. і прыпісвае яго да Чарняхоўскай культуры.

Чарняхоўскія  ювеліры выраблялі розныя ўпрыгожванні з бронзы, срэбра, золата. Былі распаўсюджаны ўпрыгожванні з напаўкаштоўных камянёў, бурштыну і шкла. У вырабе ювелірных вырабаў выкарыстоўвалася зернь і скань. Адзежа зашпілялася на плячы мастацка аформленымі металічнымі фібуламі. Іншымі відамі ўпрыгожванняў былі скроневыя кольцы, бранзалеты, грыўні, раменныя бляхі.

 

Кераміка

 

Чарняхоўская культура

Кераміка выраблялася галоўным чынам на ганчарным крузе і адрознівалася разнастайнасцю формаў. Знойдзены гаршкі, міскі, чары, гарлачы, кубкі, чаркі, вазы з трыма ручкамі. У побыце карысталіся таксама шклянымі кубкамі, касцянымі грабянямі, бронзавымі фібуламі. Ганчарныя горны выяўлены больш  чым на 20 селішчах. У горне з Будзешт (на тэрыторыі Малдавіі) абпальваліся 150 пасудзін адначасова. Ганчарная кераміка пераважала над ляпной у большасці селішчаў.

 

Прадметы з  Будзешцкага  некропаля Крыулянскага  раёна Малдавіі, Чарняхоўская культура, III-IV стст. н. э.

 

Пахавальны абрад

 

У пахавальным абрадзе спалучаліся трупаспаленні  (палі пахавальных урнаў)  і трупапакладанні (апошнія пераважалі).  У інвентары пахаванняў - кераміка, шкляныя кубкі, фібулы і касцяныя грабяні.

 

Гаспадарка

Жывёлагадоўля, земляробства, рамяство, паляванне, рыбалоўства. Уздым земляробства ў эпоху чарняхоўскай культуры адзначаны ўдасканаленнем плуга і рала з жалезнымі наканечнікамі; вол і конь выкарыстоўваліся, верагодна, як цяглавая сіла; пашырэў склад культурнай травы; пад раллю засвоены значныя пляцы. Земляробства было падсечным і перакладным. Прадукцыю сельскай гаспадаркі чарняхоўцы захоўвалі ў ямах-сховішчах ці ў вялікіх гліняных пасудзінах - "зерневіках". Збожжа малолі жоранамі. З хатніх жывёл разводзілі буйнае і дробнае рагатае быдла, свінняў, коней, хатнюю птушку.

Квітнеў гандаль з найблізкімі антычнымі цэнтрамі. Пра гэта сведчаць імпартныя прадметы (амфары, у якіх прывозілі віно і аліўкавае масла, шкляныя кубкі, радзей - чырвоналакавыя пасудзіны) - цэлыя і ў абломках, выяўленыя на ўсіх помніках чарняхоўскай культуры. У вонкавым і ўнутраным гандлі выкарыстоўвалася рымская манета. На тэрыторыі чарняхоўскай культуры выяўлена больш тысячы манетных скарбаў. Некаторыя рысы чарняхоўскай культуры склаліся пад уплывам познеантычнай цывілізацыі.

 

Этнічны склад

 

Чарняхоўская культура па часе і геаграфіі супадае з дзяржавай Оюм (Ойюм), заснаванай  готамі напачатку III ст. н. э. і знішчанай  гунамі ў канцы IV стагоддзя. Аднак большасць даследнікаў лічыць, што чарняхоўская культура была паліэтнічнай. Апроч германцаў, тут жылі фракійцы-дакі, іранамоўныя сарматы, анты. Меркаванне пра такую шматэтнічнасць чарняхоўскай культуры засноўваецца, галоўным чынам, на наяўнасці лакальных асаблівасцяў у хатабудаванні, кераміцы і пахавальным абрадзе яе носьбітаў.

Іншай тэорыяй з'яўляецца меркаванне археолага Барыса Аляксандравіча Рыбакова, які лічыў, што чарняхоўская  культура  хутчэй адносіцца да ранняй старажытнаславянскай, і дасканалы аналіз, праведзены археолагам хутчэй сведчыць не пра зараджэнне чарняхоўскай культуры за кошт затрымаўшыхся  там готаў, але хутчэй пра прыкметны яе заняпад у той перыяд.  Існуе гіпотэза пра перарастанне яе  ў пражскую культуру, аднак кераміка гэтых культур моцна адрозніваецца.

