СТАНКЕВІЧ Адам Вінцэнтавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 473 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СТАНКЕВІЧ Адам Вінцэнтавіч

СТАНКЕВІЧ Адам Вінцэнтавіч

(24.12.1892, в. Арляняты Ашмянскага р-на – 29.11.1949),  беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар. Кандыдат кананічнага права (1918). Скончыў каталіцкую тэалагічную семінарыю ў Вільні (1914),  рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Петраградзе (1918). Пасвячоўны ў святары ў 1914 г. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Хрысціянскай дэмакратынай злучнасці, ініцыятар правядзення і ўдзельнік з’езда беларускага каталіцкага духавенства (май 1917) у Мінску, выдаваў часопіс “Хрысціянская думка”. У 1917 годзе адзін з першых перайшоў да казанняў на беларускай мове пры правядзенні набажэнстваў, за што падвяргаўся ганенням з боку польскіх царкоўных уладаў. Пасол польскага сейма, намеснік старшыні Беларускага пасольскага клуба (1922 – 1928). Адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Старшыня  Таварыства беларускай школы (1924 – 1926), кіраўнік Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, адзін з заснавальнікаў у Вільні беларускай друкарні імя Ф. Скарыны. (1926 – 1940). Звольнены з Віленскай беларускай гімназіі (1933).  У 1938 г. высланы польскай адміністрацыяй на пяць гадоў у Слонім. Восенню 1939 г. вярнуўся ў Вільню і стаў дырэктарам беларускай дзяржаўнай прагімназіі. Аўтар прац па гісторыі Беларусі, беларускай мове,  палітычным і хрысціянскім руху. У гады вайны святар касцёла св. Міхала, дапамагаў ратаваць ад рабавання экспанаты Віленскага беларускага музея. 7 снежня 1944 г. арыштаваны НКУС, але у хуткім часе адпушчаны. 13 красавіка 1949 г. зноў арыштаваны, абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. У 1949 г. асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у віленскай турме Лукішкі, пазней у Азярлагу (Іркуцкая вобл.), дзе і памёр.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт ксяндза Адама Станкевіча”. З нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”.

ДВП, алей. 40х30 см