У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 60 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

59.1%CHINA CHINA
37.9%UNITED STATES UNITED STATES
1.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.3%GERMANY GERMANY
0.2%BELARUS BELARUS
0.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
0.2%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
Азначнік матэрыялу
У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
Зварот клуба
Усе старонкі

Зварот да грамадства Беларусі

 

21 студзеня 2013 г. спаўняецца 175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. У студзені лютым гэтага ж года спаўняецца 150 гадоў з пачатку паўстання 1863 г. у Польшчы, Беларусі і Літве.

Заслугі Кастуся Каліноўскага перад  рэвалюцыйным рухам і беларускай культурай неаспрэчныя.

У яго дзейнасці знайшлі ўвасабленне найбольш рэвалюцыйныя тэндэнцыі паўстання 1863 г. Як правадыр і тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыі ён увайшоў у гісторыю грамадскай думкі і рэвалюцыйнага руху Беларусі. Дзейнасць К.Каліноўскага трэба разглядаць як адну з найбольш смелых і нязменных спроб ажыццявіць на практыцы і ўвасобіць у жыццё рэвалюцыйныя праграмы М.Г.Чарнышэўскага, М.А.Дабралюбава і А.І.Герцэна.

Веліч К.Каліноўскага ў тым, што ён выступіў выразніка і непахісным абаронцам інтарэсаў прыгнечанага і бяспраўнага сялянства, прысвяціўшы гэтай высакароднай мэце незвычайны талент мысліўца, публіцыста і рэвалюцыянера. Ён не толькі здолеў узняцца да прызнання неабходнасці народнай рэвалюцыі, як сродку карэннай перабудовы грамадства, але і заклікаць беларускіх сялянаў на барацьбу і звяржэння царскага самаўладства.

Вялікая заслуга К.Каліноўскага ў тым, што яго дзейнасць стала прыкладам абуджэння нацыянальнай і сацыяльнай свядомасці. Ён унёс прыкметны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, стаў творцам беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыкі, прыкладам беларускай дэмакратычнай прэсы, быў выдаўцом першай газеты на беларускай мове. Ён стварыў першае ў гісторыі былой Расейскай імперыі рэвалюцыйнае выданне для працоўных мас, для сялянства – нелегальную газету “Мужыцкая праўда”. З імем К.Каліноўскага звязана самабытная старонка ў гісторыі беларускай паэзіі.

Веліч К.Каліноўскага і ў тым, што свой кароткі жыццёвы шлях ён пражыў як сапраўдны герой. Ён уражваў паплечнікаў, сучаснікаў і, нават, сваіх ворагаў такімі якасцямі як выключная мужнасць, стойкасць, смеласць, воля, беззапаветная адданасць ідэалам вызваленчай барацьбы, непахісная ўпэўненасць у перамозе народнай справы. Незвычайныя асабістыя якасці К.Каліноўскага, як і іншых герояў паўстання 1863 г., паслужылі прыкладам для выхавання наступных пакаленняў барацьбітоў з самадзяржаўем.

Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве паказала Еўропе, што ідэі рэвалюцыйнага руху непарыўна звязаны з імкненнямі народных масаў да сацыяльнай справядлівасці.

Вялікая роля, якую адыграў К.Каліноўскі ў паўстанні 1863 г., яго патрыятызм, самаахвярнасць і самаадданасць заслугоўвае ўшанавання.

Мы прапануем:

1.     Стварыць музей паўстання 1863 г. у г. Мінску, ці ў бліжэйшым зручным месцы каля г. Мінска (напрыклад, у вёсцы Плябань Маладзечанскага раёна каля чыгуначнай станцыі Уша, дзе пахаваны паўстанцы  1863 г. на чале з кіраўніком атрада Юльянам  Бакшанскім).

2.     Стварыць музей К.Каліноўскага на яго радзіме ў г.п. Свіслач

3.     Паставіць помнікі  К.Каліноўскаму ў Мінску, Гродне і г.п. Свіслач

4.     Паставіць мемарыяльныя дошкі на месцах актыўных дзеянняў паўстанцаў

5.     Вызначыць месца для ўстаноўкі камяня паўстанцаў, як сімвалічнага знака ўсім дзеячам паўстання 1863 г.

6.     Выдаць энцыклапедычны даведнік “Кастусь Каліноўскі”

 

Сябры клуба “Спадчына”


 

Наш люстрадзён

<<  Снежня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Снежня 2022  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
     1  2  3  4
  5  6  7  8  91011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Банеры