Лічыцца, што менавіта ў часы існавання чарняхоўскай культуры праславянская мова запазычыла шмат слоў германскага паходжання хлеб, хлеў, скот, блюда, кацялок, калодзеж, шлем, меч, полк, дружына, віцязь, князь, труба, царква, шкло, буква, рэдзька.

 

Антрапалагічнае аблічча

 

Чарняхоўскае насельніцтва выяўляе блізкасць да вельбарскай культуры і характарызуецца кельцкім і балцкім тыпам. Фіксуюцца значныя міграцыйныя струмені з раёнаў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы.

Літаратура

  • История Республики Молдова. С древнейших времён до наших дней = Istoria Republicii Moldova: din cele mai vechi timpuri pină în zilele noastre / Асоциация учёных Молдовы им. Н. Милеску-Спэтару. — изд. 2-е, переработанное и дополненное. — Кишинёв: Elan Poligraf, 2002. — С. 22—24. — 360 с. — ISBN 9975-9719-5-4
  • Магомедов, Б. В. Черняховская культура Северо-Западного Причерноморья. — Киев: 1987.
  • James P. Mallory Chernoles Culture // Encyclopedia of Indo-European Culture. — Fitzroy Dearborn, 1997.
  • Гимбутас М. Славяне. Сыны Перуна. — Москва: Центрполиграф, 2003.
  • Рафалович И.А. Данчены. Могильник черняховской культуры III-IV вв. н.э.. — Кишинев: 1986.
  • Рыбаков Б. А. Язычество древних славян. — 1981.

 

ЧАРНЯХОЎСКАЯ КУЛЬТУРА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ.

В. С. Вяргей

Чарняхоўская культура , археалагічная культура плямён жалезнага веку, якія ў канцы 2 – сярэдзіне 5 ст.н.э. насялялі стэпы, лесастэпы ад Ніжняга падунаў’я да левабярэжжа Дняпра . на поўначы амаль дасягнулі рубяжоў беларускага Палесся, дзе перамяжаліся з насельніцтвам вельбарскай і кіеўскай культур. Пачатак даследаванням Чарняхоўскай культуры паклаў украінскі археолаг В.В. Хвойка, які ў 1900-1901 гадах раскапаў могільнік каля в. Чарняхоў Кіеўскай вобласці (адсюль назва. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, земляробствам, рамёствамі. Чарняхоўская культура прадстаўлена групамі: селішчаў  (размешчаліся на паўднёвых схілах тэрас невялікіх рэк і ручаёў), гарадзішчаў (размяшчаліся на паўднёвых схілах тэрас невялікіх рэ і ручаёў), гарадзішчамі (вядомы замкі умацаваныя валамі, рвамі і каменнымі сценамі), грунтавымі могільнікамі. Выяўлены 3 тыпы жытлаў: паўземлянкі іземлянкі каркаснаплятнёвай канструкцыі (пл. 10-25 кв.м), наземныя і глінабітныя (пл. 10-30 кв.м) і каменныя двухкамерныя (пл. 75-100 кв.м) дамы. На заключным этапе існавання культуры будаваліся зрубныя дамы. Жытлы абаграваліся  агнішчамі, пазней глінабітнымі печамі або каменкамі. На паселішчах выяўлены шматлікія гаспадарчыя пабудовы і ямы-сховішчы. Сярод знаходак пераважае кераміка (гаршкі, карчагі, міскі, вазы, збаны, кубкі), часта арнаментаваная  складанымі кампазіцыямі пэўнага сэнсу; ёсць ляпны посуд, невялікая колькасць антычнага посуду, разнастайныя прылады працы, асабліва земляробчыя, прадметы побыту, упрыгожванні, дэталі адзення, зброі, рыштунку вершніка. Пахавальныя абрады – трупаспаленне (адбывалася па-за межамі пахавання, кальцыніраваныя косці ссыпалі ў ямку ці ў гліняную урну) і трупапалажэнне ў прамавугольных ямах галавой на захад ці поўнач. Сустракаюцца пахаванні ў ямах з падбоем і склепах-катакомбах. Пахавальны інвентар уключае гаспадарчыя і бытавыя рэчы, упрыгожванні, вупраж. Вядома больш за 3 тысячы помнікаў чарняхоўскай культуры, з якіх вылучаюць 5 лакальных груп у залежнасці ад этнічнага складу насельніцтва (мяркуюць, што ў розных рэгіёнах у склад чарняхоўскай культуры уваходзілі скіфы-сарматы, хета-дакі, готы, славяне). У аснове  чарняхоўскай культуры  - вытворча-тэхналагічныя дасягненні рымскіх правінцый і традыцыі стварыўшых яе народаў. Частка насельніцтва гэтай культуры удзельнічала ў фарміраванні славянскіх старажытнасцяў 6-7 ст. На тэрыторыі Беларусі рэчы чарняхоўскай культуры знойдзены пры раскопках могільніка лемяшэвічы (Пінскі раён).

ЛЕМЯШЭВІЧЫ

Лемяшэвічы, стаянка неаліту і бронзавага веку, селішча ранняга жалезнага веку каля в. Лемяшэвічы Пінскага раёна.

Стаянка. За 3 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе ракі Прыпяць, на пясчаным узвышшы (2-3,5 м над узроўнем вады)  сярод забалочаных паплавоў.  Даследавала ў 1981 годзе В.С. Вяргей. Выяўлены рэчавы матэрыял эпохі неаліту  (тронкавыя наканечнікі стрэл, скрабкі, ножападобныя пласціны, праколкі, іншыя вырабы і загатоўкі з крэменю, фрагменты ляпных пасудзін і бронзы (крамянёвы трохвугольны наканечнік стралы з выемкай у аснове, сярпы валынскага тыпу, наканечнік дроціка, рэшткі ляпных пасудзін з шнуравым і пракрэсленым арнаментам.)

Селішча. На месцы неалітчынай стаянкі. Адкрыла ў 1980 годзе, даследвала ў 1981 годзе В.С. Вяргей (1700кв.м). Культурны пласт 0,15-0,4 м. Выяўлена каля 100 розных па форме гаспадарчых ям з попелам, вуголлем і рэшткамі ляпных гладкасценных пасудзін. Даследаваны два жытлы (катлаваны 3,7*2,4, 3.6*2,2 м), заглыбленыя ў мацерык (0,25*і 0, 42м), арыентаваныя па баках свету. Мелі невялікія  агнішчы на земляной падлозе, побач з імі ямы-паграбы. У запаўненні жытлаў знойдзены фрагменты керамікі мілаградскай культуры.

На селішчы выяўлены рэчавы матрэрыял жалезнага веку (каля 4 тысячаў фрагментаў ляпной керамікі, прылады працы, зброя, прадметы побыту і ўпрыгожванні з жалеза, бронзы, шкла). Найболльш поўна прадстаўлены рэчы мілаградскай культуры: плоскі жалезны наканечнік стралы з 2 шыпамі (7-6 ст. да н.э., аналагі  ў ранніх пластах гарадзішчаў дзякоўскай культуры)( да ведама: Дзякаўская культура - археалагічная культура жалезнага стагоддзя, якая існавала ў VII да н. э. - VII веках на тэрыторыі Маскоўскай, Цвярской, Валагоцкай, Уладзімірскай, Яраслаўскай і Смаленскай  абласцей.  Носьбітаў Дзякоўскай культуры звычайна лічаць продкамі плямёнаў меры, мурамы, весі) , маленькія шпількі з спіральным навершшам (сустракаюцца на помніках позняга бронзавага веку), , скіфская завушніца (6-5 ст. да н.э.) і бронзавыя наканечнікі  стрэл (4-3 ст. да н.э.), гліняныя крыжападобныя грузікі, гладкія таўсценныя гаршкі, аздобленыя валікам, гаршкі з высокім адагнутым венчыкам і пукатым тулавам і інш. Храналогія знаходак сведчыць, што мілаградскае насельніцтва пасялілася на месцы стаянкі на рубяжы 7-6 ст. да н.э. Знойдзеныы рэчы зарубеніцкай культуры, у асноўным кераміка  (грубаляпныя гаршкі з шурпатай або бугрыстай паверхняй, глянцавыя міскі, кубкі з вушыкам, накрыўкі), а таксама  вялікі фрагмент сярпа, нажы, пацеркі позняга жалезнага веку (14 –гранныя, фіялетавыя, круглыя і зеленаватыя са шкла, чорныя, белыя і чырвоныя паставыя і інш.), бронзавая падвязная фібула, вядзерцападобныя падвескі і інш. Зарубеніцкі перыяд  селішча датуецца 2-м ст. да н.э.- 1 ст. н.э..

В.С. Вяргей

Крыніца:  Энцыклапедыя “Археалогія і нумізматыка Беларусі”

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны